Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Лидеров оппозиции судят за организацию акций протеста во время референдума
11:09, 19/04/2005

Павла Северинца и Николая Статкевича будут судить за организацию уличных выступлений. Уголовное дело против лидера Белорусской социал-демократической партии (Народная Грамада), координатора Европейской коалиции Николая Статкевича и одного из руководителей «Молодого фронта» Павла Северинца передали в суд Ленинского района Минска. Их обвиняют в организации массовых уличных выступлений граждан 18 и 19 октября против фальсификаций результатов выборов и референдума.

Лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч адмовіўся ад паслугаў адваката. Ён паведаміў “Радыё Свабода”, што ня будзе даваць паказаньняў у судзе і ўдзельнічаць у допыце сьведкаў. Паводле яго, крымінальная справа цалкам палітычная, скіраваная на нэўтралізацыю актывістаў вулічных дэманстрацыяў. А таму прысуд, лічыць Мікола Статкевіч, будзе такі, які запатрабавалі ўлады.

Я ўпэўнены, што гэта зьвязана з намерам сацыял-дэмакратычнай партыі і Эўрапейскай кааліцыі вылучыць мяне кандыдатам у прэзыдэнты. Ціск не абмяжоўваецца толькі гэтай крымінальнай справай. Ёсьць яшчэ і 2000 даляраў штрафу за дзьве хвіліны выступу на мітынгу прадпрымальнікаў. Я не сумняюся, што суд у гэтай справе будзе насіць характар імітацыі. Рашэньне суду будзе падказана яму з адміністрацыі Лукашэнкі”, -- паведаміў Мікола Статкевіч.

Актывіст “Маладога фронту” Павал Севярынец знаходзіцца ў Віцебску пад падпіскай пра нявыезд. Цягам тыдня ён ня можа дабіцца ад пракуратуры дазволу прыехаць у Менск, каб сустрэцца са сваім адвакатам. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, яму павінна быць гарантаваная неабходная колькасьць сустрэчаў з абаронцам.

Ніякага крыміналу ў дзеяньнях людзей 18 і 19 кастрычніка не было. Замова скіраваная на тое, каб стрымаць тых людзей, якія могуць арганізаваць грамадзка актыўныя палітычныя пратэсты. Безумоўна, вынік будзе прадвызначаны рашэньнем улады. Рашэньне будзе зыходзіць з палітычнай сытуацыі. Ну, і, безумоўна, рыхтуюся да самага горшага — да магчымага пазбаўленьня волі. Стаўлюся да гэтага спакойна”, -- сказаў Павал Севярынец “Радыё Свабода”.

Для Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца гэта ўжо ня першая крымінальная справа. У 1998 годзе Паўла Севярынца абвінавачвалі ў злосным хуліганстве за зрыў канцэрту 2 красавіка, прысьвечанага аб’яднаньню Беларусі і Расеі. Справу скасавалі ў 1999 годзе з фармулёўкай “у зьвязку са зьменай палітычнай абстаноўкі”. У 2000 годзе Міколу Статкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі за актыўны ўдзел у першым “Маршы Свабоды”. Прысуд вынесьлі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. Пасьля перагляду справы яго зьмянілі на штраф. Маючы судзімасьць, лідэр сацыял-дэмакратаў пазбавіўся магчымасьці ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Мяркуецца, што суд над Міколам Статкевічам і Паўлам Севярынцам пачнецца напрыканцы красавіка.

Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: