Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Джинс – символ свободы
20:43, 17/03/2006

Объединенная демократическая оппозиция в качестве атрибутики президентской кампании 2006 года избрала джинс. Соответственно цветом движения к переменам становится традиционно джинсовый – синий. Тем самым, оппозиция декларирует присоединение к опыту Европы, где в 1960-70-е годы джинсы стали символом свободы, и родилась джинсовая субкультура. Джинсовый символ белорусских президентских выборов – тема исследования корреспондента “Радыё Свабода”. Игоря Корнея.

16 верасьня летась, у часе акцыі “Мы помнім”, у людзей, якія стаялі на плошчы з партрэтамі зьніклых палітыкаў і журналіста, міліцыя гвалтоўна адабрала бел-чырвона-белыя сьцягі. І тады адзін зь лідэраў руху “Зубар” Мікіта Сасім зрабіў палотнішча са сваёй джынсавай кашулі. Аднойчы ўзьняты, джынсавы сьцяг моладзь узяла ў якасьці сымбалю сваёй барацьбы за свабоду Беларусі. Расказвае адзін з актывістаў “Зубру” Уладзімер Кобец:

“У нас няма ніякай таямнічай мэты. Мэта – гэта дэмакратызацыя Беларусі і інтэграцыя Беларусі ў Эўрапэйскі Зьвяз. Больш ніякіх іншых мэтаў мы ня маем. Пужаюць людзей рэвалюцыямі… Я глыбока перакананы: рэвалюцыя ў такіх грамадзтвах як беларускае, украінскае, іншыя эўрапэйскія, нажываюцца дыктатарамі самі сабе на галаву. Менавіта яны нясуць адказнасьць за рэвалюцыі праз тыя дзеяньні, якія яны робяць у справе прыдушэньня грамадзкай супольнасьці, фальсыфікацыі вынікаў выбараў, а не праз узьдзеяньні якіхсьці спэцслужбаў”.

У адмысловай праклямацыі “Зубар” падкрэсьліў, што пераймае досьвед другой паловы ХХ стагодзьдзя, калі джынсы аб’ядноўвалі людзей не паводле ўзроставых ці нацыянальных прыкметаў, а паводле жаданьня Свабоды:

“Джынсавая куртка вылучыць цябе з шэрай масы зламаных і страціўшых надзею людзей!
Джынсавая стужка, павязаная на заплечнік, растлумачыць навакольным, што твой выбар – Свабода!

Ня важна, колькі табе гадоў.

Калі твой розум свабодны – ты з Пакаленьня Джынс!”


Ці можна зьвязаць джынсы з паняцьцем свабоды? Што мяркуюць з гэтай нагоды жыхары Менску?

(Жанчына: ) “Сіні колер сам па сабе рэвалюцыйным не зьяўляецца. Гэта спакойны, нават, можна сказаць, кансэрватыўны колер. А вось пераход ад сіняга да джынсавага вельмі ўдалы, бо джынсы – гэта сымбаль свабоды”.

(Дзяўчына: ) “Мне здаецца, што гэта вельмі ўдалае спалучэньне – джынсы і свабода, сам па сабе блакітна-джынсавы коле. Але, на жаль, у нас стаўленьне да гэтай атрыбутыкі не такое, як, прыкладам, ва Ўкраіне, калі адбываліся падзеі на Майдане”.

(Падлетак: ) “Гэта можа адзінае, што прыдумала вартае апазыцыя цягам апошняга часу. А то яны ўсё больш высьвятляюць адносіны паміж сабой, а каб паказаць людзям, як яны могуць кансалідавацца – дык гэтага заўсёды бракавала. І вось нарэшце – джынсавае паразуменьне”.

(Мінак: ) “Лухта нейкая. Прыдумалі нейкае глупства, абы справай не займацца; усё імітуюць палітычную актыўнасьць…”.

Паўтара стагодзьдзі таму амэрыканец Лэві Страўс у спадзяваньні разбагацець наладзіў вытворчасьць штаноў для золатаздабывальнікаў на захадзе Злучаных Штатаў. Пашытыя зь вельмі моцнай баваўнянай тканіны, узмоцненыя двайнымі швамі і мэталёвымі заклёпкамі, яны імітавалі скураныя каўбойскія штаны, а неўзабаве і замянілі іх. У Эўропу джынсы трапілі дзякуючы старым галівудзкім вэстэрнам. Вобраз заліхвацкага каўбоя, апранутага ў сінія джынсы, удала ўвасобілі акторы Гэры Купер і Джэймс Дзін. І неўзабаве зоркі музыкі і кіно, такія як Элвіс Прэсьлі і Мэрылін Манро сталі зьяўляцца на публіцы ў джынсах. У 1960-х “джынсавы бум” падхопліваюць гіпі. Імі -- зацёртымі, падранымі, клёшнымі, размаляванымі -- моладзь кідала выклік сыстэме буржуазнай “добрапрыстойнасьці”.

Прасачылася джынсавая субкультура і праз жалезную заслону ў СССР. У Беларусі першымі джынсы апранулі дзеці высокага чынавенства, творчай і навуковай інтэлігенцыі – тых, хто выяжджаў на Захад, або меў грошы, каб іхняя дзяціна магла на чорным рынку купіць штаны за вялікія на той час грошы – сто і болей рублёў. Акрамя Менску, джынсы заваявалі Горадню – горад, у які празаходні стыль жыцьця ішоў з Польшчы. Пра свае першыя джынсы ўзгадвае палітык Аляксандар Дабравольскі, які адчуў смак свабоды ў 1970–х.

“Першыя джынсы ў мяне зьявіліся на трэцім курсе унівэрсытэту. Тады яны вельмі шмат каштавалі і я доўга зьбіраў грошы, каб іх купіць. І ня толькі таму, што яны былі модныя іх было не дастаць, а таму што яны яшчэ былі і сымбалем свабоды – апранацца так, як не прымушаюць, як ты сам хочаш і як табе зручна. Таму, я думаю, і сёньня шмат людзей успрымаюць іх як сымбаль свабоды. Асабліва тыя, якія памятаюць, што ў савецкай дзяржаве была нейкая такая ўніформа, а ўсё астатняе выпадала з агульнай канцэпцыі. А вось менавіта выпадзеньне з агульнай канцэпцыі забясьпечвае разнастайнасьць у грамадзтве. А разнастайнасьць – гэта вельмі важная рэч, яна дазваляе грамадзтву разьвівацца”.

9 красавіка 1970 году ў Менску ў раёне сёньняшняй Малой сцэны Купалаўскага тэатру адбыўся несанкцыянаваны мітынг мясцовых гіпі, зьвязаны з таямнічым забойствам юнака Вячаслава Максакава. Стыхійны мітынг быў жорстка падаўлены міліцыяй і КДБ.

У кастрычніку 1971-га наладзілі сваю дэманстрацыю і гарадзенскія гіпі на Цэнтральнай плошчы гораду. Маладыя людзі з плякатамі “Пакіньце нашы душы ў спакоі!”, “Рукі прэч ад нашых валасоў” былі зьбітыя міліцыяй і камсамольскімі “сіламі правапарадку”.

Другая дэманстрацыя гіпі Горадні летам 1972-га году, калі да рэжыму былі высунутыя палітычныя патрабаваньні, ужо сустрэла адпор вайсковага спэцбатальёну. Акцыя атрымала сваё разьвіцьцё: на працягу некалькіх месяцаў па горадзе былі расклееныя ўлёткі, у навучальных установах распаўсюджваліся ананімныя адозвы да школьнікаў і студэнтаў з заклікам змагацца за свае правы:

“Ня важна, вучысься ты ці працуеш!
Калі табе надакучыла шэрасьць і бязвольнасьць, твой сымбаль – Джынсавы сьцяг!”


Як і тры дзесяткі гадоў таму, беларуская моладзь зноў выбірае джынсы. І як трыццаць гадоў таму чалавек у джынсах бачыцца выхавацелям і ўладам небясьпечным. Вось ужо і студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, апранутых у джынсы, падазраюць у неляяльнасьці і пагражаюць прэвэнтыўнымі мерамі. Расказвае маці адной са студэнтак.

“Кіраўніцтва унівэрсытэту папярэдзіла ўсіх студэнтаў: калі 20 сакавіка нехта прыйдзе ў джынсах на заняткі, то гэта будзе кваліфікавана так, як быццам гэты студэнт за “джынсавую рэвалюцыю”, якую нібыта плянуецца правесьці. І гэта будзе кваліфікавана так, што чалавек падтрымлівае. А значыць, супраць яго будуць рэпрэсіі, ажно да адлічэньня з унівэрсытэту”.

Кандыдат на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч, які быў уражаны знаходлівасьцю Мікіты Сасіма, убачыў сэнс у выбары “Зубру” і 1 сакавіка заявіў, што будзе выкарыстоўваць сіні колер у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі – джынсавая атрыбутыка зразумелыя людзям розных пакаленьняў, якія імкнуцца да волі, і могуць аб’яднаць усіх.

“Я заклікаю людзей падтрымаць гэты колер, каб мы бачылі, як нас шмат. Лічу гэта вельмі важным хоць бы ўжо дзеля таго, каб людзі сталі больш сьмелымі і паступова перамагалі страх. Бо калі людзі бачаць, што нас многа, ім значна лягчэй прымаць удзел у такой складанай палітычнай кампаніі”.


qqqqq



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Продаем матрас 90 по доступной цене
Полезная икра красная - то, что любите Вы!