|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Барбар на чале дзяржавы 11:08, 03/03/2006 На сход патрапілі ўсе прыхільнікі спадара Лукашэнкі, сярод якіх кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, міністры, вэртыкальшчыкі ды іншыя. З кандыдатаў у прэзыдэнты на сходзе быў Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Ўладзімер Карунас і яшчэ дванаццаць сябраў ЛДП. Кажучы пра палітычную сытуацыю, спадар Лукашэнка заявіў, што бяз бою не аддасьць краіны: “Калі вы думаеце, што ў нас прэзыдэнцкая кампанія спакойна, ціха ідзе, вы памыляецеся. Асабіста мне, Мартынаву, міністру замежных справаў, нашым многім дэпутатам, усім службовым асобам вельмі дорага каштуе гэтая перадвыбарчая кампанія ў пляне нэрваў. Нашым узброеным, нашым сілам бясьпекі. Напружаньне настолькі вялікае, што вы ўявіць ня можаце”. Кіраўнік Беларусі заявіў, што паставіў задачу ня ўцягвацца ні ў якія правакацыі і паабяцаў усё расказаць пасьля выбараў. “Я абараняю не сябе. Я ўжо наеўся гэтай улады. Для мяне вельмі важна паставіць моцную кропку ў гэтым жыцьці, каб нікому, хто прыйдзе пасьля мяне, не захацелася павярнуць назад краіну. Каб краіна ішла гэтай дарогай”. Значная частка выступу спадара Лукашэнкі была прысьвечана пераліку дасягненьняў у эканамічнай сфэры. Гаворачы пра адукацыю, Лукашэнка загадаў зрабіць новыя падручнікі і вярнуць старыя савецкія праграмы. “Чаго мы саромеемся? Ну, мы жылі ў той краіне. І Скарына быў ня толькі беларус. Ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына. Чаму мы адмаўляемся, як Ленін казаў, ад гэтай вялікай спадчыны — Талстога, Някрасава, Ясеніна і таго ж Маякоўскага, Пушкіна і іншых? Чаго? Яны жылі ў нас, былі ў нас. Яны захоплены былі нашай прыродай, нашым народам. Яны тут стваралі, пісалі. Гэта ж гонар нашай краіны. І мы павінны вывучаць гэтыя творы”. (Нагадаем, што Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе і памёр каля 1551. Расейскі горад Санкт-Пецярбург быў заснаваны Пятром Першым у 1703 годзе, праз 150 гадоў пасьля сьмерці Скарыны.) Ацэньваючы мерапрыемства, былы старшыня Савету Рэспублікі і дэлегат Другога ўсебеларускага сходу Аляксандар Вайтовіч заявіў: “Я лічу, што гэта спэктакль, які патрэбны ўладзе, каб дэманстраваць, што нехта пра нешта з народам кансультуецца. Хаця ніхто зь ім не кансультуецца. Усталявана такая дыктатура”. Раней, нагадаем, Лукашэнка заяўляў, што выхоўвецца на вершах Васіля Быкава. Народны пісьменьнік Беларусі на гэта адказаў, што ніколі ў жыцці не пісаў вершаў. Праўду Лукашэнка сказаў, калі прызнаўся, што «рос сярод жывёлаў і раслінаў»… qqqqq
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|