Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



«Секретный» доход коммунальщиков
17:10, 16/01/2006, Сергей Буткевич, «Народная воля»

«Под лежащий камень вода не течет». Справедливость этой пословицы подтвердил житель Витебска, военный в запасе Павел Левинов. «Если не я, то кто?», - решил он и в сентябре 2005 года обратился в Первомайский районный суд с иском к коммунальной службе района, в котором требовал исполнения оплаченных услуг – уборки в подъезде дома. При этом Левинов доказал, что он, как и все жильцы многоэтажки, регулярно перечислял деньги за так называемое техническое обслуживание дома, куда входит уборка лестничных площадок и подвалов.

Тое, што Павел звярнуўся ў суд, нядзiўна. Ён i раней спрабаваў дабiвацца ад дзяржаўных ведамстваў выканання законаў, але поспех яму спадарожнiчаў не заўсёды. Дзiўна тое, што на гэты раз Левiнаў перамог. 7 снежня 2005 года суд вынес пастанову, якая абавязвае ЖРЭТ Першамайскага раёна, а заадно i Вiцебскую гарадскую ЖКГ выконваць уборку лесвiчных клетак у доме, дзе жыве аўтар заявы.

Дарэчы, падчас разгляду iску выявiлася, што грошы за ўборку ў пад`ездах спаганяюцца з месцiчаў Вiцебска даўно. Гэтая паслуга прадугледжана “Нормамi i правiламi ўтрымання жылых дамоў”, уведзенымi 15 год таму. Грошы за гэта з таго часу камунальшчыкi спраўна бралi, а ўборкай не займалiся, так што дбаць аб чысцiнi ў пад`ездах мусiлi самi жыльцы, якiя плацiлi за ўборку грошы.

Але не варта патрабаваць у камунальшчыкаў справаздачу аб выдаткаваннi сродкаў, атрыманых ад насельнiцтва на “тэхнiчнае абслугоўванне жылля”. Звесткi аб гэтым засакрэчаныя, як i згаданыя “Нормы i правiлы”, якiя простаму смертнаму ў ЖРЭТ цi ў ЖЭУ нiзавошта не пакажуць.

Спатрэбiлiся настойлiвасць Паўла Левiнава i судовае разбiральнiцтва ягонага iску, для таго каб даведацца i дакументальна пацвердзiць, што камунальшчыкi наўмысна засакрэцiлi ад народа ўсе дакументы аб сваiх абавязках перад насельнiцтвам. Паводле гэтых дакументаў бачна, што жыллёва-камунальная служба атрымлiвае незаробленыя, незаконныя даходы за кошт падману соцень тысяч законапаслухмяных наiўных грамадзян.

З аднаго боку, камунальшчыкi справядлiва скардзяцца на тых кватэранаймальнiкаў, якiя маюць даўгi па “жыроўках”, а з другога — самi заўзята “жыруюць” на незаробленыя грошы.

Судовая справа па iску Паўла Левiнава стала важным юрыдычным прэцэдэнтам i прынесла карысць не аднаму Левiнаву. Канкрэтным яе вынiкам з`явiўся загад №18 прадпрыемства “Вiцебская гарадская ЖКГ” ад 25 лiстапада 2005 года “Аб арганiзацыi ўборкi дапаможных памяшканняў прысядзiбных тэрыторый жылых будынкаў”.

Самае цiкавае ў загадзе — адсутнасць даты пачатку ягонага дзеяння. Гэта дазволiць камунальшчыкам, звыкла схаваўшы загад аб уборцы пад`ездаў i сутарэнняў далей ад цiкаўных вачэй, iгнараваць выкананне гэтага дакумента. Дарэчы, так яно ўжо i сталася. Не толькi паўсюдна ў горадзе, але нават i ў доме, дзе жыве шукальнiк справядлiвасцi Левiнаў, нiхто i не збiраецца выконваць рашэнне суда i ведамасны загад. А тое, куды пайшлi спагнаныя за 15 год грошы, што выдаткоўвалiся нiбыта на ўборку пад`ездаў, так, вiдаць, i застанецца сакрэтам камунальнай гаспадаркi Вiцебска i галiновага мiнiстэрства, без дазволу якога незаконнае адыманне грошай у насельнiцтва было бы немагчыма.

Цiкава, што вiцебскi досвед “сакрэтных” камунальных даходаў за кошт падману жыльцоў прыжыўся непаўсюдна. У Гродне пад`езды шматкватэрных дамоў убiраюцца не радзей двух разоў на тыдзень. I наогул у гэтым горадзе няшмат нараканняў на камунальную гаспадарку, бо яна сумленна адпрацоўвае грошы, якiя збiрае ў насельнiцтва. Таму, вiдаць, Гродна i чысцей за Вiцебск, i парадку там больш.

Няўжо гэта з-за таго, што Гродна блiжэй да “варожага”, “шкоднага” Захаду?

— Пачакаю крыху, — гаворыць Павел Левiнаў, — i калi не ўбачу, што ўборка пад`ездаў пачалася, зноў накiруюся ў суд з iскам. Буду патрабаваць, каб ЖРЭТ вярнуў мне i iншым гараджанам незаконна спагнаныя за ўборку пад`ездаў грошы за 15 год.

Мала хто верыць у тое, што Левiнаву ўдасца дабiцца перамогi ў наступным працэсе. Бо вяртанне ўжо атрыманых “сакрэтных” даходаў нявыгадна для казны i для дзяржаўнага iмiджу. А тое, што замiнае ўладзе, замiнае i суду...




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: