Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
В Витебской области сорвались сразу три собрания демократов 12:05, 04/07/2005
Выдвижение кандидатов от Миорского, Сенненского и Бешенковичского районов на Конгресс, который должен избрать единого кандидата в президенты от оппозиции, не состоялись по разным причинам: в одном месте не собрались люди, в другом под давление властей и КГБ попали организаторы собрания, а в третьем местные активисты решили проводить мероприятие в другое время, чтобы сохранить полную конспирацию.
Першы ў вобласьці сход, дзе мусілі быць абраныя дэлегаты на Кангрэс дэмакратычных сіл, меў адбыцца ў суботу у Мёрах. Але ён не адбыўся, бо на абвешчанае месца збору каля гарадзкога рынку прыйшлі ўсяго 11 чалавек. Бальшыня тых, хто быў сабраўся – гэта мясцовыя прадпрымальнікі, прадстаўнікі дробнага, але ўласнага бізнэсу, а таму адносна незалежныя ад любога кшталту дзяржаўных структураў. І хаця відавочных прыкметаў адсочваньня ўдзельнікаў сходу – міліцыянтаў або “людзей у цывільным” – ніхто зь іх навокал не заўважыў, усе прысутныя выказалі меркаваньне , што іншыя людзі проста збаяліся прыйсьці сюды, бо апасаюцца рэпрэсіяў за любую апазыцыйную дзейнасьць з боку ўласнага начальстава ды ўладаў.
Другая спроба правесьці выбарчы сход у Мёрах адбудзецца ўжо недзе ў жніўні.
Мажліва, што недзе тым самым часам будзе праведзены і сход у Сяньне: сход па вылучэньні дэлегатаў на агульнабеларускі Кангрэс дэмсілаў мусіў прайсьці ў нядзелю, але напярэдадні на сеньненскіх апазыцыянэраў пачаўся ціск, і яны адмовіліся ад заплянаванага.
“На гаспадара таго памяшканьня, дзе зьбіраліся правесьці сход, і на ягоных арганізатараў быў аказаны ціск з боку, так бы мовіць, “ворганаў” – быў шэраг тэлефанаваньняў ад занальнага куратара КГБ і ад мясцовых уладаў. Нашым прадпрымальнікам пагражалі закрыцьцём справы, а астатнія працуюць у дзяржаўных установах. Таму на тэрміновай нарадзе тутэйшых дэмакратычных сілаў было прынятае рашэньне сход перанесьці”, -- распавёў “Радыё Свабода” Віталь Броўка, дэлегаваны на сход у якасьці прадстаўніка віцебскага грамадзкага Фонду імя Льва Сапегі.
Ня выключана, што наступная спроба вылучэньня дэлегатаў ад Сеньненшчыны адбудзецца дзе-небудзь у лесе. Да падобных умоваў правядзеньня сходу рыхтуюцца і ў Бешанковічах. Тамтэйшыя арганізатары, пачуўшы пра падзеі ў суседнім Сеньненскім раёне, самі адмовіліся ладзіць імпрэзу ў загадзя заплянаваны тэрмін, заявіўшы, што згодныя працаваць толькі ва ўмовах поўнае кансьпірацыі. Яны лічаць мэтазгодным праводзіць сход выключна ў вузкім коле мясцовых жыхароў, не паведамляючы загадзя дату і месца сходу нікому, у тым ліку нават самім кандыдатам ад апазыцыі, якія, мажліва, хацелі бы прыехаць ды сустрэцца з прадстаўнікамі рэгіёну.
На думку Сяргей Альфер, які прыехаў на Віцебшчыну ў якасьці даверанай асобы аднаго з прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ад апазыцыі Анатоля Лябедзькі, мясцовыя арганізатары выбарчых сходаў на Віцебшчыне імкнуліся залішне перастрахавацца, хаця зрабіць гэта ў цяперашніх умовах наўрад ці магчыма.