Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Правозащитники посетили мать Юрия Захаренко 11:49, 02/05/2005
1 мая активисты правозащитных организаций посетили мать Юрия Захаренко - Ульяну Захаренко, проживающую в городе Василевичи Гомельской области, чтобы поздравить ее с наступающим днем Победы. В гостях у Ульяны Захаренко была Ольга Завадская, мать пропавшего оператора ОРТ Дмитрия Завадского и Зинаида Гончар, жена бесследно исчезнувшего политика Виктора Гончара.
Галоўнае для спадарыні Ульяны – гэта лёс яе сына. 7 траўня якраз спаўняецца шэсьць гадоў з моманту выкраданьня былога міністра ўнутраных справаў, генэрала Юрыя Захаранкі, які займаўся стварэньнем апазыцыйнага саюза афіцэраў. Цягам мінулых гадоў улады так і не адказалі на пытаньне, дзе знаходзіцца Юрый Захаранка, а таксама Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі і Зьміцер Завадзкі. Ульяна Захаранка, як і раней, чакае свайго сына.
“Я спадзяюся, што я Юру дачакаюся. Мне ўсё думаецца, што ён дзесьці ёсьць, можа, іх куды пазвозілі? Я ўсё думаю, што ён недзе жывы. Ён жа нікога не абакраў, не забіў, такі быў самастойны, такі працавіты. Пагляджу на фотаздымкі ды плачу толькі. І хочаш ня плакаць, а яно само плача. Ды сынок, кажу, ды адгукніся… Здаецца, каб падумаў, што сапраўды былі злодзеі, а то ж жывём па вясковаму, сваёй працай гараванай, ды і ўсё. Ды яшчэ і яму колькі я дапамагала, ды я ж працавала да 72 гадоў і тады толькі кінула. Колькі працавала, ну цяпер бы ўжо пасядзела, дык дзяцей згубіла ў мірны час”, -- кажа маці зьніклага палітыка “Радыё Свабода”.
Спадарыня Ульяна прыгадвае, што яе брат Васіль Лазоранка ў часе другой сусьветнай вайны атрымаў узнагароду героя, а сама яна была вывезеная ў Нямеччыну, там пазнаёмілася са сваім будучым мужам, вязьнем канцлягера. У 1991 годзе ў складзе дэлегацыі яна езьдзіла зь Юрыем Захаранкам у Кёльн, дзе яна была за вайной на прымусовых працах. Штогод спадарыні Ульяне беларускія ўлады дасылаюць віншаваньні з днём Перамогі.
Але для Ульяны Захаранкі самы вялікі боль – гэта абыякавасьць уладаў да лёсу сына Юрыя, зьніклага 6 гадоў таму. Жонка, дзьве дачкі і ўнук Юрыя Захаранкі зьехалі ў Нямеччыну і атрымалі там палітычны прытулак. Цяпер у Нямеччыне яны дамагаюцца адкрыцьця справы ў выкраданьні Юрыя Захаранкі, дзеля юрыдычных выдаткаў працягваецца збор сродкаў. Спадарыня Ульяна разьлічвае тут на дапамогу.