Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Правозащитный центр «Вясна» призывает прекратить репрессии против молодежи
10:35, 08/02/2006

Правозащитный центр «Вясна» обеспокоен арестами активистов молодежных демократических движений. Волна арестов молодежных активистов прокатившаяся по стране, свидетельствует об усилении репрессий накануне выборов Президента Республики Беларусь.

Маладых людзей пазбаўляюць волі і ўтрымліваюць у нечалавечых умовах СІЗА за грамадска-палітычную актыўнасьць, крытыку рэжыму і палітычныя графіці. Перасьлед моладзі набыў масавы характар -- за два месяцы ў Беларусі ўзбуджана вялікая колькасьць крымінальных справаў супраць моладзі.

Актывістаў руху «Зубр» Аляксандра Казакова і Зьміцера Зубро затрымалі ў ноч на 28 сьнежня 2005 года за палітычныя графіці (лічба 16, якая заклікае да ўдзелу ў Дні салідарнасьці з палітзньняволенымі). Маладыя людзі правялі больш за двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня і былі адпушчаныя па падпіску аб нявыезьдзе. Ім прад’яўленае абвінавачаньне па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага Кодэкса (супраціў супрацоўніку міліцыі). Дадзены артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.

У горадзе Жодзіна па арт. 369 Крымінальнага Кодэксу (публічная абраза адказных асобаў) узбуджаная крымінальная справа ў адносінах Паўла Красоўскага -- актывіста моладзевага дэмакратычнага руху, сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Справа ўзбуджаная за тое, што ў бюлетэні "Назіральнік" былі надрукаваныя сатырычныя карыкатуры на кіраўніцтва горада.

Крымінальная справа ўзбуджаная супраць актывіста Партыі БНФ Зьміцера Касьпяровіча, затрыманага ў ноч з 17 на 18 студзеня 2006 г. па падозраньню ў абразе дзяржаўных сімвалаў. Па словах З.Касьпяровіча ён сапраўды залез на будынак Мінгарвыканкаму і спрабаваў зьняць афіцыйны сьцяг, бо лічыць яго сталінскім. Адказнасьць за абразу дзяржаўных сімвалаў прадугледжаная арт. 370 КК РБ, які не прадугледжвае пазбаўленьне волі (максімальнае пакараньне 1 год абмежаваньня волі), і па дадзеным артыкуле нельга ўтрымліваць пад вартай у СІЗА да суда. Але абвінавачаньне З. Касьпяровічу прад’яўленае па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Прадугледжанае пакараньне па гэтым артыкуле -- 3 гады пазбаўленьня волі. Мерай стрыманьня пракуратура абрала ўтрыманьне пад вартай. На дадзены момант Зьміцер Касьпяровіч знаходзіцца ў СІЗА г. Мінска. Сьледства па справе закончанае і матэрыялы хутка перададуць у суд.

Крымінальная справа ўзбуджаная ў адносінах актывістаў арганізацыі «Малады фронт» Артура Фінкевіча і Аляксея Янушэўскага, затрыманых ноччу 30 студзеня ў Мінску за напісаньне палітычных графіці. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа
па ч. 2 арт. 339 КК РБ (злоснае хуліганства). Ім пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі, калі абвінавачаньне будзе прад’яўленае па артыкуле злоснае хуліганства. На дадзены момант Артур Фінкевіч знаходзіцца ў СІЗА.

Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што сьледчыя органы наўмысна кваліфікуюць напісаньне палітычных графіці, выключна як хуліганства ці злоснае хуліганства. Гэта кваліфікацыя дазваляе пазбаўляць моладзевых актывістаў волі і зьмяшчаць у СІЗА.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» расцэньвае дадзеныя арышты як выключна палітычна матываваны перасьлед.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае прадстаўнікоў беларускіх уладаў неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць моладзі і вызваліць усіх арыштаваных.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зьвяртаецца да прадстаўнікоў беларускай грамадскасьці з заклікам праявіць салідарнасьць з арыштаванымі і іх сем’ямі, аказаць ім усялякую падтрымку.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: