|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Международная солидарность с Беловежской пущей 17:14, 03/03/2006, фота ByMedia.net
“Пакуль што гэты дзень інтэрпрэтуецца як дзень міжнароднай салідарнасьці зь Белавескім лесам, як дзень сусьветнага чыну ў справе яго ўратаваньня, -- сказаў сябра Рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь”, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “TERRA-Канвенцыя” Валеры Дранчук. – Але з часам, мяркую, праз гадоў пяць, мы будзем адзначаць 3 сакавіка як сьвята, і прэзыдэнты краін, якім належыць Пушча, будуць віншаваць сваіх грамадзянаў з гэтым Днём і сьведчыць тым самым належны ўзор экалягічнай этыкі, належнае стаўленьне дзяржавы да нашых біясьферных каштоўнасьцяў”. В.Дранчук накіраваў учора свой зварот “За адзіную Пушчу” Прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму і кандыдату на Прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Мілінкевічу. “Мы хочам бачыць Пушчу адзінай. Адзінай, але трывалай. Адзінай, але вечна зялёнай. Мы хацелі б мець Пушчу за адзіную як знак на супольнасць, як сымбаль адзінай Эўропы, як сымбаль дзяржаў, якім яна належыць. Аднак сёння ўжо трэба казаць не адно пра захаванне, але і ўратаванне Пушчы. Уратаванне бачыцца ў тым, каб спыніць высечку, пакончыць з эксплуатацыяй на карысць гуманістычнай этыкі і навукі, вярнуць Пушчы яе правы. Мы прапануем элітам краін – перш-наперш Беларусі і Польшчы -- Пакт на захаванне Белавежскай пушчы і звяртаемся да Вас, пан Прэзідэнт, з просьбай падтрымаць нашы прапановы, далучыцца да шматбаковага міжнароднага дакумента ў дзеянні супольных еўрапейскіх намаганняў захаваць і прымножыць скарбы прыроднага рарытэту. Мы цалкам падзяляем апошнія апеляцыі на ўратаванне Пушчы з боку нашых польскіх калегаў. Гэта вельмі праўдзівыя рэчы, да якіх чула, глыбокапаважна мусіць паставіцца кожны, хто любіць сваю Радзіму, хто спасцігнуў яе каштоўнасці. Нашу асаблівую трывогу выклікае становішча Пушчы на беларускім баку, дзе ўжо на працягу дзесяці гадоў адладжваюцца механізмы экацыду. Планава-дырэктыўная эксплуатацыя ў лясных кварталах, будаўніцтва буйной піларамы, размяшчэнне сумніўных праектаў кшталту “Рэзыдэнцыі Дзеда Мароза”, сацыяльны прыгнёт і парушэнне правоў карэнных жыхароў пярэчаць не толькі агульнапрынятым нормам запаведнасці, але шматлікім прынцыпам канвенцый, якія падпісала сама Беларусь. Валюнтарызм кіравання ў беларускім нацыянальным парку, дзе практычна не стала навукі і запанавалі аўтакратычныя указы, мы бачым вынікам антыдэмакратычнага рэжыму ў Беларусі, які цалкам ігнаруе грамадскую думку і пагражае стратамі біялагічнаму багаццю Белавежскай Пушчы. Мы спадзяёмся, што Вы асабіста падтрымаеце наша стаўленне і наша імкненне да адзінай Пушчы – на яе захаванне і прымнажэнне: адзінай – у ейнай каштоўнасці, дзеля яе самой; адзінай – у спалучэнні інтарэсаў людзей і прыроды, дзеля яе жыхароў; адзінай -- па-над спакусамі рынку, здзірскай нажывы, вокамгненнай карысці ды іншых праяў чалавечае хіжасці; адзінай – культурна і навукова; адзінай – дзеля свету і будучыні”. Валеры Дранчук (Грамадзянская ініцыятыва TERRA-Канвенцыя) Мінск
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|