Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Обращение к демократическим силам Беларуси 16:12, 17/05/2005
23 мая в суде Центрального района г.Минска в 10.00 начинается слушание уголовного дела, где в качестве подсудимых выступят координаторы Европейской Коалиции, председатель Белорусской социал-демократической партии (Народная Грамада) Николай Статкевич и лидер молодежного движения Беларуси Павел Северинец.
Асабістыя мужнасць і гонар прымусілі іх разам з тысячамі грамадзян 18, 19 кастрычніка 2004 г. выйсці на Кастрычніцкую плошчу г. Мінска, каб выказаць свой пратэст супраць грубай фальсіфікацыі кіруючым рэжымам вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндума аб зняцці абмежаванняў на тэрмін прэзідэнцкага кіравання.
Факты фальсіфікацыі пацверджаны незалежнымі сацыялагічнымі даследваннямі і прызнаныя сусветнай супольнасцю.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека замацоўвае права кожнага на свабоду поглядаў і свабоду іх выяўлення (арт.19). У Беларусі людзям у гэтым праве не проста адмаўляюць, але за намер ім скарыстацца прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.
Мікалай Статкевіч – адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах і ёсць вялікая верагоднасць вынясення яму такога прысуду, які блакуе магчымасць вылучэння яго ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Прэзідыум БСДП (НГ) звяртае ўвагу дэмакратычнай грамадскасці на палітычны характар маючага адбыцца судовага працэсу і звяртаецца да ўсіх удзельнікаў Еўрапейскай Кааліцыі, Пастаянна дзеючай нарады Дэмакратычных сілаў, праваабарончыя, прафсаюзных, маладзёвых і іншых грамадскіх арганізацыяў, Еўрапейскай сацыял-дэмакратыі з заклікам падтрымаць Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца і выказаць свой пратэст супраць дзеянняў уладаў.
Прэзідыум Выканаўчага Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)