Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Около сорока активистов Консервативно-Христианской Партии БНФ провели первую в этом году талаку в Куропатах.
Людзі некалькі гадзінаў прыбіралі ўсю тэрыторыю мэмарыяльнага комплексу “Курапаты”. За зіму было зламана некалькі вялікіх крыжоў, устаноўленых уздоўж дарогі. Яшчэ некалькі маленькіх крыжоў невядомыя вандалы папросту спалілі ў вогнішчы. Зьнікла маленькая каплічка.
Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ падзялілі паміж сабой працу. Жанчыны рабілі новыя клюмбы, садзілі кветкі і прыбіралі гальлё. Мужчыны займаліся рэстаўрацыяй крыжоў, выносілі на поле ў вогнішча старыя паваленыя дрэвы і сьмецьце, якое засталося ў лесе пасьля ўік-эндаў жыхароў мікрараёну.
Нашадаем, што сябры КХП БНФ падалі заяўку ў Менгарвыканкам, каб 26 красавіка ім дазволілі сабрацца ў сквэры Янкі Купалы, але атрымалі адмову. Яны паведамілі “Радыё Свабода”, што на гадавіну Чарнобыльскай трагедыі прыйдуць у Курапаты і там запаляць жалобныя сьвечкі. Минск, Белоруссия