Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Попадают ли под амнистию политические узники Беларуси?
11:47, 29/03/2005

В комиссию по национальной безопасности «палаты представителей» поступил проект закона об амнистии, которая приурочена к 60-летию Победы. Этот законопроект будет вынесен на рассмотрение весенней сессии. По предварительным расчетам, в результате амнистии 3800 человек смогут покинуть места лишения свободы. Еще примерно 4800 человек могут быть освобождены от так называемой «химии».

Гэта сёмая амністыя за час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі краінай. У мінулым годзе плянавалася вызваліць амаль 3900 чалавек зь месцаў пазбаўленьня волі, амаль 14 тысячам асуджаных быў скарочаны тэрмін пакараньня. Паводле намесьніцы кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, сёлетняя амністыя найперш закране вэтэранаў вайны, пэнсіянэраў, а таксама жанчын і непаўнагадовых, але толькі ў тым выпадку, калі яны адбываюць пакараньне за злачынствы, якія не зьяўляюцца цяжкімі. Тым, хто станоўча паводзіў сябе ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы, будзе скарочаны тэрмін на адзін год.

Чаму так сьпяшаюцца дэпутаты з гэтым законапраектам? Вядома, што шэраг законаў ляжыць у камісіях гадамі, а тут, паводле прадстаўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы, плянуецца разгледзець законапраект падчас вясеньняй сэсіі ў двух чытаньнях.

Аляксандар Лукашэнка пажадаў падпісаць гэты закон да 9 траўня. Аднак незалежныя юрысты зьвяртаюць увагу на прычыну такіх частых амністый у краіне. Турмы й іншыя ўстановы перапоўненыя, новыя ўстановы практычна не будуюцца, а папаўненьне няма куды дзяваць. А тут – вельмі добрая нагода адначасова скараціць гэтае турэмнае насельніцтва, на якое ідуць значныя сродкі з бюджэту. Толькі на харчаваньне штодня выдаткоўваецца каля аднаго даляра на чалавека.

Паводле апошніх дадзеных, у сьледчых ізалятарах і калёніях на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 43 тысячаў чалавек. Па колькасьці асуджаных на сто тысяч насельніцтва Беларусь займае пятае месца ў сьвеце.

Якраз у той жа дзень, калі законапраект паступіў у камісію па нацыянальнай бясьпецы, зьявілася паведамленьне пра тое, што асуджаны, які знаходзіўся ў кароткачасовым адпачынку, згвалціў у пад’езьдзе аднаго з менскіх дамоў жанчыну. Вызваленьне такой вялікай колькасьці асуджаных, відаць, мае пэўную небясьпеку для грамадзянаў?

Так, здараецца, што амніставаныя зноў вяртаюцца ў турму. Юрысты тлумачаць гэта тым, што ва ўмовах сьпешкі справы злачынцаў, якім даюць амністыю, разглядаюцца неаб’ектыўна. Але ўсе чыноўнікі супакойваюць, што нічога страшнага ў амністыі няма.

Ці падпадуць пад амністыю палітычныя вязьні Беларусі? У самой камісіі на гэтую тэму гаварыць устрымліваюцца. Паводле праваабаронцы, вядомага юрыста Гары Паганяйлы, улады не прызнаюць, што ў краіне ёсьць палітзьняволеныя. Паводле спадара Паганяйлы, у першую чаргу ўлады павінны амніставаць вязьняў сумленьня.

“Я спадзяюся, што і адносна Міхаіла Марыніча тэрмін таксама будзе скарочаны, і, магчыма, ён наогул будзе вызвалены. Тым болей трэба ўлічыць ягоны стан здароўя. Пад амністыю могуць патрапіць Валеры Леванеўскі, Аляксандр Васільеў, якія адбылі ўжо значную частку тэрміна. Потым, я думаю, што поўнасьцю падпадзе пад амністыю Юрый Бандажэўскі і будзе вызвалены”, -- паведаміў праваабаронца “Радыё Свабода”.

Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: