Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арестован заместитель председателя Союза поляков Беларуси 16:07, 11/03/2005, pahonia.promedia.by
10 марта, за два дня до съезда общественного объединения “Союз поляков Беларуси” (СПБ), гродненская милиция выполнила приговор суда Ленинского района Гродно в отношении заместителя председателя этой организации Юзефа Пажецкого. Постановление суда о наказании его десятью сутками административного ареста якобы за избиение председателя Союза поляков Тадеуша Кручковского было вынесено еще месяц назад.
Тое, што Пажэцкага вырашылі арыштаваць якраз напярэдадні з’езда, можна расцэньваць, як спланаваныя дзеянні ўлады, якая не зацікаўлена прысутнасцю на форуме галоўнага апанента старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага.
Нагадаем, што менавіта Пажэцкі адважыўся адкрыта крытыкаваць Кручкоўскага за амаральныя зносіны са студэнткамі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта, па факце чаго праводзіла даследаванне адмысловая камісія, скліканая рэктарам ГрДзУ. Матэрыялы даследавання камісіі знаходзяцца цяпер у пракуратуры.
Акрамя таго шматлікія сябры СПБ, у тым ліку Пажэцкі, неаднаразова выказвалі прэтэнзіі да свайго старшыні ў сувязі з нядбайным, а можа, нават злачынным вядзеннем фінансаў арганізацыі. У віну Кручкоўскаму рэгулярна ставіліся таксама парушэнні Статута СПБ і дзейнасць на шкоду арганізацыі.
Калі б пра гэтыя ды іншыя грахі Кручкоўскага Пажэцкі паведаміў на з’ездзе – шансы на пераабранне фаварызаванага лукашэнкаўскімі ўладамі старшыні СПБ наблізіліся б да нуля.
Але не толькі рызыка агучвання падчас з’езда нявыгаднай Кручкоўскаму інфармацыі магла паўплываць на рашэнне ўладаў пасадзіць Пажэцкага за краты менавіта цяпер. Справа ў тым, што Юзаф Пажэцкі, па даручэнні Галоўнага праўлення СПБ і са згоды прадстаўнікоў польскіх спонсараў, а таксама польскай дыпламатыі, быў упаўнаважаны каардынаваць падрыхтоўку да з’езда і быў, так бы мовіць, гарантам празрыстасці і дэмакратычнасці працэдуры абрання новых уладаў СПБ.
Цяпер жа, калі Пажэцкі знаходзіцца за кратамі, дэмакратычнасць і празрыстасць падрыхтоўкі ды правядзення з’езда СПБ можа выклікаць сур’ёзныя сумненні не толькі з боку антыкручкоўскай апазіцыі, якая існуе ў самым СПБ, але і з боку польскіх партнёраў гэтай арганізацыі. Минск, Белоруссия