Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Александр Милинкевич: «С Окрестина я выхожу с выводом: власть остается в проигрыше»
18:35, 12/05/2006

Первое интервью после освобождения с Окрестина лидер объединенной оппозиции Александр Милинкевич дал «Радыё Свабода».

-- Спадар Аляксандар, мы гутарым каля будынку суду, дзе павінны судзіць Станіслава Шушкевіча. Як Вы ставіцеся да перасьледу ўладамі гэтага вядомага ў краіне палітыка?

-- Мне папросту сорамна. Улада хоча прадэманстраваць, што Чарнобыльскі шлях быў нелегітымны, несанкцыянаваны, і трэба пакараць усіх лідэраў — у тым ліку, і Станіслава Шушкевіча. Але гэта вялікі сорам, калі судзяць першага кіраўніка дзяржавы за тое, што ён удзельнічаў у мітынгу. Нават калі нейкія дробныя парушэньні ўлада й заўважыла. Але ўявіце сабе: Ельцына судзяць за ўдзел у мітынгу, альбо Шродэра садзяць на 15 сутак на голыя нары. Гэта — ганебна, некультурна. Гэта паказвае, што ў Беларусі такі калгасна-саўгасны мэтад кіраваньня. І людзей не разглядаюць як асоб: усе людзі мусяць быць нявольнікамі”.

“Тым часам, пакуль Вы былі пад арыштам, віцэ-прэзыдэнту ЗША Чэйні на міжнароднай канфэрэнцыі ў Вільні прэзэнтавалі мэталёвы кубак з Акрэсьціна — вынес адзін з былых вязьняў. А што Вы, так бы мовіць, вынесьлі з Акрэсьціна?

“Мы адчувалі салідарнасьць — як унутры краіны, так і вонкавую салідарнасьць. Гэта насамрэч для чалавека ў турме надзвычай важна. Я адчуў: ёсьць шанцы падумаць. Таму што меў паўтара гады працы — штодня, без выходных. А там зьявіўся час для роздуму — перш за ўсё, чым будзем займацца далей. З Акрэсьціна я “вынес” таксама пэўнасьць: улада, што яна ні рабіла б, — у пройгрышы”.

“Як да Вас ставіліся на Акрэсьціна? Вы ж — былы кандыдат на прэзыдэнта…”

“Мяне ўсе фактычна пазнавалі. Са мной пераважна садзілі людзей, якія маюць крымінальнае мінулае. Але гэта людзі са сваёй маральлю, сваімі спэцыфічнымі паводзінамі. І калі я ўваходзіў, мне аддавалі самае лепшае месца. Зь вялікай павагай стасункі складаліся. Мне было таксама цікава паразмаўляць з гэтымі людзьмі. Дарэчы, яны падтрымліваюць зьмены ў краіне й разумеюць, што краіна ператварылася ў паліцэйскую — адносна іх таксама. Што тычыцца наглядчыкаў, якія там былі, то яны паводзілі сябе дэманстратыўна карэктна. Ніякіх я да іх ня маю прэтэнзій. Нават дазвалялі хадзіць у душ (праўда, надта ж халодны ён быў увесь час). Але я чалавек загартаваны, дык і карыстаўся. За гэта ім удзячны”.

“Вы раней заклікалі да асады “аўтарытарнай крэпасьці”. Але ўлада паказала, як яна можа расправіцца зь лідэрамі гэтай асады. Ці трэба нешта мяняць у вашай палітычнай дзейнасьці?

“Калі б сапраўды ў выніку такіх пасадак людзі ламаліся, тады ўлады, магчыма, атрымалі б чаканы эфэкт. Насамрэч я ведаю сотні й сотні людзей, нават зусім юных, якія туды трапілі й выходзілі загартаванымі, больш сьмелымі, больш адданымі справе незалежнасьці й дэмакратыі ў краіне. Таму, я думаю, гэтым яны нас ня зломяць. У іх увогуле вельмі цяжкае становішча. Яны ня ведаюць, як ім абыходзіцца з апазыцыяй. З аднаго боку, жорстка караць за гэтыя акцыі, што мы праводзім, яны ня могуць. Таму што ёсьць рэакцыя — знутры й звонку. Не караць жа ўвогуле — таксама ім не адпавядае. Улада ў разгубленасьці, напэўна. І я адчуў нават там, у турме: улада вагаецца. Бо многія людзі ня ўпэўнены, што гэты рэжым пратрымаецца доўга”.

“Ці бачыце Вы сэнс у правядзеньні новых вулічных акцый?

“Калі вулічныя акцыі праводзіць штодня, а людзей было ўсё больш, дык іх наагул ня трэба было б перапыняць. Тады сапраўды мы дэманстравалі б новую й новую сілу. Калі ж акцыі загасаюць, — трэба іх прыпыніць. Каб не паказаць разьяднанасьці й слабасьці. І трэба папрацаваць зноў з насельніцтвам. Трэба зноў у рэгіёны ехаць, па Менску езьдзіць, трэба ісьці да прадпрымальнікаў, настаўнікаў, дактароў… Трэба сустракацца, пераконваць, даваць інфармацыю. І тады мы набяром новыя сілы. Тады ўжо выходзіць на вуліцу зноў. Вуліца для мяне — гэта, безумоўна, дэманстрацыя ўладзе, што мы ёсьць і што мы — сіла. Але гэта мусіць быць сіла, якая дынамічна разьвіваецца”.

“Цяпер вы зьбіраецеся зноў у паездку па рэгіёнах. Якая мэта гэтых паездак?

“Я сам рэгіянал, я — з Горадні. І я выдатна ведаю, якая патэнцыя, якая велізарная сіла ў рэгіёнах. Яны хораша спрацавалі на гэтых выбарах, дарэчы: на плошчы і ў намётах іх было шмат. І таму трэба туды ехаць, паразмаўляць з гэтымі людзьмі, падзякаваць ім, запытацца, як яны бачаць далейшую працу. Бо адсюль, зь Менску, ня ўсё бачна. І мы гэтыя паездкі ажыцьцявім. Да канца траўня мы будзем ва ўсіх абласьцях, зьбяром і раённых кіраўнікоў штабоў. І разам абмяркуем стратэгію наступную. Я лічыў і лічу, што няма іншага шляху, як аб’ядноўвацца ўсім разам”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: