Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Івонка Сурвілла: «Віншую ўсіх Вас з Вашай мужнасьцю і вытрываласьцю ў 2006-ым годзе»
13:51, 24/12/2006

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла зьвярнулася з Калядным віншаваньнем да беларускага народу. «Дарагія Суродзічы Беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з Каляднымі Сьвятамі, якія сымбалізуюць ўва ўсім сьвеце спакой, радасьць і надзею. Віншую ўсіх Вас з Вашай мужнасьцю і вытрываласьцю ў 2006-ым годзе. Вы паказалі сьвету, што Вы заслугоўваеце на павагу і падтрымку», -- заяўляе старшыня Рады БНР.

Прапануем тэкст віншаваньня, які прыводзіць “Радыё Свабода”.

“Дарагія Суродзічы Беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую Вас з Каляднымі Сьвятамі, якія сымбалізуюць ўва ўсім сьвеце спакой, радасьць і надзею.

Віншую ўсіх Вас з Вашай мужнасьцю і вытрываласьцю ў 2006-ым годзе. Вы паказалі сьвету, што Вы заслугоўваеце на павагу і падтрымку.

Віншую Вашых лідэраў. Аляксандра Мілінкевіча за ягоную выдатную працу на міжнароднай арэне. Ён шмат спрычыніўся да новаздабытай павагі сьвету да беларускага народу. А нам патрэбныя цяпер, як ніколі, павага вольнага сьвету.

Віншую Аляксандра Казуліна за ягоную адвагу і ахвярнасьць у такіх цяжкіх умовах. Дасягнуў ён вельмі шмат. Жадаю яму сілаў вытрываць зьдзек бязьлітаснай улады.

Віншую ўсіх палітвязьняў, якія пакутуюць у турмах і калёніях дзеля свае любові да Бацькаўшчыны.

Віншую нашую дарагую моладзь, якая ўзяла на сябе заданьне вызваліць свій край.

Віншую беларускую дыяспару, якая шмат спрычынілася, каб пакуты Беларусі не былі “крыкам у пустыні”. Была яна зноў голасам ў сьвеце нашага народу.

Дарагія суродзічы, Вы вярнулі ўсім нам веру ў лепшую будучыню. Віншую Вас і з глыбіні сэрца дзякую Вам.

Застаецца цяпер не дапусьціць спалоханага ўзурпатара прадаць наш край за пару чырвонцаў. Веру, што мы гатовыя! Дык зноў жадаю Вам вытрываласьці, любові і павагі да свайго роднага краю, да свае мовы, да свае культуры, любові і салідарнасьці між собку!

Зьяднаныя разам, мы выратуем наш край!

Жыве Беларусь!




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: