Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  
 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   


 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Удзельнік падзеяў 25 сакавіка: «Яны мяне потым завалілі, і адзін даў ботам у галаву»
20:05, 31/03/2006

Аляксандар Цішук быў зьбіты ў Менску 25 сакавіка падчас шэсьця да турмы на Акрэсьціна. Яго даставілі ў 4-ты клінічны шпіталь, зафіксавалі сьляды зьбіцьця. 25 сакавіка, калі мірных дэманстрантаў атакавалі міліцыянты, менавіта побач зь ім выбухнула шумавая граната, а потым яго зьбілі, і ён страціў прытомнасьць. “Гэта ўсё людзі ў чорным, што бяз касак. Першымі ішлі “касманаўты”, а пасярод іх гэтыя — у чорным. Яны мяне потым завалілі, і адзін даў ботам у галаву — я “вырубіўся”. Кроў пайшла з носу. Мяне чэскі карэспандэнт і мясцовыя людзі адцягнулі й паклалі на ўзбочыне”, -- расказаў мужчына "Радыё Свабода".

У шпіталі Аляксандар Цішук апынуўся поруч з чэскім карэспандэнтам, які яму дапамог, жыхаркай Менску Казаковай і лысаватым мужчынам гадоў шасьцідзесяці.

Спадар Цішук спамінае: з прычыны аглушэньня ён ня мог пачуць, адкуль дакладна прыехаў паранены мужчына. Але дакладна ведае: у таго была пашкоджана галава — уся ў крыві, былі сінякі — пад вокам і на баку, паранена рука. Аляксандар падбадзёрваў пакалечанага: трэба трымацца разам. Але таго павезьлі на рэнтген у вазку, і болей Цішук яго ня бачыў.

У самога Аляксандра Цішука былі разьбіты нага, галава й ссунута барабанная перапонка. У шпіталі на галаву наклалі шво, а таксама зрабілі рэнтген — галавы й нагі. Заставацца там ён пабаяўся — начаваў у сяброў, а назаўтра зьехаў дахаты ў Берасцескую вобласць. Паводле ягонага расповеду, на вакзале хадзілі міліцыянты з фотаздымкамі й прыглядаліся да людзей. На Цішуку была кідкая куртка, таму давялося скінуць яе й да аўтобусу ісьці ў швэдры.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: