|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Твоя подпись – твой выбор 17:04, 16/01/2006 Так, супрацоўнiкi аднаго буйнога сталiчнага унiверсама расказалi, што падчас атрымання заробку iм прапанавалi паставiць адразу два аўтографы: адзiн — у бухгалтарскай ведамасцi, а другi — у падпiсным лiсце. Прычым прапаноўвалi падпiсацца толькi за Аляксандра Лукашэнку, а не, скажам, за таго ж Аляксандра Мiлiнкевiча цi Валерыя Фралова. Тым, хто адмаўляўся пiсьмова падтрымаць Аляксандра Рыгоравiча, пагражалi затрымаць заробак. Адзiн з наведвальнiкаў рэдакцыi распавёў, што калi ён прыйшоў у палiклiнiку Мiнска закрываць бальнiчны лiст, тэрапеўт моўчкi працягнула яму падпiсны лiст за Лукашэнку. Калi мужчына абурыўся, доктар сказала, што ёй загадалi збiраць подпiсы за Аляксандра Рыгоравiча. Няспынна тэлефануюць людзi i праваабаронцам былога цэнтра “Вясна”. Так, студэнт 4-га курса юрыдычнага факультэта Беларускага iнстытута правазнаўства (недзяржаўная ўстанова адукацыi) паведамiў, што метадыст дэканата падыходзiў да студэнтаў падчас здачы iспыту i папярэджваў, што дзеля добрай вучобы яны павiнны паставiць свае подпiсы ў падтрымку Лукашэнкi. Акрамя таго, студэнтам гаварылi, каб яны прыходзiлi на iспыты з пашпартам. А аднаму студэнту, па ягоных словах, накiраванне на пераздачу iспыту ў дэканаце выдалi толькi пасля таго, як ён падпiсаўся за Лукашэнку. Сайт “Хартыi-97" днямi надрукаваў лiст ад студэнтаў механiка-матэматычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта. ”Мы пацвярджаем, што на многiх факультэтах пад прымусам збiраюць подпiсы за Лукашэнку, — пiшуць студэнты. — Асаблiва цяжка ў гэтыя днi даводзiцца тым, хто жыве ў iнтэрнаце — iм намякаюць, што, калi не падпiшуцца, могуць узнiкнуць праблемы з жытлом". Па iнфармацыi Радыё Свабода, выкладчыкаў педагагiчнага каледжа таксама наўпрост абавязалi прыходзiць з пашпартамi да зборшчыка подпiсаў за Лукашэнку. А калi яны не жадаюць гэтага рабiць, то павiнны ўсё роўна падысцi да яго i паведамiць пра гэта, незалежна ад таго, збiраюцца цi не збiраюцца ставiць свой подпiс. Людзi абураюцца, але падпiсваюцца, бо баяцца, што з iмi не працягнуць кантракт. На многiх прадпрыемствах краiны таксама ультыматыўна раяць падпiсвацца толькi за Лукашэнку. Прычым подпiсы збiраюць у працоўны час, што парушае заканадаўства. Рэдакцыйныя тэлефоны лiтаральна разрываюцца ад такiх паведамленняў. Агiтуюць за Лукашэнку i дэпутаты “палаты прадстаўнiкоў”. Амаль увесь студзень, згодна з графiкам працы на месяц, парламентарыi працуюць у сваiх выбарчых акругах. Некаторыя ходзяць па кватэрах выбаршчыкаў i прапануюць падпiсацца за “правадыра”. Пра факты запалохвання, шантажу i пагроз падчас збору подпiсаў за А.Лукашэнку “Народная воля” паведамiла сакратару Цэнтрвыбаркама. “Нiхто нiкога не мае права прымушаць! — даволi катэгарычна заявiў Мiкалай Лазавiк. — Чалавек павiнен сам зрабiць свой выбар — падпiсацца цi не падпiсацца. А я звычайна яшчэ гавару, што тыя, хто прымушае ставiць подпiс у падтрымку нейкага прэтэндэнта, працуюць зусiм не на таго прэтэндэнта, а хутчэй за усё, супраць яго. Бо той, каго прымусiлi падпiсацца, у дзень выбараў зробiць зусiм iншую адзнаку ў бюлетэнi. Прымус, шантаж, пагрозы — гэта даволi непрадуктыўная форма дзейнасцi падчас выбараў. I гэта парушэнне выбарчага заканадаўства. Я перакананы: выбары павiнны быць вольнымi, i грамадзяне павiнны самi вырашаць, за каго падпiсвацца i за каго галасаваць. Што тычыцца студэнтаў, то яны такiя ж грамадзяне, як i мы з вамi. I правы ў iх такiя ж самыя. Iх нiхто не мае права прымушаць падпiсвацца. У сваiх апошнiх паездках па краiне я звяртаў увагу на тое, што такiя дзеяннi, як прымус, можна разглядаць як правакацыйныя. А калi такiм чынам збiраюць подпiсы за Лукашэнку, то там ужо, напэўна, у некалькi дзесяткаў разоў больш сабрана подпiсаў, чым патрабуецца па законе..." Гэта i не дзiўна, што, па iнфармацыi Лазавiка, А.Лукашэнка ў “некалькi дзесяткаў разоў” апярэджвае сваiх канкурэнтаў па зборы подпiсаў. Даўно кажуць пра тое, што Аляксандр Рыгоравiч прадставiць у Цэнтрвыбаркам прыкладна каля мiльёна подпiсаў, а можа, i таго больш. Каб лiшнi раз прадэманстраваць, як падтрымлiваюць яго простыя людзi. Але хто дасць стопрацэнтную гарантыю, што правяраць лукашэнкаўскiя спiсы будуць не скрозь пальцы, а гэтак жа скрупулёзна, як спiсы, прадстаўленыя Зянонам Пазьняком альбо тым жа Аляксандрам Мiлiнкевiчам? І наогул, хто ўспомніць, пад якім прымусам многія людзі ставілі свае подпісы ў падтрымку таго ж А.Лукашэнкі.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|