Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 910
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



У Віцебску зноў выбухнула
15:39, 09/12/2006

Выбух адбыўся ўчора каля 10-й ночы на праспэкце Фрунзе каля кавярні "Фаварыт". Сьведкам стаўся выпадковы мінак, які распавёў выратавальнікам ды міліцыянтам, што бачыў у гэтым месцы дзяўчыну з хлопцам, і нешта выбухнула проста ў хлопца ў руках.

Як паведамляе "Радыё Свабода", зь мінулае ночы месца здарэньня ачэпленае міліцыянтамі. Праводзіцца расьсьледаваньне, але кавалкаў дроту ды іншых дробны мэталічных прадметаў, якія фігуруюць у справе віцебскіх выбухаў 14-га і 22-га верасьня 2005-га году, ня знойдзена. Прэсавая служба запэўнівае ўсіх журналістаў, якія зьвяртаюцца з пытаньнямі, што "гэта было менавіта піратэхнічнае, а не выбуховае прыстасаваньне, тым больш ня бомба і не граната".

Цяпер, напярэдадні Калядаў, самадзейныя "салюты" ў горадзе можна назіраць ці не штовечар, тым ня менш, начны выбух чарговы раз устурбаваў жыхароў Віцебску: зьвесткі пра яго разьнесьліся вельмі хутка і спарадзілі новую хвалю чутак пра так і ня знойдзеных леташніх "тэрарыстаў".

Нагадаем, што пасьля верасьнёўскіх выбухаў 2005-га году, ад якіх пацярпелі больш за 40 чалавек, сьледчыя органы праводзілі ў горадзе масавыя ператрусы, у тым ліку і ў кватэрах мясцовых апазыцыянэраў. Падазраванымі ў абедзьвюх крымінальных справах былі каля дзесятка чалавек, сярод якіх апынуўся і жодзінскі моладзевы актывіст Павал Красоўскі. Аднак сапраўды вінаватых так і не знайшлі: 3-га лістапада намесьнік Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Уладзімер Ціхіня ў часе прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што ў справе віцебскіх выбухаў увогуле "няма ні падазроных, ні затрыманых".




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: