Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Все лучшее – чиновникам?
10:23, 24/11/2005, «Народная воля»

В Минске после ремонта открылась бывшая 4-я детская поликлиника. Сейчас около дверей врачебных кабинетов сидят не маленькие пациенты, а высокопоставленные чиновники. Лечебное учреждение принадлежит Республиканской больнице Администрации управления делами президента, пишет «Народная Воля».

Гiсторыя гэтага будынка нядоўгая, але сумная. Калiсьцi ў савецкiя часы тут месцiлася палiклiнiка славутага 4-га Упраўлення, якая абслугоўвала партыйных лiдэраў, членаў iх сямей, а таксама выбiтных прадстаўнiкоў творчай беларускай iнтэлiгенцыi. На пачатку 90-х гадоў, калi ў краiне пачалася барацьба з прывiлеямi, будынак на Энгельса, 17 вырашылi аддаць дзецям. З лёгкай чыноўнiцкай рукi тут пачала працаваць звычайная дзiцячая палiклiнiка, пацыентамi якой сталi маленькiя жыхары сталiцы з навакольных вулiц.

У 1994 годзе ўлада ў краiне змянiлася. Прыйшлi новыя кiраўнiкi i ў лячэбную ўстанову, якая, дарэчы, таксама змянiла сваю назву i стала называцца Рэспублiканскай бальнiцай Кiравання справамi прэзiдэнта. Да 2001 года ўрачы i пацыенты добра ўжывалiся ў некалькiх будынках установы. А потым у адзiн момант усё змянiлася.

У 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным урачом прэзiдэнцкай бальнiцы свайго лекара — Iрыну Абельскую. Кiраўнiк дзяржавы на ўсю краiну абвясцiў тады, што адрывае ад сэрца свайго лекара i накiроўвае яго ў прэзiдэнцкую бальнiцу не толькi навесцi парадак, але i стварыць школу сучаснай медыцыны. Вiдаць, для глабальнага эксперыменту спатрэбiлiся i дадатковыя плошчы. А тут яшчэ Лукашэнка заявiў, што абслугоўвацца ў Рэспублiканскай бальнiцы будуць усе чыноўнiкi кiраўнiчага апарата ягонай Адмiнiстрацыi. Незалежна ад таго, якую справу робяць: пыл выцiраюць альбо дзяржаўныя пытаннi вырашаюць...

Лечкамiсii аддалi будынак Цэнтра радыяцыйнай медыцыны i... дзiцячай палiклiнiкi. Тлумачэннi былi вельмi простыя: дзяцей на Энгельса, 17 абслугоўваецца вельмi мала.

Узiмку 2002 года жыхары раёна распачалi акцыю ў абарону сваiх правоў. Актывiсты хадзiлi па кватэрах i збiралi подпiсы ў абарону дзiцячай палiклiнiкi. Пад лiстом падпiсвалiся нават i тыя мiнчане, у каго дзецi ўжо даўно абслугоўвалiся ў дарослых палiклiнiках. Аднак на просьбы простых людзей у высокiх кабiнетах нiхто не звяртаў увагi. Нават тады, калi мацi з дзецьмi, хворымi на ДЦП, стаялi пад даж-джом ля будынка прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi i прасiлi аб сустрэчы з А.Лукашэнкам...

Дзяцей размеркавалi па iншых палiклiнiках: на праспект Машэрава (цяпер Пераможцаў), на вулiцу Магiлёўскую, на Залатую горку. Але фактычна яны аказалiся нiкому не патрэбныя. “У нас да гэтага часу няма ўчастковага тэрапеўта, — расказвае мацi 10-гадовай дзяўчынкi з вулiцы Чырвонаармейскай. — Калi закрылi нашу палiклiнiку, мы даведалiся, што цяпер будзем лячыцца ў палiклiнiцы на Залатой горцы. Акрамя таго, што туды нязручна дабiрацца, нашы дзецi фактычна засталiся без лекара. Нават на прыём да тэрапеўта трэба папярэдне запiсвацца. I амаль кожны раз нашых дзяцей глядзiць iншы ўрач... Мы толькi ўспамiнаем, як добра было лячыцца на Энгельса. Мы адчувалi, што гэта наша палiклiнiка. Але, вiдаць, у нашай дзяржаве здароўе чыноўнiкаў важней за здароўе дзяцей...”

Адрамантаваны будынак палiклiнiкi на Энгельса, 17 выглядае як сучасная, еўрапейская ўстанова. Мармуровая падлога, шклопакеты на вокнах, скураныя крэслы ў калiдорах. У будынку размясцiлiся толькi некалькi аддзяленняў: медыцынскай рэабiлiтацыi, педыятрыi, хуткай неадкладнай дапамогi, а таксама жаночая кансультацыя i водалячэбнiца. Гэта, вiдаць, з той нагоды, каб новым пацыентам было прасторна i ўтульна. Каб яны i тут адчувалi сваю абранасць. А чаргу ў 7 гадзiн ранiцы займаць, дзве гадзiны ля кабiнета ўрача сядзець — гэта наша доля. I нашых дзяцей...




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: