Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Немецкий ХДС осуждает приговор Статкевичу и Северницу 10:41, 02/06/2005
Немецкие христианские демократы (ХДС/ХСС) протестуют в связи с приговором белорусским политикам Николаю Статкевичу и Павлу Северинцу и выражают им, как очередным жертвам режима Лукашенко, свою солидарность и сочувствие.
Як вынікае з адмысловай заявы для прэсы, якую зрабіла дэпутатка Бундэстагу, кіраўнічка парлямэнцкай групы па Беларусі Кляўдыя Нольтэ, судовы працэс над спадарамі Статкевічам і Севярынцам чарговым разам даказаў, што вынікі парлямэнцкіх выбараў 2004 былі сфальшаванымі, а беларуская юстыцыя ёсьць цалкам залежнай ад Аляксандра Лукашэнкі.
Як перакананая спадарыня Нольтэ, відавочна, што “рэжым Лукашэнкі і ў далейшым будзе выкарыстоўваць ўсе сродкі дзеля таго, каб пазбавіцца ад палітычных канкурэнтаў”.
“Яшчэ ўвосень 2004 фракцыя ХДС/ХСС неаднойчы спрабавала пераканаць кіроўную чырвона-зялёную кааліцыю ў ажыцьцяўленьні больш жорсткіх падыходаў да беларускага рэжыму, – гаворыцца ў заяве спадарыні Нольтэ. – На жаль, гэтыя спробы былі беспасьпяховымі. Застаецца спадзявацца, што ў хуткім часе і Нямеччына, і ЭЗ акажуць больш рашучай падтрымкі дэмакратычным сілам у Беларусі”. Аб гэтым паведаміла “Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия