Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Суд у Гомелі: 65-гадовы экс-дэкан факультэту атрымаў 9 год, астатнія – па 7 і меней
15:19, 22/04/2005

22 красавіка Гомельскі абласны суд пад старшынствам Мікалая Маратаева абвясьціў вырак у дачыненьні 9 кіраўнікоў ды выкладчыкаў дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, абвінавачаных у хабарніцтве. Аб гэтым паведаміла “Радые Свабода”.

Найбольшы тэрмін пакараньня – 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму – атрымаў былы дэкан біялягічнага факультэту 65-гадовы Васіль Талкачоў. Два прарэктары: па кадрах (Аляксандр Кармазін) і па навучальнай працы (Сяргей Каморнікаў) атрымалі па 8 гадоў турэмнага зьняволеньня з наступным абмежаваньнем у правах яшчэ на 5 гадоў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў неаднаразовым атрыманьні хабару ў буйных памерах. Хабар нібыта быў платаю бацькоў абітурыентаў за спрыяньне ў паступленьні ва ўнівэрсытэт.

У ліку асуджаных на 7 гадоў зьняволеньня – родны брат прарэктара Каморнікава, загадчык катэдры вылічальнай матэматыкі ды інфарматыкі Аляксандр Каморнікаў, а таксама дацэнт катэдры філязофіі Аляксандр Фяськоў. Раней асобна раённым судом на 7 гадоў пазбаўленьня волі пакараны дэкан юрыдычнага факультэта Андрэй Ключнікаў. Іншыя супрацоўнікі ўнівэрсытэту атрымалі больш лёгкія пакараньні.

Арышты ва ўнівэрсытэце былі распачаты яшчэ летам 2003 году. Апошнім з унівэрсытэцкіх начальнікаў, амаль праз год пасьля першых арыштаў, быў пасаджаны за краты прарэктар, прафэсар матэматыкі Сяргей Каморнікаў. Па сутнасьці ён кіраваў унівэрсытэтам да прызначэньня новага рэктарату:

(Каморнікаў: ) “Справа ў дачыненьні мяне сфабрыкавана абласною пракуратураю. Мы неаднаразова хадайнічалі перад судом, пракуратураю наконт выкліку ў суд усіх сьведкаў – студэнтаў, выкладчыкаў, якія прымалі іспыты, і правядзеньні экспэртызаў. Усе нашы хадайніцтвы былі адхілены”.

Падчас сьледзтва і судовага працэсу не абышлося без ахвяраў. Раптоўна памёр у ізалятары абвінавачаны ў спрыяньні хабарнікам юрысконсульт Міхаіл Мяжэвіч.

Падарвана здароўе ў выкладчыка філязофіі Аляксея Фяськова:

(Фяськоў: ) “Я тут за 19 месяцаў атрымаў 6 красавіка пасьведчаньне інваліда другой групы”,

– паведаміў пакараны на сем гадоў зьняволеньня Аляксей Фяськоў.

Гомельскі праваабаронца “Вясны-95”, выкладчык унівэрсытэту Віктар Адзіночанка заўважае, што прысуд надзвычай жорсткі:

(Адзіночанка: ) “Безумоўна, гэты прысуд – частка кампаніі барацьбы з карупцыяй. І гэтыя людзі трапілі ў рэчышча гэтай кампаніі. Вядома, што і наш прэзыдэнт выказваўся наконт таго, што выкладчыкі бяруць хабар, да студэнтак прыстаюць і гэтак далей. Я думаю, што гэтым шмат у чым надзвычай жорсткі прысуд і абумоўлены”.

Сёньняшні вырак суду ў дачыненьні кіраўнікоў ды выкладчыкаў унівэрсытэту імя Францішка Скарыны – другая гучная справа пра хабарніцтва пасьля пакараньня былога рэктара мэдычнага інстытуту, прафэсара Юрыя Бандажэўскага. Праўда, у адрозьненьне ад так званай “справы мэдыкаў”, назіральнікі ня лічаць цяперашнія прысуды палітычна матываванымі.
Минск, Белоруссия



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Недвижимость Дубаи
Мы продаем трубы. На нашем сайте трубы и фитинги из ПВХ, недорого.
осташковское шоссе коттеджи
дом коровинское шоссе