|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Огоньки памяти и солидарности 10:20, 15/11/2005, Алесь Абрамовіч, «Борисовские новости» 3 прапановай абвясціць кастрычніцкую акцыю днём беларускай салідарнасці выступілі трое грамадзян. Гэта Ірына Красоуская, жонка зніклага ў верасні 1999 года бізнесмена. Яе падтрымала другая вядомая жанчына - журналістка Ірына Халіп. Да дзвюх Ірын далучыуся Нікіта Сасім, актывіст незарэгістраванага руху маладзёжнага супраціву "Зубр". Ініцыятыву тройкі падтрымалі сотні грамадскіх і культурных дзеячаў, надаўшы ёй новае гучанне і перспектыву. Цяпер на Беларусі пашыраецца заклік зрабіць акцыю накшталт 16 кастрычніка штомесячнай, запальваючы свечкі а восьмай гадзіне вечара 16 лістапада, потым 16 снежня і гэтак далей. Пакуль улады не дадуць грамадскасці зразумелыя адказы на два балючых пытанні. Па-першае, хто датычны і адказны за знікненне палітычньных апанентаў існуючага рэжыма? Па-другое, калі ў краіне будуць паважацца грамадзянскія правы асобы і калі перастануць садзіць за краты па палітычных матывах? Вось як наконт ідэі аб штомесячных памятных агеньчыках выказваюцца прадстаўнікі барысаўскай грамадскасці. Зміцер Бародка, старшыня грамадзянскай ініцыятывы “Волат”, сябра “Свабоднай Беларусі”: "Акцыя, безумоуна, выдатная. Я хацеў бы працытаваць вядомага беларускага музыку Аляксандра Памідорава: "Кожны дзень і кожны час мы дбаем аб сабе, сваіх дзецях і іншых сваяках. І гэта цудоуна! Але давайце хаця б на 15 хвілін штораз у месяц падумаем аб Беларусі, аб тых, хто змагаецца за яе лёс, хто зараз за кратамі, хто знік, змагаючыся з рэжымам. Запалім свечку і памолімся, хто як можа". Аляксандр Здвіжкоў, рэдактар газеты "Згода”, юбілейны, чатырохсоты нумар якой днямі ўбачыў свет, з чым Аляксандру шчырыя віншаванні: “Ідэя неблагая. Усялякая актыўнасць у такіх рэчах павінна заахвочвацца. Рабіць штосьці заўсёды лепш, чым не рабіць нічога". Алесь Мікалайчанка, журналіст: "Ініцыятыва някепская. Але яна мусіць падмацоўвацца рашучым вулічным супрацівам наступу дзяржавы на правы чалавека. Інакш эфектыўнасць будзе невялікая". Марына Статкевіч, старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП (Г): "Цудоуная прапанова. Сама буду прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах з гэтай нагоды. Мяркую, што павінен быць працяг. У трэцюю кастрычніцкую нядзелю я была на акцыі разам з дзесяткамі неабыякавых барысаўцаў. Яны запальвалі свечкі на плошчы за гадзіну да запальвання іх у кватэрах. Відовішча уражвала. 16 лістапада, калі будзе вецер або дождж, мы паставім нашы агеньчыкі ў адмыслова прыстасаваныя пластыкавыя бутэлькі. Салідарнаму ўчынку нішто не перашкодзіць". Напрыканцы зазначу, што на мінулым тыдні над адным з мастоў у горадзе на Бярэзіне невядомыя вывесілі вялікую расцяжку. Яна, як і шматлікія выявы лічбы 16 на сценах і платах, заклікае не забываць пра зніклых і палітычных вязняў. Выключы святло і запалі свечку на падаконніку на 15 хвілінак у 20 гадзін 16 лістапада!
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
Лучшая видеостудия гороскоп года на astro.aimi ru |