Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Януш Онышкевич: «Давление на белорусские власти будет продолжаться»
11:00, 08/04/2005

«Европа смогла выработать общее политику по отношению к Беларуси. И это отношение – критическое для белорусских властей. Мы не признали результатов последних выборов и референдума. Мы ждем от Беларуси действий, которые бы не только прекратили уничтожение остатков демократии, но и начали ее возрождение», -- заявил в интервью газете ПАГОНЯ вице-председатель Европейского Парламента Януш Онышкевич. «Давление на белорусские власти идет, и оно будет продолжаться», -- заверил политик.

– На працягу апошнiх месяцаў сiтуацыя ў Беларусi пагоршылася. Узбуджаюцца крымiнальныя справы супраць лiдэраў апазiцыi, удзельнiкаў мiрных акцый пратэсту збiваюць з нематываванай жорсткасцю i кiдаюць за краты, знiшчаюцца апошнiя незалежныя выданнi. Як рэагуе Аб’яднаная Еўропа на такiя дзеяннi беларускага рэжыму?

- Еўропа здолела выпрацаваць супольнае стаўленне да Беларусi. I гэтае стаўленне – крытычнае для беларускiх уладаў. Мы не прызналi вынiкаў апошнiх выбараў i рэферэндума. Мы чакаем ад Беларусi захадаў, якiя б не толькi спынiлi знiшчэнне рэшткаў дэмакратыi, але i пачалi яе адраджэнне. На жаль, Еўразвяз i Еўропа маюць дастаткова абмежаваныя магчымасцi дзейнасцi ў гэтым накiрунку. Пры гэтым у Беларусi не так лёгка паўтарыць сцэнары, якiя, напрыклад, выкарыстоўвалiся ў дачыненнi да Польшчы ў 80-ыя гады. Перш за ўсё таму, што ўлады камунiстычнай Польшчы ўсё ж хацелi мець добрыя адносiны з Захадам, яны хацелi атрымлiваць дапамогу i падтрымку Захаду. Таму Захад меў пэўныя iнструменты для цiску, прычым, вельмi канкрэтнага цiску...

Сёння ў дачыненнi да Беларусi ў нас ёсць магчымасць толькi палiтычнага i маральнага ўздзеяння. Не ведаю, цi будзе гэта дзейнiчаць, але маю надзею, што, прынамсi, у двух накiрунках такi цiск прынясе вынiкi. Па-першае, гэты цiск будзе паказваць беларусам, што ў Еўропе памятаюць пра iх, што iх лёс не абыякавы для народаў Еўрапейскага Звязу. Тут мы можам таксама разлiчваць на падтрымку ЗША i Канады. Па-другое, гэта дапаможа зразумець, што дэмакратычныя памкненнi беларусаў i надалей лiчацца правiльнымi i вартымi падтрымкi.

– Як Вы ацэньваеце зацiкаўленасць з боку еўрапарламентарыяў сiтуацыяй у Беларусi? Цi не складваецца такая сiтуацыя, што Беларуссю перадусiм цiкавяцца палякi i лiтоўцы?

– Гэта праўда, што найбольш актыўнымi з’яўляюцца палякi i лiтоўцы. Але далучаюцца таксама i парламентарыi з iншых краiнаў. У першую чаргу, гэта парламентарыi iншых прыбалтыйскiх рэспублiк i краiнаў, якiя нядаўна ўвайшлi ў Еўразвяз. Аднак, мне здаецца, што гэтай нашай цiкавасцю да Беларусi, нашай неабыякавасцю да беларускiх праблемаў мы здолелi “заразiць” i iншых. Доказам гэтага з’яўляецца шэраг рэзалюцый Еўрапарламента ў справе Беларусi. Напрыклад, зусiм нядаўна ў Жэневе Еўразвяз i Злучаныя Штаты прапанавалi Камiсii Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый па правах чалавека супольны праект заявы адносна сiтуацыi ў Беларусi. У сувязi з гэтым хачу запэўнiць, што цiск на беларускiя ўлады iдзе i ён будзе працягвацца.

– Беларускi рэжым актыўна стварае перашкоды для падтрымкi беларускай грамадзянскай супольнасцi еўрапейскiмi структурамi. Цi ёсць нейкае выйсце з гэтай сiтуацыi?

– Еўрапейскi звяз мае вялiкiя праблемы з фiнансавай падтрымкай грамадзянскiх iнiцыятываў i iнстытуцыяў грамадзянскай супольнасцi Беларусi. Праграмы ТАСIС, якiя павiнны ўзгадняцца з уладамi, канешне, не могуць выкарыстоўвацца для падобных мэтаў. Спадар Лукашэнка ў межах гэтых праграмаў можа выбiраць элементы, якiя адпавядаюць ягоным iнтарэсам, а не iнтарэсам Беларусi. Таму з’яўляецца неабходнасць таксама i iнстытуцыянальных зменаў з боку еўрапейскiх структураў, якiя дапамагаюць Беларусi. Я ўжо даўно хачу, каб пры Еўрапарламенце з’явiўся асобны фонд, якi быў бы падобны да Амерыканскага фонду развiцця дэмакратыi. Гэты фонд мог бы называцца Еўрапейскi фонд дэмакратыi альбо Еўрапейскi фонд свабоды, якi дзейнiчаў бы на абсалютна iншых умовах. Трэба, каб iснавала магчымасць абысцi ўсе штучныя бар’еры, якiя створаны беларускiмi ўладамi на шляху еўрапейскай дапамогi. I тут трэба было б выкарыстаць наш досвед з часоў вайсковага становiшча ў Польшчы. Тады Амерыканскi фонд развiцця дэмакратыi дапамагаў усяму руху “Салiдарнасць”, прычым, не толькi самому прафсаюзу, а ўсяму грамадскаму руху, якi ствараўся, абапiраючыся на прафсаюз.

– Яшчэ некалькi гадоў таму афiцыйная беларуская прапаганда супрацьпастаўляла “добры” Еўразвяз “дрэнным” Злучаным Штатам. Цяпер сцвярджаецца, што Еўразвяз падпарадкаваўся ЗША. На ваш пункт гледжання, цi ёсць адрозненнi памiж стаўленнем да “беларускага пытання” з боку ЗША i еўрапейскiх структураў?

- Я лiчу, што пэўныя адрозненнi ёсць. I я гавару гэта з занепакоенасцю. Праблема ў тым, што палiтыка ЗША ў адносiнах да Расеi адрознiваецца ад палiтыкi Еўразвяза ў дачыненнi да гэтай краiны. У чым гэта праяўляецца? Справа ў тым, што Еўразвяз мае цяжкасцi з фармулёўкай свайго стаўлення да Расеi. Гэта выклiкана тым, што некаторыя краiны хочуць мець двухбаковыя асаблiвыя адносiны з Расеяй, альбо група дзяржаў хоча мець асаблiвыя адносiны з ёй. Ёсць нават жаданне размаўляць з Расеяй пра iншыя краiны-удзельнiцы Еўразвяза без iх прысутнасцi.

Нядаўна была сустрэча кiраўнiкоў трох краiн, Францыi, Германii ды Iспанii, з прэзiдэнтам Пуцiным. Згодна з афiцыйным паведамленнем, мiж iншым, тэмай iхняй размовы былi справы, якiя тычацца прыбалтыйскiх краiн i Польшчы. У нас гэта выклiкае зразумелы непакой, таму што мы нават не ведаем, пра што там iшла гаворка.

Магчыма, што Еўразвяз альбо асобныя еўрапейскiя краiны таксама вядуць такiя перамовы ў дачыненнi да беларускага пытання. Але трэба памятаць, што ў рэзалюцыi Еўрапарламента было ясна запiсана, што ў размовах з Расеяй трэба падымаць пытанне супольных дзеянняў у дачыненнi да Беларусi, каб затрымаць спаўзанне вашай краiны да таталiтарызма.

– Ёсць i ў Беларусi людзi, якiя прытрымлiваюцца пункту гледжання, што, з улiкам моцнага ўплыву Расеi на Беларусь, пра парушэннi правоў чалавека ў нашай краiне трэба размаўляць з Пуцiным. Але ў самой Расеi сiтуацыя з захаваннем гэтых правоў не найлепшая i выразна назiраецца ўзмацненне аўтарытарных тэндэнцый. Цi варта ў такiм выпадку спадзявацца на Пуцiна i размаўляць з iм пра Беларусь?

– Я лiчу, што размаўляць трэба. Беларусь хутка можа стаць праблемай i для Расеi. Вiдавочна, што беларусы не пагаджаюцца з дрэйфаваннем у бок таталiтарызму. Таму Беларусь можа хутка стаць краiнай нестабiльнай, а трэба памятаць, што i “магiльная стабiльнасць”, якая характарызавала камунiстычныя краiны, не была чымсьцi добрым i не прыносiла нейкiх плёнаў для краiн-суседзяў. Ёсць магчымасць, што Расея ўключыцца ў дапамогу беларускай дэмакратыi, але я лiчу гэтую магчымасць вельмi абмежаванай. Перш за ўсё таму, што ўлiчваю накiрунак, у якiм цяпер развiваецца Расея.

– На працягу 11 гадоў свайго прэзiдэнцтва Аляксандр Лукашэнка вядзе вайну супраць незалежных СМI. I, трэба прызнаць, яму ўдаецца не дапускаць беларускае грамадства да альтэрнатыўных крынiц iнфармацыi. Каб спынiць манаполiю на iнфармацыю, iснуе праект стварэння незалежнага радыё, якое будзе вяшчаць на Беларусь з-за мяжы. Наколькi далёка зайшла праца над гэтым праектам? Калi магло б з’явiцца такое радыё?

– Я вельмi задаволены, што iдэя, агучаная мною падчас працы ў парламенцкай групе, што займаецца Беларуссю, была падтрымана гэтай групай i потым была пастаўлена перад Еўрапейскай камiсiяй, якая абяцае знайсцi сродкi на рэалiзацыю падобнага праекту. Прычым, размова iдзе не толькi пра радыёстанцыю, але, магчыма, i пра тэлебачанне. Я лiчу, што справы патроху развiваюцца ў добрым накiрунку. Ёсць пэўныя праблемы фармальна-прававога характару, звязаныя са статусам радыё, якое спынiла сваю дзейнасць i якое раней вяло трансляцыю на Беларусь з Польшчы, тут я маю на ўвазе “Радыё Рацыя”. Але ёсць яшчэ i iншая магчымасць, якую я хачу выкарыстаць. Гэта павелiчэнне аб’ёму перадачаў на беларускай мове, транcляваных радыё “Палонiя”. Фактычна, размова вядзецца пра кругласутачную праграму, якая павiнна выконваць тыя самыя функцыi, якiя ў дачыненнi да нас, палякаў, некалi выконваў “Голас Амерыкi”. Спадзяюся, што сродкi на гэта будуць знойдзены. Калi не сёлета, то, напэўна, у наступным годзе.

– У часы Польскай Народнай Рэспублiкi Вы былi неаднаразова рэпрэсаваны, сядзелi ў турме. Маючы такi досвед, што б Вы сказалi тым людзям на Беларусi, якiх сёння арыштоўваюць i праследуюць.

– Я хацеў бы сказаць дзве рэчы. Я памятаю, што калi я сядзеў у турме, для мяне вялiкае значэнне меў факт, што пра маё знаходжанне за кратамi ведаюць людзi, што людзей гэта цiкавiць, што яны неабыякавыя да майго лёсу. I я хацеў бы ў межах праграмы, пра якую я казаў, распачаць падтрымку такiх людзей. Размова iдзе пра магчымасць юрыдычнай дапамогi i нават падтрымкi iх сем’яў. Гэта было б нешта абсалютна новае. Трэба, каб той, хто знаходзiцца ў турме, не меў адчування, што ён адзiн на адзiн змагаецца з сiстэмай, якой кiруе спадар Лукашэнка.

– Дзякуй за размову.

Размаўляў Андрэй Пачобут pahonia.promedia.by
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: