Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Полный текст выступления Александра Милинкевича в Европарламенте во время вручения премии имени Андрея Сахарова
16:15, 18/12/2006

12 декабря в Страсбурге президент Европейского парламента Хосеп Боррель вручил лидеру объединенных демократических сил Беларуси Александру Милинкевичу премию имени Андрея Сахарова «За свободу мысли». После церемонии вручения Александр Милинкевич выступил перед депутатами Европейского парламента. Предлагаем текст выступления Александра Милинкевича, которое прозвучало на белорусском языке.

Шаноўны Спадар Прэзідэнт,

Паважаныя дэпутаты, шаноўнае спадарства!

Перш за ўсё дазвольце выказаць самую шчырую падзяку Еурапейскаму Парламенту за прысуджэнне ганаровай узнагароды – прэміі імя Андрэя Сахарава, геніяльнага фізіка і выбітнага праваабаронцы, а таксама за прадстаўленую магчымасць выступіць перад Вамі.

Гэта не толькі мая прэмія. Разам са мной гэтую ўзнагароду атрымліваюць усе беларусы, якія ў сакавіку стаялі на плошчы, сядалі ў турмы, выключаліся з універсітэтаў і з працы. Гэта узнагарода для тых, хто працягвае барацьбу. Нас шмат. Мы – людзі, якія хочуць, каб Беларусь вярнулася у сям’ю еўрапейскіх дэмакратыяу, і гатовыя, дзеля гэтага, ахвяраваць асабістым дабрабытам, свабодай, жыццём, урэшце рэшт.

Беларусь заўсёды была еўрапейскай дзяржавай. Яна шмат дала Еўропе і шмат чым ахвяравала. Яшчэ ў 16 стагоддзі яна дала Еўропе першую дэмакратычную Канстытуцыю – Статут Вялікага княства Літоўскага. Яна дала свету многіх выбітных асобаў – Гіёма Апалінэра, Марка Шагала, Фёдара Дастаеўскага, Дзмітрыя Шастаковіча, Тадэвуша Касцюшку. Беларусы аднымі з першых ў Еўропе надрукавалі Біблію на роднай мове. Менавіта ў Беларусі ў часе Другой сусветнай вайны было створана самае магутнае ў Еўропе партызанскае падполле – коштам жыцця кожнага трэцяга беларуса. З шасці мільёнаў габрэяў, знішчаных падчас Халакосту, адзін мільён быў з Беларусі.

Калі свабоду трэба заслужыць – мы яе заслужылі. Усёй сваёй гісторыяй і ахвярамі, прынесенымі дзеля яе. Беларусь штостагоддзе ў бясконцых войнах страчвала то траціну, то чвэрць сваіх сыноў і дачок – сваю эліту. Наш народ прайшоў праз гвалтоўную дэнацыяналізацыю, ампутацыю гістарычнай памяці. У 1991 годзе мы цешыліся, стаўшы ўрэшце незалежнымі. І не адразу зразумелі, што незалежнасць і свабода – не адно і тое ж.

Сёння мы ізноў змагаемся за свабоду і адстойваем незалежнасць. Робім гэта не толькі дзеля сябе – але у першую чаргу дзеля нашых дзяцей, якія, як і французскія, літоўскія, польскія, брытанскія дзеці, маюць права жыць у свабоднай краіне. Гэта нашы дзеці пасля выбараў 19 сакавіка стаялі па начах на плошчы, калі дарослыя, не вытрымлівалі холаду і зыходзілі дадому. Гэта нашых дзяцей кідалі ў грузавікі, дзе не было чым дыхаць і звозілі ў розныя турмы, дзе бацькі суткамі не маглі іх знайсці. Гэта нашыя дзеці адседзелі ў турмах і былі выключаныя з універсітэтаў за сваю свядомую пазіцыю. Але яны ні на секунду не засумняваліся ў слушнасці нашага агульнага выбару. Я ганаруся імі.

За той тыдзень пасля выбараў, пакуль мы стаялі на плошчы і выказвалі сваю незгоду з беспардоннай фальсіфікацыяй вынікаў выбараў, улады арыштавалі больш тысячы чалавек. Ніколі яшчэ ў Мінску не былі перапоўненымі турмы. А ў той тыдзень – былі. Рэжым зразумеў, што плошчу яму не адужыць нават сілай усіх сваіх войск. І, на працягу некалькіх дзён, улады арыштоўвалі тых, хто ішоў на плошчу, і нават тых, хто па-просту нёс жыхарам намётавага мястэчка ваду, харчаванне і цеплыя рэчы.

19 сакавіка ўлада не чакала ўбачыць дзесяткі тысячаў чалавек, якія выйшлі на вуліцу, нягледзячы на пагрозу смяротнага пакарання. Гэта была першая наша перамога. Я выдатна разумею, што нам трэба будзе атрымаць яшчэ немала падобных перамог, перш чым мы канчаткова пераможам гэты незаконны рэжым.

25 сакавіка збітых, параненых і арыштаваных дэманстрантаў былі сотні. Аляксандр Казулін, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, пасля гэтага шэсця быў асуджаны на 5 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Сёння ён трымае галадоўку пратэсту, ужо шосты дзесятак дзён. Стан ягонага здароўя надзвычай цяжкі, ягонае жыццё пад пагрозай. Гэта і яго прэмія, таксама як і Зміцера Дашкевіча, і Паўла Севярынца, і Міколы Статкевіча, і Андрэя Клімава ды ўсіх іншых палітзняволеных у маёй краіне. Гэта прэмія – знак неабыякавасці Еўропы да сітуацыі ў Беларусі. Гэта прэмія – прыклад маральнай палітыкі. Гэта прэмія – сімвал прызнання еўрапейскай будучыні Беларусі.

Сёння гэтую высокую ўзнагароду мог бы атрымліваць шматгадовы лідэр беларускага дэмакратычнага руху, прафесар Генадзь Карпенка. Альбо былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка. Альбо віцэ-спікер апошняга легітымнага парламента Беларусі Віктар Ганчар. Гэтыя людзі – героі, змагары за свабоду Беларусі. Яны альбо зніклі без вестак, альбо забітыя. Менавіта такім – старажытным, як людская нянавісць, і безнадзейна састарэлым, як інквізіцыя, чынам сённяшняя беларуская ўлада распраўляецца са сваімі апанентамі.

У сваёй нобелеўскай лекцыі Андрэй Сахараў казаў: “Я ўпэўнены, что міжнародны давер, узаемаразуменне, раззбраенне і міжнародная бяспека немажлівы без адкрытасці грамадства, свабоды інфармацыі, свабоды перакананняў, галоснасці, свабоды паездак і выбара краіны пражывання”. Я падзяляю гэтую пазіцыю. Акадэмік Сахараў заўсёды выступаў за негвалтоўны супраціў. І ў гэтым я таксама ягоны прыхільнік. І, каб перамагчы мірным шляхам, у нас ёсць усё: вера ў вяртанне Беларусі у дэмакратычную Еуропу, салідарнасць, адвага і досвед. Сімвалам для многіх маладых людзей падчас сакавіцкіх падзеяу стаў сіні колер– колер еўрапейскага сцяга. У сакавіку на плошчы быў і ён разам з нашымі нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі. А яшчэ былі сцягі Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Азербайджана, Грузіі: знак салідарнасці з намі.

Мы мусім пераадолець страх, які за апошнія дзесяць гадоў, пры дапамозе няспыннай прапаганды, быў глыбока ўкаранёны ў свядомасць насельніцтва. Андрэй Сахараў перасцярагаў: “Свабода думкі з’яўляецца адзінай гарантыяй супраць заражэння людзей масавымі мітамі, што ў руках вераломных крывадушнікаў і дэмагогаў можа трансфармавацца ў крывавую дыктатуру”.

Менавіта гэта сёння адбываецца ў Беларусі. Вяртаюцца помнікі Сталіну. Афіцыйныя медыі ў лепшых традыцыях камуністычнай сістэмы – як у часы Сахарава – бесперапынна ільюць патокі ілжы і паклёпаў. Галоўны вораг – Захад і мясцовыя дэмакраты, ягоныя “агенты”.

Рэжым сёння апынуўся ў складаным становішчы: камандная эканоміка неэфектыўна, Расія палохае спыненнем эканамічных прэферэнцыяў. Таму ён вельмі нярвуецца і спрабуе перакласці віну на сваіх палітычных апанентаў. Прыканцы лістапада, падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі, Лукашэнка заявіў, што «гэтая апазіцыя з`язджае за межы Беларусі, дзе заклікае ўвесці эканамічныя санкцыі супраць краіны, і радуецца, што заўтра вырастуць кошты на газ».

Я хацеў бы выкарыстаць нагоду, і з гэтай еўрапейскай трыбуны з усёй адказнасцю заявіць усім, і найперш беларускаму народу, што гэта хлусня! Мы ніколі не заклікалі да ўвядзення эканамічных санкцыяў супраць сваёй краіны, і выдатна разумеем, што яны ў першую чаргу адаб’юцца на звычайных жыхарах Беларусі. А ўлада заўсёды знойдзе магчымасць падтрымаць сваё чынавенства. Мы ўвесь час казалі, што расійскі газ перастане быць танным для Беларусі, ён стане дарагім і ў самой Расіі. Шкада, што беларускае кіраўніцтва змарнавала шанец, не выкарыстала тыя магчымасці, якія яно мела на працягу доўгага часу, каб правесці сапраўдныя эканамічныя рэформы. Цяпер за гэта будзе расплачвацца беларускі народ.

Сярод галоўных умоваў рахунку, выстаўленага Масквой Лукашэнку, за доўгую палітычную і эканамічную падтрымку – пераход на адзіную (а фактычна расійскую) валюту і прыняцце канстытуцыйнага акту, так званай, “саюзнай дзяржавы” у расійскай рэдакцыі. Выкананне гэтых умоваў непазбежна прывяло б да страты Беларуссю свайго суверэнітэту.

Такому варыянту развіцця падзей пакуль што супраціўляюцца і беларускія палітычныя вярхі. Апошнім часам Лукашэнка актыуна дэманструе сваю заклапочанасць незалежнасцю краіны—тое, пра што дэмакратычныя сілы распавядалі увесь час--незалежнасць і дабрабыт . Але у выпаддку з Лукашэнкам не трэба блытаць абарону незалежнасці з абаронай яго персанальных інтарэсау і жаданнем захаваць уладу любымі шляхамі. Ён і яго атачэнне выдатна ўсведамляюць, што са стратай незалежнасці і прыходам да нас расійскага капіталу, мала хто з іх захавае і свае пасады, і свае матэрыяльныя здабыткі. І ўсё ж нельга выключыць, што, кіруючыся інстынктам самазахавання, улада пойдзе на вышэйзгаданыя ўмовы, для апраўдання чаго будзе праведзены адпаведны рэферэндум. Гарантыяй незалежнасці Беларусі можа быць толькі дэмакратыя, але ніяк не дыктатура.

Аднак з таго, што з Масквой агульнай мовы знайсці пакуль не ўдалося, зусім не вынікае, што беларускія дэмакратычныя сілы выступаюць супраць Расіі. Мы жадаем жыць у суверэннай дзяржаве, але будаваць з Расіяй самыя лепшыя адносіны. Мы гатовыя ўлічваць яе інтарэсы, калі яны не будуць супярэчыць нашым. Расія для нас, як і для Еўрасаюза, заўсёды будзе стратэгічным партнёрам, а дэмакратычныя Беларусь для Расіі надзейным і прадказальны сябрам.

Мы лічым, што забарона на ўезд у краіны Еўразвязу асоб, што парушаюць Канстытуцыю і маюць дачыненне да рэпрэсіяў, з’яўляецца вельмі эфектыўнай мерай. Спіс такіх “змагароў супраць дэмакратыі” павінен пашырыцца.

Адначасова я заклікаю не падвышаць для грамадзян Беларусі кошту на шэнгенскія візы. Мяркуецца, што з пачатку новага году кошты візы дасягнуць 60 еўра. Для падаўляльнай большасці беларусаў, якім надзвычай патрэбныя свабодныя кантакты з Захадам, гэта будзе недаступна. Гэтым самым будзе пабудавана новая “жалезная заслона”. Падобныя ўмовы на карысць толькі Лукашэнку, які ўвесь час палохае беларусаў тым, што “на Захадзе нас ніхто не чакае”.

Мы вельмі высока ацэньваем прапановы, зробленыя ў мінулым месяцы Еўрапейскай камісіяй. Для афіцыйнага Менску гэта выдатная магчымасць выйсці з міжнароднай самаізаляцыі і незайздроснага эканамічнага становішча, у якім ён апынуўся. Сам Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны на пасяджэнні ўрада прызнаць, што ў наступным годзе “будзе катастрафічна цяжка”. У выпадку ўвасаблення прапанаванай нам стратэгіі, Беларусь магла б атрымаць вялікую падтрымку працэсаў палітычных і сацыяльна-эканамічных рэформаў, што ўжо даўно наспелі, пачаць сапраўднае набліжэнне да Еўропы, у тым ліку і шляхам паступовай эканамічнай інтэграцыі.

Аднак, спадзяванняў на тое, што беларускае кіраўніцтва пагадзіцца рухацца насустрач Еўрапейскаму саюзу, амаль няма. Аналагічных прапаноў было зроблена ўжо нямала, але рэжым ні разу не зрабіў ніводнага кроку насустрач. Ягоныя апалагеты цудоўна разумеюць, што дэмакратызацыя непазбежна і яна вельмі хутка прывядзе да канца іхняй улады. Сённяшні кіраўнік Беларусі ўжо ніколі не выйграе сапраўдныя свабодныя выбары.

Але, гэты зварот Еўрасаюза дае нам магчымасць данесці да грамадзян краіны той факт, што, насуперак дзяржаўнай прапагандзе, Еўрапейскі Звяз мае адчыненымі дзверы для Беларусі -- зразумела, вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Дадзеныя прапановы з’явіліся ў вельмі ўдалы час, калі ў нас ідзе палітычная кампанія “мясцовыя выбары”. Хаця сапраўдных выбараў не будзе, як фактычна няма і самакіравання, мы выкарыстоўваем кампанію распаўсюджвання інфармацыі аб прапановах Еўрапейскага Звязу.

Мы вельмі цэнім вашую дапамогу і шчыра вам дзякуем за яе. Хацелася б усё ж прызваць вас да пашыраня праграмау падтрымкі і большай іх гнуткасці. Говорка ідзе пра ўжо вядомыя рэчы: садзеянне незалежным медыям, падтрымку грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных. Сённяшнія праграмы Еўразвязу разлічаны на краіны, якія ідуць па шляху дэмакратызацыі і рэформ. Яны не могуць спрацаваць у Беларусі. Для падтрымкі дэмакратыі ў такіх краінах, як мая, даўно наспела неабходнасць стварэння Еўрапейскага Фонда Дэмакратыі, які б меў рэальныя магчымасці працы ў краінах з дыктатурай. Еўропа не павінна апускаць рук, кажучы - што мы можам зрабіць?! Вы можаце зрабіць шмат! Можаце дапамагчы нам зламаць інфармацыйную блакаду, змагацца з аднабаковым, ствараемым праз урадавую прапаганду, вобразам свету, дапамагчы ў стварэнні прасторы адкрытай грамадскай дыскусіі, месца ў якой знойдуць незалежныя творцы, інтэлектуалісты, аўтарытэты. Гэта безумоўна паспрыяе найхутчэйшаму развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Нядаўняе пасланне Еўропы беларускаму народу стала і дэманстрацыяй салідарнасці з намі і нагадваннем цяперашняму рэжыму аб адказнасці за яго злачынствы. А самае галоўнае – у гэтым пасланні гаворыцца пра месца нашай краіны ў Еўропе. Я шчыра перакананы, што без Беларусі Еўропа не будзе поўнай. Таму, як калісьці мае продкі, якія ўдзельнічалі ў вызвольным паўстанні супраць тыраніі, мы паўтараем заклік “За вашу і нашу свабоду”.

Я, беларус, грамадзянін еўрапейскай краіны шчыра дзякую ад імя ўсіх тых, хто стаяў у сакавіку на плошчы, сядзеў і сядзіць у турмах дзеля ўласнага права жыць у вольнай краіне. Дзякуй Вам за тое, што верыце ў нашую перамогу. Я абяцаю, што чакаць перамогі засталося нядоўга. Мая краіна ўжо іншая – у ёй ужо менш страху, яна верыць у перамены.

Вельмі хутка Беларусь вернецца ў еўрапейскую сям’ю і зноў будзе вольнай і дэмакратычнай дзяржавай. Дыктатуры не маюць гістарычных перспектываў і, як паказвае гісторыя, скончваюцца сумна для тыранаў. Адзіны правільны выбар ва ўмовах дыктатуры – гэта барацьба. У нас па-просту няма іншага выбару. Дзякуй за падтрымку.

Жыве Беларусь!




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: