Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Ирина Халип: «Я хочу быть европейским человеком»
16:55, 07/10/2005

Заместитель главного редактора "БДГ. Деловая газета" Ирина Халип названа журналом «Time» героиней Европы 2005 года. “Радыё Свабода” позвонило журналистке в Страсбург, где она работает на сессии Парламентской Ассамблеи Совета Европы.

-- Ірына, напачатку -- чаму Вы цяпер у Страсбуры?

-- Я тут толькі на адзін тыдзень, пакуль не скончыцца сэсія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Для мяне гэта сапраўды вельмі важна, я думаю, як і для нас усіх. Набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары, і набліжаецца справаздача пра сытуацыю ў Беларусі. Мяркуецца, што ён будзе агучаны на вясеньняй сэсіі.

-- Ці вядомыя Вам нейкія дэталі дакладу?

-- Дакладчык па Беларусі ад Рады Эўропы -- гэта вядомы азэрбайджанскі палітык Азім Мала-задэ, ён вельмі паважаная асоба. Можна сказаць, што гэта -- герой Азэрбайджану. Ён яшчэ напрыканцы 80-ых ствараў Народны Фронт Азэрбайджану разам з Эльчыбеем. Гэта, сапраўды, вельмі разумны чалавек, вельмі цікавы чалавек, і думаю, што ён зробіць моцны даклад. Пакуль што ён сам ня хоча разгалошваньня.

-- Зразумела. Тэма "герой" -- гэта, відаць, галоўнае ў нашай сёньняшняй гутарцы, хаця мы будзем размаўляць на розныя тэмы. Часопіс Timе вылучыў Вас, Ірына, у ліку герояў Эўропы 2005 году ў катэгорыі "храбрае сэрца". Мы Вас віншуем, і пытаньне -- як часта Вы сябе адчуваеце гераіняй?

-- Амаль кожны дзень, калі прымушаю сябе ўзьняцца раней, чым празьвініць будзільнік.

-- Як Вы ўспрынялі гэтую навіну?

-- А я думаю. што гэта нармальна. Я думаю, што напэўна ёсьць нямала людзей, якія ня менш, чым я, заслугоўваюць гэтай узнагароды, але гэта -- нармальна. Наша барацьба, наша дзейнасьць, пра якую мы самі часам думаем, што, можа, яна ня мае ніякага сэнсу, таму што нішто і ніколі ня зьменіцца ў нашай краіне, -- тым ня менш, усё гэта адзначаецца на Захадзе, і добра, што гэта яны адзначаюць. Гэта значыць, што яны нераўнадушныя да нашай краіны, да нас з Вамі, і да таго, да чаго нераўнадушныя мы.

-- Літаральна некалькі хвілін таму прыйшло паведамленьне, што Дзьмітры Булахаў ізноў паўтарыў, што "сувэрэнітэт -- гэта не ікона, на якую трэба маліцца, каб разьбіць сабе лоб". Як бы Вы пракамэнтавалі такую заяву?

-- Сувэрэнітэт -- гэта не ікона, сапраўды, гэта проста каштоўнасьць. Гэта каштоўнасьць, дзеля якой можна і пазмагацца. Дзеля якой можна разьбіць сабе нават і лоб.

-- Як піша Time, Ірына Халіп - гэта "журналістка, якая выкрывае карупцыю ва ўрадзе, не шкадуючы нават Аляксандра Лукашэнку." Ірына, Вас не аднойчы выклікалі ў пракуратуру, не аднойчы былі прэцэдэнты магчымага судовага разьбіраньня. Якія складнікі, што Вас жывіць і што дае сілы на грамадзянскі супраціў, і што тычыцца Вашай прафэсіі -- даваць сапраўдную інфармацыю?

-- Як і ўсе савецкія людзі, я была рабом. Да 1991 года. У 1994-ым дыктатура вярнулася. У мяне было тры гады, каб зразумець, што такое эўрапейскія каштоўнасьці. Я зразумела. Для мяне гэтага было дастаткова. І таму менавіта гэтыя эўрапейскія каштоўнасьцю даюць мне сілы. Я хачу быць эўрапейскім чалавекам, я хачу, каб мая краіна таксама была нармальнай краінай у Эўропе. А не чорнай плямай, белай плямай, а апошнім часам -- крывавай плямай”.

-- Не магу, Ірына, не закрануць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі, а менавіта – выбар адзінага кандыдата. Ім стаў Аляксандар Мілінкевіч. Вамі, як грамадзянцы Беларусі, як успрымаецца такі выбар, і наколькі ёсьць патэнцыял і магчымасьці ў гэтага чалавека перамагчы? Альбо -- у магчымасьці гэтаму чалавеку стварыць каманду з тымі людзьмі, якія здольныя рухаць Беларусь у Эўропу?

-- Я думаю, што ў спадара Мілінкевіча сапраўды вельмі добры патэнцыял. Проста я не разумею, шчыра кажучы, мэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Калі яны абіралі адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары - напэўна, гэта было нейкім жартам. Прабачце, я не хачу абагульняць, але я, асабіста я, упэўненая, што ніякіх прэзыдэнцкіх выбараў ня будзе, быць ня можа. І яшчэ летась я казала, што адзіны шлях для Беларусі -- гэта рэвалюцыя. Калі яны зараз далучаюцца да маіх думак -- ну, добра.

-- Вось якраз Лябедзька, Мілінкевіч заяўляюць, што, хутчэй, сытуацыя будзе вырашацца на вуліцах. Вы сказалі -- рэвалюцыя. Гучала гэта ў іхных інтэрвію, і для радыё "Свабода” таксама. Сёньня, дарэчы, мы правялі апытаньне, -- "Што б вас прымусіла выйсьці на вуліцы?". Ірына, я Вас бачыла на акцыях пратэсту, думаю, што не заўсёды гэта была журналісцкая работа. Вы ўжо адказалі, што Вас прымушае ісьці на пратэст. На Вашу думку -- што ў Беларусі можа людзей прымусіць выйсьці на вуліцу? Асобы, ідэі, нешта іншае? Што?

-- І асобы, і ідэі, і разуменьне таго, што, можа, гэта апошні шанец выйсьці на вуліцу. Я маю на ўвазе -- "калі я сёньня ня выйду, дык заўтра можа быць позна". Асабіста для мяне самым страшным зьяўляецца, напэўна, тое, калі я зразумею. што заўтра замест мяне на вуліцу выйдзе хтосьці іншы. Для мяне гэта будзе канец маёй грамадзянскай дзейнасьці. І я спадзяюся, што такіх, як я, вельмі многа.

-- Я працытую адно Вашае выказваньне, што "абавязак кожнага чалавека" - зрабіць усё магчымае, каб зьмяніць сытуацыю ў краіне". Ірына, у ас асабіста ёсьць нейкі герой ці гераіня?

-- Вельмі многа. Гэта маі бацькі, якія разам са мной выходзяць на вуліцу. Гэта той кіроўца лёнданскага мэтрапалітэну, які выратоўваў людзей пасьля тэракту (дарэчы, ён таксама прызнаны героем Эўропы). Герой -- гэта той менскі АМАПавец, які загінуў пад час трагедыі на Нямізе, калі спрабаваў выратоўваць дзяўчат. Героі -- гэта савецкія праваабаронцы, якія выйшлі на чырвоную плошчу ў 1968-ым, героі -- гэта ўсе тыя, хто выходзіць на вуліцы Менску сёньня. Герояў – шмат.

-- Ірына, і апошняе пытаньне. Калі Вы не займаецеся выкрыцьцём карупцыі ва ўрадзе і не выкрываеце хібы грамадзтва -- чым Вы займаецеся? Чым цікавіцеся?

-- Як гэта і банальна прагучыць, паэзіяй, музыкай. Паэзіяй 20-ага стагодзьдзя і традыцыйным джазам.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: