Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Против Николая Статкевича может быть возбуждено еще уголовное дело 10:45, 18/05/2005
Минская городская прокуратура требует открыть новое уголовное дело против лидера Белорусской социал-демократическая партия (Народная Грамада), координатора Европейской коалиции «Свободная Беларусь» Николая Статкевича. Следствие ведет милиция Московского района. Это уже второе уголовное дело против Николая Статкевича. 23 мая его будут судить за организацию уличных демонстраций против фальсификации результатов выборов и референдума. Лидер социал-демократов считает, что новое уголовное дело предоставить властям возможность уничтожить партийные структуры в регионах.
17 траўня Міколу Статкевіча наведаў сьледчы міліцыі Маскоўскага раёну. Ён высьвятляў, за якія грошы ўтрымліваюць офіс партыі, ці ёсьць на балянсе якая-небудзь маёмасьць, і іншыя пытаньні. Сьледчы паведаміў, што гарадзкая пракуратура загадала правесьці новае расьсьледаваньне. У лютым ужо праводзілася праверка паводле заявы былога паплечніка лідэра сацыял-дэмакратаў спадара Ляўковіча, у якой той прасіў прыцягнуць Міколу Статкевіча да крымінальнай адказнасьці. Мікола Статкевіч заявіў “Радыё Свабода”, што новая крымінальная справа паставіць пад пагрозу ліквідацыі рэгіянальныя структуры. Паводле яго, улады робяць “зачыстку” напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
“Гэтая заява спадароў Казуліна (былы рэктар БДУ – прэсс-центру Хартыі) і Ляўковіча зьяўляецца падарункам для ўладаў, таму што яна дае магчымасьць аказваць уціск на мяне і ўсё гэта рабіць рукамі нібыта апазыцыянэраў. Гэтак жа, як рукамі гэтых спадароў ужо зьнятыя з уліку амаль 80% афіцыйна зарэгістраваных рэгіянальных арганізацыяў партыі. Такім чынам, па партыі нанесены вельмі моцны ўдар. Увесь гэты праект — гэта праект уладаў. Ён скіраваны на раскол апазыцыі і на зьнішчэньне найбольш здольных апазыцыйных структураў”, -- заявіў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.
Нагадаем, у сваёй заяве спадар Ляўковіч прасіў адабраць у М.Статкевіча партыйную маёмасьць і прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці. Спадар Ляўковіч спаслаўся на тое, што Мінюст прызнае паўнамоцтвы партыі на чале з Аляксандрам Казуліным. Супрацоўнікі міліцыі наведалі офіс сацыял-дэмакратаў і ўзялі тлумачэньні наконт заявы. Паплечнікі Міколы Статкевіча правялі зьезд, на якім зноў абралі яго лідэрам партыі, а дзеяньні Ляўковіча назвалі правакацыйнымі. Удзельнікі Сталай нарады дэмакратычных сілаў прызналі Міколу Статкевіча лідэрам сацыял-дэмакратаў. Эўрапейская кааліцыя вылучыла яго прэтэндэнтам на адзінага кандыдата ад апазыцыі на маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары.
Мікола Статкевіч лічыць, што новая крымінальная справа стала яшчэ адным сродкам псыхалягічнага ўзьдзеяньня напярэдадні суду.
“Гэта ўсё зьвязана з прэзыдэнцкімі выбарамі. Гэтак жа і крымінальная справа, якая будзе слухацца ў панядзелак 23 траўня. Гэта ўжо ідзе нейкая псыхалягічная падрыхтоўка да суду: прыходзяць міліцыянты дахаты, стаяць пад вокнамі… Патрабуюць выплаты штрафу 2000 даляраў. Пагражаюць канфіскаваць маёмасьць”, -- кажа Статкевіч. Минск, Белоруссия