Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Богдан Клих: Нужно помогать белорусам провести демократические изменения 12:25, 28/02/2005
Во время последнего заседания Европейского Парламента в Страсбурге делегация Европарламента по связям с Беларусью приняла план действий Европейского Союза в отношении Беларуси. Руководитель делегации, польский депутат Богдан Клих, отвечая на вопросы «Радио Полония» заявил следующее: «Нужно помнить, что белорусы имеют своих друзей. Это группа политиков из Польши, Литвы, других стран, которые помнят о собственном опыте и знают, что значит получить свободу и вступить на путь демократии. В связи с этим мы и дальше мы будем поддерживать белорусов. Я прочитал после встречи в Братиславе обращение, подписанное, между прочим Жанной Литвиной, где существенно одно предложение: "Беларусь готова к демократии". Я чувствую, что это искренние слова. Теперь нужно только помочь белорусам провести демократические изменения. В свою очередь мы готовы оказать такую помощь».
-- Скажыце, чым зьяўляецца згаданы дакумэнт?
-- Адбылося паседжаньне дэлегацыі Эўрапейскага Парлямэнту па справах кантактаў зь Беларусяй. Гэтая дэлегацыя была першай, якая прыняла вельмі цікавы дакумэнт, гэтак званы «плян дзеяньняў» Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Гэта дакумэнт разьвівае тэзісы, якія запісаны ў рэзалюцыях Эўрапейскага Парлямэнту ў дачыненьні да Беларусі. Я маю на ўвазе рэзалюцыю, прынятую перад выбарамі, а таксама пасьля фальсыфікаваных парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Дакумэнт мае сваё значэньне, таму што ён будзе прадстаўлены Эўрапейскай Камісіі й Радзе, каб гэтыя два выканаўчыя ворганы Эўразьвязу прынялі адпаведныя крокі.
-- Ці гэта азначае, што на рэалізцыю запісаў дакумэнту, прысьвечанага дзеяньням Эўразьвязу на карысьць Беларусі, трэба будзе яшчэ пачакаць?
Так. За рэалізацыю замежнай палітыкі Эўразьвязу на практыцы адказваюць Камісія й Рада. У сувязі з гэтым могуць яны ўзяць пад увагу рэкамэндацыі, але гэта не абавязкова. Такая структура Эўразьвязу. Мы, як чальцы дэлегацыі, спадзяемся, што Камісія сур`ёзна ўспрыме гэтыя рэкамэндацыі, таму што яны даюць інфармацыю, што могуць зрабіць гэтыя ворганы, каб памяняць палітыку ў адносінах да Беларусі. Зьмена палітыкі Зьвязу ў адносінах да Беларусі неабходная.
-- У гэтым дакумэнце знаходзіцца таксама запіс, на аснове якога беларуская ўлада называецца "рэжымам", а Аляксандар Лукашэнка - "дыктатарам".
Так, той запіс быў уведзены ў згаданы дакумэнт. Аднак трэба паясьніць пэўныя тэрміналягічныя пытаньні. У ангельскай мове, на якой напісаны дакумэнт, гаворыцца пра рэжым як пра недэмакратычную сыстэму, сыстэму дыктатуры ў Беларусі. Гэта не зьдзіўляе. Вядома таксама, што Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца недэмакратычным прэзыдэнтам, і мы прапануем толькі паставіць кропку над «і». На маю думку, гэта адзін з найменш важных запісаў, таму што на яго аснове ня будуць прынятыя ніякія дзеяньні. Усе астатнія 33 запісы гэтага дакумэнту намнога больш важныя, таму што гэта прапановы вельмі канкрэтных крокаў, якія трэба прыняць, каб памяняць палітыку ў дачыненьні да Беларусі.
-- На Вашую думку, ці энэргія, якую пасьля аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне Захад укладвае ў прадэмакратычныя дзеяньні на карысьць Беларусі, хопіць да выбараў у 2006 годзе? Беларускія апазыцыйныя палітыкі не сумняюцца ў тым, што самі беларусы павінны цяпер зрабіць першы крок.
-- Я таксама не сумняюся ў гэтым. Па сутнасьці, усё залежыць ад саміх беларусаў, і таго, ці ім удасца мабілізавацца, беручы пад увагу тэрмін прэзыдэнцкіх выбараў і посьпех украінскага народу. Гэтыя два фактары яны вымушаныя ўзяць пад увагу, калі хочуць памяняць нешта ў Беларусі. Мы можам ім толькі дапамагаць распачаць дэмакратычныя зьмены, што, дарэчы, і робім. Несумненна, тэмпэратура размоваў, прысьвечаных Беларусі, значна панізілася апошнім часам. Са шкодай для Беларусі, тэма аранжавай рэвалюцыі дамінавала на першых старонках штодзёнак. З другога боку, трэба аднак памятаць, што беларусы маюць сваіх сяброў. Гэта група палітыкаў з Польшчы, Летувы й іншых краінаў, якія памятаюць пра ўласны досьвед і ведаюць, што азначае атрымаць свабоду і ўступіць на шлях дэмакратыі. У сувязі з гэтым мы надалей будзем падтрымліваць беларусаў. Я прачытаў пасьля сустрэчы ў Братыславе камунікат, падпісаны, між іншым, Жаннай Літвіной, дзе істотны адзін сказ - "Беларусь гатовая да дэмакратыі". Я маю пачуцьцё, што гэта шчырыя словы. Цяпер трэба толькі дапагмагчы беларусам, каб правесьці дэмакратычныя зьмены. У сваю чаргу мы гатовыя аказаць такую дапамогу.