|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Солидарность с «Народной волей» 12:37, 30/09/2005 — Трымайцеся! Вы патрэбны нам як паветра! — Жыве “Народная воля”, жыве Беларусь! — Я атрымлiваю невялiкую пенсiю, але ўсё роўна 30 тысяч на разлiковы рахунак “Народнай волi” пералiчу. — Бог пакарае Гайдукевiча. Зразумела, што яго рукамi закрываюць газету. Але яго сумленне нячыстае... Званкi чытачоў падобныя адзiн на аднаго. Людзi абураюцца, некаторыя нават плачуць. Прадпрымальнiк з Вiцебскай вобласцi вырашыў прадаць свой мiкрааўтобус, каб дапамагчы газеце. — Я пастаянны чытач “Народнай волi”, — кажа Алег. — Гэта адзiная газета, якая нясе людзям праўду. Па Беларускiм тэлебачаннi нам iмкнуцца даказаць, што мы жывём цудоўна. Але калi я выходжу на вулiцу, то бачу тое жыццё, пра якое на сваiх старонках пiша “Народная воля”. Учора са свайго магазiна я выкiнуў у сметнiк падгнiўшыя кавуны, i тут жа набеглi жанчыны з суседнiх дамоў i пахваталi iх... Сваю дапамогу “Народнай волi” прапаноўваюць пенсiянеры, настаўнiкi, служачыя банкаў, прадпрымальнiкi, артысты і нават супрацоўнiкi Мiнгарвыканкама... Нiнэль Валатоўская, настаўнiца з 40-гадовым стажам, прачытаўшы заклiк галоўнага рэдактара, прынесла 100 долараў. — Гэта ўсё, што назбiрала са сваёй жабрацкай пенсii, — апраўдваецца Нiнэль Пятроўна. — Прабачце, што не магу ахвяраваць грошы, але на няпэўны тэрмiн пазычыць магу... Ваенны пенсiянер, iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны Генадзь Лагуновiч пералiчыў на рахунак газеты 50 тысяч. — На жаль, больш не магу, — кажа Генадзь Пятровiч. — Але дапамагаю любiмай газеце, як магу. Разам нас багата... “Народную волю” выпiсваю 10 гадоў. Паважаю газету яшчэ i за тое, што яна дае магчымасць выказвацца нам, простым людзям. Здараецца, якая-небудзь жыццёвая сiтуацыя давядзе да такога адчаю, што хоць крычма крычы. Нiдзе простага чалавека слухаць не хочуць. А ў “Народнай волi” ставяцца з паразуменнем, пiшуць пра нашыя сённяшнiя беды. — Мяне пазбаўляюць магчымасцi выбiраць, што чытаць, — тэлефануе настаўнiк з Гродзненскай вобласцi. — Увесь час я выпiсваю “Народную волю” i “Советскую Белоруссию”, слухаю Радыё Свабода i гляджу Беларускае тэлебачанне. Значыць, я маю магчымасць выбiраць, якой iнфармацыi мне верыць. А што будзе зараз? Мы толькi будзем чуць, як дрэнна жывуць у Польшчы, Лiтве, Еўропе?! “Народную волю” трэба ратаваць. I ў першую чаргу дзеля моладзi, дзеля нашых дзяцей, якiх улада бессаромна цягне ў iдэалагiчную багну. Учора пайшоў на пошту i пералiчыў грошы. Няшмат. 25 тысяч... Дзяўчаты, якiя прымалi ахвяраванне, таксама задумалiся, што адбываецца ў краiне... Чытачка са Смалявiч Зоя Iванова пералiчыла на рахунак “Народнай волi” 100 тысяч беларускiх рублёў. Столькi ж ахвяраваў ваенны пенсiянер i аўтар газеты Iлля Копыл. Учора ў рэдакцыю прыйшла тэлеграма з Барысава: “Крайне возмущен действиями властей к нашей любимой газете. В знак поддержки высылаю 10.000 с пенсии. Инвалид второй группы ЧАЭС Анатоль”. — Падгайны ўказвае, якiя мы павiнны чытаць газеты, Козiк — дзе адпачываць, — абураецца па тэлефоне Аляксандра Нiкiцiна. — Але я чалавек з вышэйшай адукацыяй, у свой час працавала ў Мiнiстэрстве адукацыi i думаю, што ў стане вырашаць сама, што для мяне лепей. А лукашэнкаўскiм чыноўнiкам хацела б узгадаць: прыйдзе час збiраць камянi. I прыйдзе хутка... Ахвяраваннi ад чытачоў i прыхiльнiкаў “Народнай волi” ўсё яшчэ паступаюць на рахунак газеты. Але не гэта галоўнае. Галоўнае, што разам з калектывам перажываюць гэтыя часы змагання сотнi тысяч беларусаў. — Мы — з “Народнай воляй”. — Трымайцеся! — Вы патрэбны нам як паветра! — гэта самая лепшая падзяка, якую можа пачуць калектыў рэдакцыi. МНЕНИЯ Уладзiмiр АРЛОЎ, пiсьменнiк: — Я думаю, что “Народнай волi”, як i iншым незалежным выданням, трэба рыхтавацца да выхаду ў нелегальных умовах. I я гатовы супрацоўнiчаць з “Народнай воляй”, калi яна апынецца ў такiх умовах. Трымайцеся! Ирина КРАСОВСКАЯ, жена насильственно похищенного бизнесмена Анатолия Красовского, лидер гражданской инициативы «Мы помним»: — Ситуация, в которой оказалась “Народная воля”, свидетельствует об отсутствии всякой справедливости и демократии в нашем обществе. Тем более что газета старалась быть достаточно лояльной и осторожной.... “Народная воля” — это одна из массовых газет, которую читают сегодня многие белорусы. Уничтожить ее — это значит уничтожить остатки свободы белорусского слова. Несмотря на то, что тираж “Советской Белоруссии” в пять раз выше, власти все равно боятся “Народной воли” с ее почти 30-тысячным тиражом, потому что прекрасно знают, что это газета, которая может сказать правду, несмотря ни на что... Генадзь БУРАЎКIН, народны паэт Беларусi: — Чорт ведае, што робiцца!.. Для мяне, канешне, гэта ўсё вельмi непрыемна. “Народная воля” — газета, да якой я прывык. Не магу зразумець, да якой нiзасцi, подласцi могуць дакацiцца некаторыя чыноўнiкi, якiя ўсур`ёз лiчаць сябе нейкiмi дэмакратамi... Мне здаецца, гэта нават за межамi разумнага. Ва ўсялякай барацьбе, у тым лiку палiтычнай, ёсць межы прыстойнасцi... А тое, што з “Народнай воляй” раптам скасавалi дамовы i “Белсаюздрук”, i друкарня — думаю, што гэта паказчык сур`ёзнай падрыхтоўкi да выбараў. Я не бачу тут нi камерцыйных, нi нейкiх iншых тлумачэнняў, бо “Народная воля” — даволi папулярная газета, якая забяспечвала i “Белсаюздруку”, i друкарнi пэўны прыбытак... Наталья МАШЕРОВА, экс-депутат “палаты представителей”: — “Народная воля” — это единственная газета, которую я выписываю. Это хорошая, профессиональная газета, она не зациклена на одной политике, дает возможность высказаться самым разным людям. Жаль, если ее не будет... Павел КОЗЛОВСКИЙ, первый министр обороны Беларуси: — “Народную волю” читает очень много самых разных людей. Каждое утро ее покупают даже высокопоставленные чиновники. Это единственная независимая ежедневная газета, которая говорит правду. Но поступила команда на уничтожение. Команда на уничтожение не только “Народной воли”, но и всего того, что выражает другой взгляд, отличный от мнения власти. Михаил ПАСТУХОВ, экс-судья Конституционного суда Беларуси: — Я считаю, что в ситуации, которая сейчас сложилась вокруг “Народной воли”, гораздо больше политики, чем правовых вопросов. Нынешняя власть создает невыносимые условия для деятельности независимых изданий, которые позволяют себе критиковать действия властей. “Народная воля”, на мой взгляд, является флагманом независимой прессы Беларуси и поэтому она — крупная мишень для репрессивных акций. Вполне понятно, почему соответствующие государственные структуры обрушились на “Народную волю” именно сейчас. Впереди — важные политические события, и первое среди них — Конгресс демократических сил. Без “Народной воли” он останется фактически неуслышанным. Такая газета позарез необходима для кандидатов в президенты от широкой гражданской коалиции. Вот поэтому власти и хотят расправиться с самой массовой газетой уже сейчас, не дожидаясь более горячего в политическом плане времени. Юрий ХАЩЕВАЦКИЙ,кинорежиссер: — На мой взгляд, пришло время высказаться всем, кто читает “Народную волю”. Причем высказаться резко и весомо, а не шепотом на своей кухне. Если этого не произойдет, я буду разочарован в тех, кто читает “Народную волю”. Читатели просто обязаны сказать свое твердое слово. Они не должны бросать свою газету. Подготовлено журналистами «Народной воли» Мариной Коктыш и Ольгой Гриневицкой
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|