Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Председатель Союза поляков Беларуси жалуется на запугивания 10:43, 12/05/2005
Председатель Союза поляков Беларуси (СПБ) Анжелика Борис провела 11 мая в офисе организации пресс-конференцию, чтобы прокомментировать суть конфликта в СПБ и временный невыход газеты “Glos z-nad Niemna”. На нее, как на нового руководителя СПБ, который работает всего два месяца, оказывается сильный прессинг со стороны властей и недоброжелателей. Некто даже стал угрожать по телефону, требуя чтобы женщина ушла со своего поста, сообщает pahonia.promedia.by.
– Магчыма, я камусьцi i не падабаюся, але мяне выбралi дэмакратычным шляхам на шостым з’ездзе Саюза палякаў Беларусi, якi адбыўся 12-13 сакавiка, – заявiла Анжалiка Борыс. – Сам жа з’езд прайшоў не ў тэрмiн, бо былы старшыня Тадэвуш Кручкоўскi самавольна працягнуў кадэнцыю свайго праўлення i рыхтаваў гэты з’езд...
Паводле статуту СПБ, кожны сябра арганiзацыi на з’ездзе можа большасцю галасоў быць абраны на пасаду старшынi. Але, паводле Анжалiкi Борыс, спадар Кручкоўскi, прайграўшы выбары, не перадаў нiякiх дакументаў, у тым лiку i фiнансавых. I цяпер Анжалiку Борыс абвiнавачваюць у фiнансавых махiнацыях. Яе дапытвалi ажно шэсць гадзiнаў у Ленiнскiм РАУС.
– Я не магу несцi адказнасць за нейкiя неахайнасцi ў вядзеннi дакументацыi, – заявiла Анжалiка Борыс. – I нiколi не падпiсвала нiякiх фiнансавых дакументаў, бо гэта было толькi ў кампетэнцыi былога кiраўнiка. I вось цяпер мы абавязкова мусiм навесцi парадак у вядзеннi справаводства.
Каментуючы канфлiктную сiтуацыю з рэдактарам газеты “Glos z-nad Niemna” Анджэем Дубiкоўскiм, Анжалiка Борыс паведамiла, што яго нiхто гвалтам не звальняў з пасады, а было прапанавана застацца ў газеце, толькi не на пасадзе галоўнага рэдактара. Але ён не падпарадкаваўся рашэнню кiраўнiцтва СПБ, не захацеў аддаваць ключы ад рэдакцыi, за што i быў звольнены.
Газеце “Glos z-nad Niemna”сапраўды трэба было свежай крывi ў рэдакцыi, каб само выданне, наклад якога за перыяд праўлення спадара Кручкоўскага катастрафiчна знiзiўся, стала сапраўды папулярным. Таму i прызначылi на пасаду галоўнага рэдактара газеты “Glos z-nad Niemna” Анджэя Пiсальнiка. Цяпер Анджэй Дубiкоўскi ўзнавiўся праз суд на працы, а суд абавязаў СПБ выплацiць Дубiкоўскаму судовыя выдаткi. Але фiнансавая сiтуацыя ў рэдакцыi польскай газеты нестабiльная, некалькi месяцаў не выплочвалiся заробкi...
Анжалiка Борыс таксама паведамiла, што, каб паправiць сiтуацыю з выдавецкай справай, будзе створаны рэдакцыйна-выдавецкi аддзел, якiм будзе кiраваць Анджэй Пiсальнiк.
З прэс-канферэнцыi вынiкала, што ўся валтузня ў СПБ мае палiтычны падтэкст i на новае кiраўнiцтва аказваецца цiск з боку пануючай улады i КГБ за нiбыта “недабранадзейнасць”, “непадкантрольнасць” ды “iдэалагiчную неадпаведнасць”. Белоруссия