Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 910 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Михаила Маринича отправили в оршанскую колонию
10:46, 09/03/2005, фото ByMedia.net

Бывший министр и посол Михаил Маринич начал отбывать наказание в оршанской колонии усиленного режима № 8. Сведения о том, что Михаила Маринича отправили в оршанскую колонию, подтвердил “Радыё Свабода” Владимир Ковчур, начальник департамента исполнения наказаний Министерства внутренних дел Беларуси. Почему для бывшего министра выбрана именно оршанская колония № 8, которая считается одной из худших в стране, в департаменте не объяснили.

Адвакат Валянціна Шаханцова бачылася зь Міхаілам Марынічам за дзень да таго, як зь менскага сьледчага ізалятара яго этапавалі ў Воршу. Валянціна Шаханцова кажа, што Міхаіл Марыніч быў ня ў лепшым настроі, але спрабаваў не дэманстраваць свае пачуцьці.

Ва ўсялякім разе, ён сабраў сваю волю і трымаецца. Ён спадзяецца на тое, што рана ці позна (калі гэта адбудзецца, мы ня ведаем), але ў любым выпадку законнасьць будзе адноўленая”, -- паведаміла адвакат.

Адвакат Шаханцова паведаміла, што ўжо пачатая праца над нагляднай скаргай на прысуд, які быў вынесены Міхаілу Марынічу 30 сьнежня менскім раённым судом і ў лютым скарэктаваны абласным судом. Міхаіл Марыніч і ягоны адвакат дамагаюцца адмены прысуду і апраўданьня. Іх скарга будзе накіраваная у прэзыдыюм Менскага абласнога суду ў сярэдзіне сакавіка. Паводле закону яе мусяць разгледзіць цягам месяца.

Якія ўмовы чакаюць Міхаіла Марыніча ў аршанскай калёніі № 8?

Пра гэта “Радыё Свабода” расказаў былы старшыня славутага калгасу “Расьсвет”, двойчы Герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў, які напрыканцы 90-х гадоў адбываў там пакараньне. Паводле Васіля Старавойтава, аршанская калёнія адметная дрэнным харчаваньнем і надзвычайнай перанаселенасьцю.

Дрэнныя там умовы, харчуюць вельмі кепска. Тры разы на дзень адна “пярлоўка. Калі пры Сталіне пабудавалі гэтую калёнію, яна была разьлічаная на 1,5 тысячы. Уявіце, што калёнія была разьлічаная на паўтары тысячы за Сталіным, а там цяпер 4600, во як наканапацілі! І гэта ў тых самых памяшканьнях!”, -- паведаміў Васіль Старавойтаў.

На сьледзтве і падчас судовага працэсу адвакаты неаднаразова зьвярталі ўвагу на дрэнны стан здароўя Міхаіла Марыніча, аднак пракуратура (а потым і судзьдзі) гэтага не ўлічылі.

Нагадаем, Міхаіл Марыніч быў прызнаны вінаватым у крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”. Суд першай інстанцыі асудзіў яго да 5 гадоў зьняволеньня, абласны суд зьменшыў гэтае пакараньне да 3,5 гадоў.

Шмат хто ў Беларусі лічыць, што беларускія ўлады паквіталіся з былым міністрам і амбасадарам Міхаілам Марынічам за тое, што ён сышоў у апазыцыю і нават заявіў пра намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Арганізацыя “Міжнародная амністыя“ абвясьціла Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня.

Белоруссия mmmmm



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: