Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Почетной диплом имени Игоря Герменчука получит редактор «Биржи информации» 16:06, 02/05/2005
Главный редактор негосударственной гродненской газеты “Биржа информации” Алена Равбецкая станет первым лауреатом Почетного диплома имени Игоря Герменчука «За преданность принципам свободы слова», основанного 2005 году Норвежским ПЕН-центром и Human Rights House вместе с ОО «Белорусская ассоциация журналистов» (БАЖ). Награждение состоится 3 мая в Гродно, где БАЖ планирует отметить Всемирный день свободы печати.
Гродна ў якасці месца правядзення Дня свабоды друку было абрана невыпадкова: менавіта гэты рэгіён у 2004 г. стаўся зонай павышанай рызыкі для незалежных медыяў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую БАЖ прыняў напярэдадні 3-га траўня. Аўтары дакумента прыводзяць шэраг прыкладаў уціску свабоды слова, што мелі месца летась на Гродзеншчыне. Сярод іх – судовыя справы супраць лідэраў прадпрымальніцкага руху В. Леванеўскага і А. Васільева; прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці Паўла Мажэйкі, Наталлі і Анатоля Макушыных - за пікет “У Гродна судзяць журналістаў”, Андрэя Шантаровіча - за галадоўку пратэсту з нагоды прыпынення “Местной газеты”, Андрэя Пачобута - за асвятленне мітынгу прадпрымальнікаў і г.д. Найбольш яскравым стаў выпадак з газетай ”Біржа інфармацыі”, за адну і тую ж публікацыю ў якой спачатку была аштрафаваная галоўны рэдактар Алена Раўбецкая, а потым выданне было прыпынена на 3 месяцы, пасля чаго дагэтуль не здолела аднавіць выхаду.
Акрамя дыплома імя Ігара Герменчука, БАЖ плануе ўручыць некалькім гродзенскім журналістам свае традыцыйныя дыпломы “За адданасць прафесіі”. Іх атрымаюць Андрэй Шантаровіч (“Местная газета”), Наталля Макушына (“Биржа информации”), Аліна Суравец (“Новая газета Сморгони”) і Андрэй Пачобут (інтэрнэт-газета “Пагоня”). Минск, Белоруссия