Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Как сегодня оценивают политики результаты референдума 1996 года?
16:41, 24/11/2005

24 ноября 1996 года в Беларуси прошел второй референдум. Были вынесены четыре вопроса от руководителя страны Александра Лукашенко – о переносе дня независимости на 3 июля, об изменениях и дополнениях в конституции, о свободной купле-продаже земли, об отмене смертной казни в Беларуси. Депутаты Верховного Совета инициировали три вопроса – свой вариант конституции, предложение выбирать руководителей местной вертикали непосредственно жителями и о том, что все ветви власти должны финансироваться открыто и только из государственного бюджета. По официальным данным, население ответило «да» на все вопросы президента. Как относятся в Беларуси к результатам этого референдума сегодня? С таким вопросом «Радыё Свабода» обратилось к известным в стране людям.

“Тое, што адбылося ў 1996 годзе не адпавядае ні канстытуцыі, ні заканадаўству, якое ў той час дзейнічала. Я лічу, што вынікі рэфэрэндуму 1996 года і ўсё, што адбылося потым на падставе новай рэдакцыі канстытуцыі нельга прызнаць сапраўдным. І ў гэтай сувязі, я мяркую, што трэба нам вяртацца менавіта да канстытуцыі ад 15 сакавіка 1994 года. Толькі тады мы можам аднавіць канстытуцыйную законнасьць і толькі тады мы зможам пераадолець канстытуцыйны крызыс”, – лічыць былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў.

Пасьля рэфэрэндуму суддзя Канстытуцыйнага суда Валеры Фадзееў падаў у адстаўку. Нагадаем, што суд і Вярхоўны Савет настойваў на кансультатыўным, а не абавязковым характары рэфэрэндуму. Пра гэта ішла гаворка і ў дасягнутым пагадненьні з удзелам “расейскага дэсанта”, які прыляцеў у Менск напярэдадні плебесцыту. Але потым Аляксандар Лукашэнка парушыў усе дамоўленасьці і правёў абавязковы рэфэрэндум па канстытуцыі. Паводле спадара Фадзеева дагэтуль застаюцца пытаньні з легітымнасьцю рэфэрэндумаў, вынясеньня рашэньняў і законнасьцю іх афармленьня. Сваю адстаўку Валеры Фадзееў патлумачыў тым, што “кожны сумленны чалавек ня можа выконваць вынікі рэфэрэндуму 1996 года”. Паводле Валеры Фадзеева, практыка паказвае, людзі не чыталі праектаў канстытуцый.

“Абсалютная большасьць ня ведала дакладна, за што яны галасуюць. Я на той час пазнаёміўся з адным беларускім вучоным. Калі прайшоў рэфэрэндум, ён мне сказаў, што прагаласаваў за варыянт канстытуцыі, прапанаваны прэзыдэнтам Лукашэнкам. Але на пытаньне наконт органаў мясцовай улады, я, кажа, прагаласаваў, што гэтыя органы павінны абірацца народам, дэмакратычным шляхам. Тады я адкрыў яму тэкст канстытуцыі, якая выносілася на рэфэрэндум, паказаў яму адпаведны артыкул, што гэтыя органы прызначаюцца прэзыдэнтам. Бачыце, кажу, тут закладзена супярэчнасьць. Калі вы прагаласавалі за канстытуцыю, то вы перакрылі другое пытаньне. А ён кажа, я ж гэтага ня ведаў. Я кажу, дык вось вы, акадэмік, вучоны з сусьветным імем гэтага ня ведаеце, а што браць з тых бабулек…” , -- распавядае Фадзееў.

Перад рэфэрэндумам, калі быў незаконна звольнены з пасады старшыні Цэнтарвыбаркаму Віктар Ганчар, старшыня Вярхоўнага Савету Сямён Шарэцкі заявіў, што ў краіне “пачаўся захоп улады неканстытуцыйным шляхам”. Прэзыдэнту Лукашэнку пагражаў імпічмэнт. Многія палітыкі зважалі тады на тое, што ў выніку рэфэрэндуму кіраўнік краіны працягнуў свае паўнамоцтвы на два гады, ён сканцэнтраваў усю ўладу ў сваіх руках, у краіне ня стала легітымнага парлямэнту.

Старшыня Нацыянальнага камітэту аб’яднанай апазыцыі Анатоль Лябедзька, дэпутат Вярхоўнага Савету, застаўся ў складзе тых парлямэнтароў, якія не прызналі вынікі рэфэрэндуму.

“На той час яшчэ прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка перавысіў свае паўнамоцтвы, парушыў шэраг канстытуцыйных нормаў і законаў. Чаму цяпер Лукашэнка хвалюецца напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі, таму што ён ведае, што трэба будзе несьці адказнасьць. У тым ліку і за правядзеньне рэфэрэндумаў: як гэта праводзілася, наколькі гэта адпавядала заканадаўству, а таксама як праводзілася фінансаваньне”, -- заявіў Лябедзька.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: