Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Худшая колония для лучших людей 12:54, 10/03/2005, «Народная воля»
Бывший министр и посол Михаил Маринич начал отбывать наказание в оршанской колонии усиленного режима №8. Таким образом, для бывшего министра избрана колония, которая считается одной из худших в стране.
Адвакат Валянціна Шаханцова бачылася з Міхаілам Марынічам за дзень да таго, як з мінскага следчага ізалятара яго этапіравалі ў Оршу. Валянціна Шаханцова кажа, што Міхаіл Марыніч быў не ў лепшым настроі, але спрабаваў не дэманстраваць свае пачуцці. "Ва ўсялякім разе, ён сабраў сваю волю і трымаецца. Ён спадзяецца на тое, што рана ці позна законнасць будзе адноўлена", - паведаміла адвакат.
Якія ўмовы чакаюць Міхаіла Марыніча ў аршанскай калоніі №8?
Пра гэта Радыё Свабода расказаў былы старшыня славутага калгаса "Рассвет", двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Старавойтаў, які напрыканцы 90-х гадоў адбываў там пакаранне. Паводле слоў Васіля Старавойтава, аршанская калонія адметная дрэнным харчаваннем і надзвычайнай перанаселенасцю.
Наглядальнікі звяртаюць увагу і на тое, што рашэнне аб накіраванні Міхаіла Марыніча ў Оршу было прынята ў той дзень, калі жонку палітыка сустракалі ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Нагадаем, што напярэдадні святаў у Маскве адбыліся сустрэчы з расійскімі праваабаронцамі - кіраўніком грамадскага савета пры прэзідэнце Расіі Элай Панфілавай і прадстаўніком кіраўніка дзяржавы па правах чалавека Уладзімірам Лукіным. Як паведаміла Зінаіда Ганчар, жонка былога віцэ-прэм`ера і старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, сустрэча і размовы былі вельмі прадметнымі. Прынята прынцыповае рашэнне аб стварэнні пры Панфілавай і Лукіне сумесных беларуска-расійскіх груп, якія будуць займацца праблемамі, якія тычацца правоў чалавека ў Беларусі. Першым крокам у гэтым накірунку стала хадайніцтва аб наданні Антону Філімонаву, сыну забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай, статуса бежанца.
Зніклыя палітыкі, адсутнасць свабодных СМІ, прававая абарона расіян, якія пацярпелі ад беларускіх улад і праваахоўнікаў - гэта невялікая колькасць пытанняў, якімі вырашылі заняцца расійскія праваабаронцы.