Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Братья Мариничи: «Нашего отца убивают»
15:55, 18/03/2005, Алесь Кудрыцкі, «Наша ніва»

Власти признали, что у Михаила Маринича после перевода в Оршанскую колонию случился инсульт. Экс-министра и лидера оппозиции доставили в Минск в республиканскую больницу исправительных учреждений. Тем временем родственники политзаключенных и исчезнувших выставили ультиматум властям: точка в расследовании громких дел должна быть поставлена в течении полугода.

15 сакавіка сыны Міхаіла Марыніча склікалі прэс-канфэрэнцыю, каб адказаць на пытаньні журналістаў адносна стану здароўя бацькі. Праўда, родныя палітвязьня мелі інфармацыі не нашмат больш за іншых.

Начное этапаваньне ў Аршанскую калёнію, што месьціцца за 200 кілямэтраў ад Менску, сталася для Міхаіла Марыніча сапраўдным выпрабаваньнем. Пасьля цяжкай бяссоннай ночы яму зрабілася блага. Паводле зьвестак, што атрымалі яго родныя, абвастрэньне пачалося 3—4 сакавіка. Чатыры дні ён курчыўся ад болю і дарэмна прасіў лекараў даць яму прэпарат атэналол, які меў з сабой. Калі яго не прымаць, зьяўляецца вялікая небясьпека інсульту. Аднак, як выявілася, ахоўнікі недзе згубілі паперы з рэцэптам на лекі. Родныя Марыніча нічога ня ведалі пра стан яго здароўя — кіраўніцтва калёніі строга трымала таямніцу. Зьвесткі пра яго цяжкі стан прасачыліся на волю толькі празь іншых вязьняў.

«Такая ж сытуацыя была і з Карпенкам — пасьля інсульту да яго суткі ніхто не падыходзіў, і ён памёр», — кажа Павал Марыніч, сын былога пасла ў Латвіі, асуджанага на 3,5 году. 11 сакавіка, адразу пасьля таго, як да яго дайшлі чуткі пра стан здароўя, другі сын Марыніча Ігар неадкладна прыехаў у Аршанскую калёнію. «Што з бацькам?» — спытаўся ён у Анатоля Лукашэвіча, начальніка калёніі. Адказ: «Усё нармальна». «У яго інсульт?» — «Так». Пасьля гэтага Ігар запатрабаваў сустрэчы з бацькам, але начальнік параіў прыехаць праз чатыры месяцы: «Ліміт спатканьняў вычарпаны».

Падазроны шлюб

Сыны Марыніча вельмі асьцярожна ставяцца да нядаўніх зьвестак пра тое, што іх бацька нібы ўзяў шлюб у калёніі празь некалькі дзён пасьля інсульту, тым больш што бацькаў пашпарт знаходзіцца ў іх на руках. На думку сыноў, гэта можа быць правакацыяй спэцслужбаў. У любым выпадку, рэжым выкарыстоўвае гэтую інфармацыю, каб зьбіць хвалю занепакоенасьці станам здароўя Марыніча. «Мяне пытаньні наконт гэтага шлюбу зусім не хвалююць», — гаворыць Ігар. «Мяне хвалюе пытаньне, што бацьку трэба тэрмінова вызваляць з Аршанскай турмы, дзе яго павольна забіваюць».

Браты Марынічы дамагаюцца таго, каб у Беларусь прыехала замежная мэдычная камісія, якая дасьць незалежную ацэнку стану здароўя іх бацькі. Такую магчымасьць ужо абмяркоўваюць у Страсбургу.

Сыны свайго бацькі

«Бацька наш як палітык ад першага свайго дня працаваў для людзей, і мы працягваем яго справу. Лукашэнка ізаляваў аднаго, але атрымаў двух», — гаворыць Ігар Марыніч ужо пасьля прэс-канфэрэнцыі. Яго голас і вочы стомленыя — відаць, што спаць даводзіцца няшмат. Але ўнутраная энэргія адчуваецца, і гэта не энэргія адчаю: «Мы змагаемся за нашага бацьку, хочам яго адтуль дастаць, і зробім усё для гэтага».

Ігару 34 гады, Паўлу — 37. Марынічы — дынастыя будаўнікоў. Бацька з маці пазнаёміліся ў політэхнічным інстытуце, дзе вучыліся на інжынэраў-будаўнікоў. Сыны таксама пайшлі ў БПІ на спэцыяльнасьць «цеплагазазабесьпячэньне і вэнтыляцыя». Адвучыўшыся, пайшлі ў бізнэс. «Мы займаліся пастаўкамі абсталяваньня ў Беларусь. З зразумелых прычынаў ня буду называць канкрэтных назваў і імёнаў — тут засталіся нашы дзелавыя партнэры. Я не хачу, каб яны мелі непрыемнасьці», — кажа Ігар.

У 2001 г., калі Міхаіл Марыніч вылучыў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах, браты згарнулі свой бізнэс у Беларусі — каб рэжым ня змог ціснуць на бацьку празь дзяцей. Хоць жыцьцё і ўштурхнула іх у палітычны вір, рабіць палітыку новай прафэсіяй браты не зьбіраюцца. «Я вырас у сям’і палітыка і ведаю, што гэта такое. Мне гэта абсалютна нецікава і непатрэбна», — гаворыць Ігар.

Браты Марынічы кажуць, што пачалі адчуваць на сябе адказнасьць — ня толькі за бацьку, але і за іншых палітзьняволеных. «Падымаць тэму аднаго Марыніча было б несумленна ў дачыненьні да іншых — Леванеўскага Васільева, Бандажэўскага і Шумчанкі, моладзі, якую затрымліваюць пасьля акцый пратэсту», — лічыць Ігар.

Да 16 верасьня

Атакуючы, рэжыму даводзіцца сустракацца і з контратакамі. Ірына Красоўская ды Зьміцер Бандарэнка, каардынатар «Хартыі’97», якія таксама ўдзельнічалі ў прэс-канфэрэнцыі, паведамілі, што ставяць рэжыму ўльтыматум ад імя Рады грамадзянскіх ініцыятыў «Свабодная Беларусь». Кропка ў расьсьледаваньні зьнікненьняў павінна быць пастаўлена не пазьней чым праз паўгоду. Інакш 16 верасьня ў Менску будзе праведзена масавая акцыя пратэсту. Красоўская заклікала злачынстваў пакаяцца — пакуль ня позна.

У сераду начальнік дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС Уладзімер Коўчур прызнаў, што ў Міхаіла Марыніча здарыўся інсульт. Гэты дыягназ паставіў доктар мэдычных навук Анатоль Ісакавіч Верас з НДІ нэўралёгіі, які аглядаў хворага. Пасьля гэтага было прынятае рашэньне даставіць палітыка ў Рэспубліканскі шпіталь папраўчых установаў, што на вуліцы Кальварыйскай у сталіцы. У спэцыялізаваным рэанімабілі яго суправаджалі цывільныя мэдыкі.
Минск, Белоруссия mmmmm



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: