Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сыну Михаила Маринича отказали во встрече с отцом 15:41, 01/07/2005
Белорусский политзаключенный Михаил Маринич находится в Республиканской тюремной больнице, куда попал из-за внезапного ухудшения здоровья. 1 июля сын политзаключенного, лидер гражданской инициативы «Свободу политзаключенным», член «Свободной Беларуси» Павел Маринич обратился к начальнику минской колонии Евгению Лосю с просьбой разрешить ему внеочередное свидание с отцом в связи с болезнью, но разрешения не получил. Адвокат Михаила Маринича сможет встретиться с подзащитным только на следующей неделе.
Сёньня супрацоўніца нэўралягічнага аддзяленьня шпіталю расказала «Радыё Свабода» пра стан здароўя Міхаіла Марыінча:
“Ён атрымлівае лячэньне ў сувязі з паталёгіяй вока. Жахлівага нічога няма, ён атрымлівае тыя лекі, якія яму можна атрымліваць, і ў яго назіраецца паляпшэньне. Вось яго нядаўна аглядаў афтальмоляг і адзначыў станоўчую дынаміку”.
Ці зьвязана паталёгія вока зь перанесеным нядаўна Міхаілам Марынічам інсультам, лекар не сказала. Паводле яе, Міхаіла Марыніча цяпер працягваюць лячыць і ад наступстваў інсульту: даюць пэўныя лекі, праводзяць працэдуры. “Цяпер нэўралягічнага дэфіцыту ў яго мінімум”, – паведаміла доктар.
Нагадаю, на пачатку сакавіка ў аршанскай калёніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт. У яго была часткова паралізаваная палова тулава, адзначаліся дэфэкты маўленьня. Паводле сына Марыніча Паўла, падчас ягонага спатканьня з бацькам у траўні гэтыя сымптомы яшчэ былі відавочныя. Тады сваякі Міхаіла Марыніча настойвалі на ягоным лячэньні ў спэцыялізаваным цывільным шпіталі, але ў гэтым ім было адмоўлена.
Былы пасол і міністар Міхаіл Марыніч трапіў у няміласьць да беларускіх уладаў пасьля таго, як зрабіў спробу паўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году. Пазьней Марыніч канчаткова перайшоў на бок апазыцыі, ён рыхтаваўся да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах 2004 году, але ў леташнім красавіку быў арыштаваны і зьмешчаны ў ізалятар КДБ. Больш як праз паўгоду Міхаіла Марыніча засудзілі да 3,5 гадоў калёніі за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі, якую ён узначальваў. Вінаватым сябе Марыніч ніколі не прызнаваў. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла яго вязьнем сумленьня.