Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Фискальный шмон
13:15, 13/06/2005

Министерство по налогам и сборам направило в районные налоговые инспекции циркуляр с предписанием срочной проверки всех независимых изданий страны. Министерство требует выявления "связей с лжеструктурами". В министерском распоряжении необходимость проведения комплексных проверок объясняется тем, что Мининформации и правоохранительные органы установили «факты нарушения законодательства» этими предприятиями, сообщает "Наша ніва".

У сьпісе - практычна ўсе недзяржаўныя газэты і часопісы, што выходзіць як па-беларуску, так і па-расейску. Ня толькі тыя, якія традыцыйна лічацца "незалежнымі", але і камэрцыйныя выданьні накшталт "Криминального обозрения".

Загад патрабуе праверыць выданьні "БелКП-прэс" (гэта "Камсамолка"), УП "Несьцяровіч", газэты "Згода", "Белорусскую газету" і яшчэ дзясяткі выданьняў. Нават тыя, што даўно не выходзяць, як "Навінкі". У сьпісе таксама - інфармацыйная кампанія БелаПАН. Задачы праверкі - правільнасьць адлюстраваньня выручкі і "сувязі з ілжэструктурамі".

Выклікае зьдзіўленьне, як гэта ананімныя "праваахоўныя органы" выявілі парушэньні ва ўсіх незалежных выданьнях адначасова. У Міністэрстве інфармацыі ніхто ня змог нам растлумачыць, якія "факты парушэньня заканадаўства" выяўлены адначасова ва ўсіх выданьнях. Як нам растлумачылі, міністэрства ўвогуле не ўпаўнаважана кантраляваць гаспадарчую дзейнасьць выданьняў.

Дакумэнт прадпісвае выявіць рэклямадаўцаў газэтаў і арганізаваць сустрэчныя праверкі ў іх. Гэта, магчыма, адлюстроўвае галоўную задачу шмону - намякнуць пазасталым рэклямадаўцам незалежнай прэсы на непажаданасьць далейшага разьмяшэньня абвестак. Такія праверкі таксама - спосаб псыхалягічнага і фінансавага ціску на выдаўцоў і супрацоўнікаў СМІ. Ведамства Ганны Дзейкі ў сваім цыркуляры нават не парупілася разьвесьці "па розных сьпісах" з газэтамі Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), што, як вядома, рэклямы не разьмяшчае па азначэньні.

Фіскальныя праверкі ўжо стартавалі ў БАЖ, дзе папярэдняя праверка прайшла ў лістападзе, "Свободных новостях-плюс", часопісе "Arche" (папярэдняя скончылася ў сьнежні), "Детективной газете". Пісьмо ўказвае, што праверка мусіць пачынацца ў выпадку, калі папярэдняя адбылася менш чым шэсьць месяцаў таму. Гэта тлумачыць, чаму праверкі не пачаліся сынхронна ў розных СМІ. Так, "НН" перажыла дзьве комплексныя падатковыя праверкі ў сьнежні і студзені.

Ня выключана, што ў такім рэжыме - адна татальная праверка на шэсьць месяцаў - недабітай незалежнай прэсе прыйдзецца існаваць аж да прэзыдэнцкіх выбараў-2006.

У сталічных рэдакцыях пашырана меркаваньне, што гэта помста за публікацыі пра факты бязладзьдзя, карупцыі і парушэньні законнасьці ў краіне.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: