Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Волковыске уже голодают 25 человек 10:56, 29/03/2005
К волковыским голодающим присоединились новые участники. На сегодняшний день в акции протеста участвуют 25 человек. Дольше всех голодает предприниматель Николай Автухович, который отказывается от пищи уже 14 дней. Он ощущает слабость, но говорит, что будет голодать достаточно долго.
Да кіроўцаў фірмы “Ніка-транс”, якіх большасьць сярод галадоўнікаў, далучыліся два вэтэраны савецкай вайны ў Аўганістане, якія не працуюць у фірме. Учора раніцай яны занесьлі свае заявы аб галадоўцы ў райвыканкам. А потым заявы напісалі яшчэ шэсьць кіроўцаў таксовак і спэцыяльная карэспандэнтка газэты “Биржа Инфармации” Сьвятлана Кухарава.
“Хацелася б, канечне, каб далі працаваць у рэшце рэшт, бо дома трэба ж за нешта жыць. У мяне за кватэру плаціць ужо няма чым. А што будзе далей — невядома. Ніхто да нас не прыходзіць, ніхто не цікавіцца. Ні аб чым не пытаюць: што вы хочаце, як?”, -- паведаміў “Радыё Свабода” кіроўца таксоўкі Міхаіл Семярыч, які галадае дзясяты дзень. Кіроўца таксама ўдзельнік аўганскай вайны, як і добрая палову іншых галадоўнікаў. Ён удзельнічаў і ў першай масавай галадоўцы кіроўцаў фірмы “Ніка-транс”, якая адбылася паўтары гады таму.
Адзін з галадоўнікаў, калі заносіў у выканкам сваю заяву, пачуў ад аднаго чыноўніка: маўляў, хочуць пахуднець, дык хай худнеюць. Некаторыя жыхары гораду тэлефануюць у выканкам, просяць дапамагчы галадоўнікам. Але пакуль што ніхто з чыноўнікаў не наведаў удзельнікаў акцыі пратэсту.
Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч пратэстуе супраць таго, што ўлады ствараюць перашкоды ў ягонай працы. Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф амаль на два мільярды рублёў. Улады лічаць, што фірма аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана законная дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, два месяцы не працуюць сем грузавікоў. Кіроўцы таксовак таксама баяцца страціць працу. Минск, Белоруссия