|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
28-й день голодовки в Волковыске 11:09, 11/04/2005
У сьпісах галадоўнікаў застаюцца 38 чалавек, але ня выключана, што ў панядзелак два ўдзельнікі савецка-аўганскай вайны з увагі на стан здароўя спыняць акцыю пратэсту. Што датычыць іншых кіроўцаў, дык частка зь іх знаходзіліся ў досыць невялікім памяшканьні ў офісе прадпрымальніка, іншыя былі ў сябе дома. 9 красавіка ў Ваўкавыску на дзьвярах крамаў, устаноў разьвешаны абвесткі з паведамленьнем, што ў аўторак у горад прыедзе і будзе праводзіць у выканкаме прыём грамадзянаў намесьнік міністра падаткаў і збораў Каменка. Мікалай Аўтуховіч і кіраўнік фірмы “Ніка-транс” Юры Лявонаў таксама зьбіраюцца са сваёй праблемай зьвярнуцца да намесьніка міністра. Рэч у тым, што ініцыятарам штрафных санкцыяў супраць прадпрымальніка і фірмы была якраз інспэкцыя міністэрства падаткаў і збораў. Гэтае рашэньне потым зацьвердзіў Вышэйшы гаспадарчы суд. Спадары Аўтуховіч і Лявонаў падалі скаргу ў суд адносна гэтага рашэньня. І вось на час разгляду скаргі дзеяньне штрафных санкцыяў у дачыненьні да Мікалая Аўтуховіча прыпынена, але гэта не азначае, што яны будуць канчаткова скасаваныя. Аднак галадоўнікі чакаюць менавіта пэўных рашэньняў. Трэба сказаць, што спадар Аўтуховіч змагаецца за скасаваньне штрафных санкцыяў і адносна сябе, і адносна прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Ніка-транс”. Яго дырэктарам працуе Юры Лявонаў, а заснавальнікам зьяўляецца жонка прадпрымальніка, Алена Аўтуховіч. У справе галадоўнікаў адбыліся невялікія зрухі. У чацвер Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў дзеяньне штрафных санкцыяў (267 мільёнаў рублёў) супраць Мікалая Аўтуховіча. Паводле яго, днямі ў Генэральнай пракуратуры быў падрыхтаваны пратэст адносна рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суду, што датычыць штрафных санкцыяў супраць “Ніка-транс” — фірмы-партнэра Аўтуховіча. Аднак пратэст гэты не падпісваюць, таму галадоўка не спыняецца. Тым часам хуткая дапамога забрала дыспэтчара таксі Алену Літвін, яна далучылася да галадоўкі нядаўна, але ў дактароў узьнікла падазрэньне, што ў яе можа быць апэндыцыт. Мікалай Аўтуховіч так гаворыць пра сёньняшнія мэты галадоўнікаў: - У нас сёньня асноўная задача-запусьціць грузавыя машыны, якія чацьверты месяц стаяць пад плотам. Каб кіроўцы зараблялі грошы, каб колы круціліся, каб плацілі падаткі. У пракуратуры па “Ніка-транс” прынятая скарга, яна разглядаецца. І на сёньняшні дзень мы ведаем, што ўжо напісаны пратэст супраць рашэньня. Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў дзеяньне эканамічных санкцыяў адносна прадпрымальніка. Таму, калі запускаюць машыны, галадоўка спыняецца. Цяпер адбываецца сьледзтва па крымінальнай справе адносна кіраўніцтва транспартнай фірмы “Ніка-транс”, якая знаходзіцца ў адным будынку з офісам прадпрымальніка Аўтуховіча. За апошнія дні супрацоўнікі ўправы фінансавых расьсьледаваньняў з Горадні наведваліся туды некалькі разоў, бралі для праверкі дакумэнты, кнігі ўліку паказаньняў таксомэтраў. Кіраўнік “Ніка-транс” Юры Лявонаў разам з Аўтуховічам зьвяртаюцца ў розныя ўстановы, каб давесьці, што не парушалі закону. У пятніцу Юры Лявонаў наведаў старшыню Ваўкавыскага райвыканкаму Міхаіла Савельева. Спадар Лявонаў гаворыць, што ягоныя адносіны да галадоўкі Аўтуховіча і кіроўцаў складаныя. З аднаго боку, ён супраць такога кроку, з другога, ён усьведамляе неабходнасьць, якая штурхнула іх на гэта . Юры Лявонаў зазначае, што калі вычарпае ўсе магчымасьці дасягнуць праўды законным шляхам, ён сам можа далучыцца да галадоўнікаў. Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф на 1 мільярд 813 мільёнаў і 529 тысяч рублёў. Улады лічаць, што прадпрыемства аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісаная дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, і з пачатку году не працуюць сем яе грузавікоў. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|