Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Подозреваемый в похищении оппозиционеров назван лучшим командиром бригады внутренних войск
16:19, 18/03/2005

Командир специального отряда быстрого реагирования (СОБР) полковник Дмитрий Павличенко признан руководством внутренних войск лучшим командиром бригады в Беларуси. При этом полковнику Павличенко запрещен въезд в страны Европы как подозреваемому в причастности к исчезновениям оппозиционеров в Беларуси.

“Найлепшым камандзірам брыгады” палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка быў названы на ўрачыстым сходзе ў канцэртнай залі “Менск”, які праводзіўся ў гонар Дня ўнутраных войскаў. Нагадаю, Дзьмітры Паўлічэнка ўваходзіць у сьпіс шасьці беларускіх афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу з прычыны падазрэньняў у датычнасьці да палітычных зьнікненьняў у Беларусі.

Аднак пра гэта на ўрачыстасьцях 17 сакавіка ніхто ня згадваў. На адрас Дзьмітрыя Паўлічэнкі і ягонай брыгады гучалі толькі камплімэнты. Вось што, у прыватнасьці, казаў на ўрачыстасьцях рэдактар дзяржаўнай газэты “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч:

“Зычу вам, каб вы і далей былі найлепшым камандзірам унутраных войскаў… Каб слава аб нашым падразьдзяленьні, аб брыгадзе грымела па ўсёй дзяржаве, па ўсёй рэспубліцы Беларусь”.

Менавіта Дзьмітры Паўлічэнка ў 1999 годзе, калі зьніклі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, камандаваў СОБРам — Спэцыяльным атрадам хуткага рэагаваньня пры брыгадзе №3214, які нібыта і праводзіў апэрацыі зьнішчэньня вядомых апазыцыянэраў. Восеньню 2000 году Паўлічэнка быў затрыманы супрацоўнікамі КГБ паводле падазрэньняў у арганізацыі выкраданьняў і пачаў даваць паказаньні, але пасьля ўмяшальніцтва Аляксандра Лукашэнкі яго неўзабаве вызвалілі. Аляксандар Лукашэнка тады зьняў з пасадаў ініцыятараў арышту Паўлічэнкі, тагачасных старшыню КГБ Уладзімера Мацкевіча і генэральнага пракурора Алега Бажэлку, а праз года сьледзтва па справе зьніклых увогуле было спыненае.

Жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар усё ж перакананая, што вінаватым прыйдзецца несьці адказнасьць за свае ўчынкі. “Гісторыя такія выпадкі ведае, калі ўзнагароджвалі, потым забіралі і саджалі. Урэшце, суд мусіць разабрацца і вызначыць адказнасьць кожнага. А дагэтуль гэтыя людзі ў сьпісе тых, каго падазраюць у дачынасьці да выкраданьняў”, -- кажа жанчына.

Разам зь Дзьмітрыем Паўлічэнкам у сьпісе невыязных у Эўропу знаходзяцца таксама кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Віктар Шэйман, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, міністар спорту і турызму Юры Сівакоў, старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына, камандзір менскага АМОНу Юры Падабед. Беларуская апазыцыя прапануе пашырыць сьпіс неўязных у Эўропу беларускіх чыноўнікаў за кошт датычных да апошніх палітычных рэпрэсіяў.

Што да асобы Дзьмітрыя Паўлічэнкі, з 1999 году ўлады рэгулярна адзначаюць яго ўзнагародамі і пасадамі. Ён быў прызначаны камандаваць брыгадай і ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасьць”. Летась Расейская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера. Сёлета ў студзені Паўлічэнку прысвоілі званьне палкоўніка.
Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: