Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Витебской области возбуждены два уголовных дела против чиновников 11:22, 13/05/2005
Заместитель председателя Браславского райисполкома подозревается в злоупотреблении служебными обязанностями, а начальник автомобильного пункта пропуска «Редьки-Ляды» в Дубровенском районе, на границе с Россией, находится под следствием за получение крупной взятки.
Намесьнік старшыні Браслаўскага райвыканкаму, які ёсьць адначасова і дэпутатам райсавету, быў упаўнаважаны кіраваць выкананьнем праграмы будаўніцтва на сяле – ўзьвядзеньнем так званых “прэзыдэнцкіх” дамкоў.
Абласная пракуратура завяла супраць яго крымінальную справу за тое, што ён загадваў сваім падначаленым прымаць у якасьці гатовых незавершаныя аб”екты, як сказана ў афіцыйнай фармулёўцы пракурора, “ з мэтаю даць станоўчую справаздачу пра выкананьне высокіх паказьнікаў”.
Пракуратура лічыць, што ён нанёс істотную шкоду дзяржаве, бо сваімі злоўжываньнямі “падрываў аўтарытэт і прэстыж дзяржаўнае ўлады”. Паводле адпаведнага артыкулу Крымінальнага кодэксу, за гэта чыноўніку пагражае тэрмін зьняволеньня ад 3-х да 10-ці гадоў.
Супрацоўніка транспартнага ведамства з памежнага пункту пропуску таксама вінавацяць у незаконных стасунках з падначаленымі: начальнік аўтамабільнага пункту пропуску “Рэдзькі-Ляды” быў затрыманы ў момант перадачы хабару трыста даляраў ад інспэктара. Управа КГБ па Віцебскай вобласьці падазрае яго ў сыстэматычным вымаганьні хабару на суму 900 даляраў штомесяц. Пакуль што вядзецца сьледзтва, паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия