Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



В припятских «джунглях» проложили магистраль (Фото)
14:41, 15/01/2007, Валерий Дранчук, Михаил Козел (фото)

Очередной акт волюнтаризма и хозяйственного насилия совершены в конце года в пойме Припяти: на территории государственного национального парка «Припятский» проложили новую дорогу протяженностью 9 километров.

Шлях ад вёскі Хлупін – скрайняй глыбінкі Жыткавіцкага раёна з аднайменнай рачною прыстанькай – пралягае праз унікальныя поймавыя дубровы і выходзіць да самой Прыпяці. Далей – паромная пераправа і водны шлях.

У тутэйшых, адносна глухіх, мясцінах гэта сапраўдная магістраль. Матывацыя будаўніцтва дарогі пакуль прытойваецца. Аднак таямніцы няма: гэтая дарога – яшчэ адно яскравае сведчанне, што на ахоўных тэрыторыях нашай Бацькаўшчыны гаспадараць вандалы, ператвараючы боскія куточкі нечапанай прыроды ў валютныя прыіскі. Даўно заўважана: хочаш захаваць прыроду, не будуй вялікіх дарог. Чым горш дабірацца, тым лепш для дзікай прыроды. Тут момант ісціны: адно ці другое. Выбар Кіраўніцтва спраў прэзідэнта – адзінага паркаўтрымальніка краіны -- сумневу не пакідае. Можна смела казаць пра бліжэйшыя планы прэзідэнцкіх спраўнікаў пачаць тут масавую высечку дубоў і запусціць у лясныя дзялянкі замежных паляўнічых. Год чырвонага вепра можа стаць сапраўды чырвоным для ікластага жыхара мясцовых запаведных дуброў.

Я не памыліўся: менавіта запаведных. На старых мапах нацыянальнага парка (да 1996 – Прыпяцкага запаведніка) відаць, што магістраль уразаецца ў зону абсалютнай запаведнасці. Аднак мяне чакалі роспач і шкадаванне, лепш сказаць, крутня і падман сённяшніх утрымальнікаў ахоўных тэрыторый Беларусі. Грамадскія актывісты з Турава даведаліся, што загадам генеральнага дырэктара нацыянальнага парка С.Бамбізы ад 15 чэрвеня 2005 чатыры кварталы пойменнага лесу выведзены з запаведнага рэжыму дзеля “ўпарадкавання дзейнасці”. Словы “парадак” і “дзейнасць” вельмі фальшывяць і выглядаюць на здзек, бо агульнапрыняты парадак якраз і прадугледжвае не кранацца ядра, берагчы запаведныя ўчасткі як неруш, як зрэнку вока, як святы абраз. Прынцып “глыбокай” запаведнасці – асабліва істотны, гэта лякмусавая паперка на дзейнасць прыродаахоўнай установы.

“З якіх падставаў зменена занаванне тэрыторыі ў 2005 годзе?” – пытаюся ў намесніка дырэктара па навуцы нацыянальнага парка А.Углянца. Ён адказваць не згаджаецца, патрабуе пісьмовай заявы на імя генеральнага дырэктара: “Напішыце, тады адкажам”.

Намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта А.Раманоўскі не адмовіўся весці тэлефонны дыялог, патлумачыў з’яўленне дарогі патрэбамі экалагічнага турызму. “Калі гэта насамрэч так, -- кажу я, -- у якасці альтэрнатывы грунтавым дарогам ёсць лёгкія кладачкі – праўдзівая экалагічная сцяжына для аматараў чыстага паветра і цудоўных пойменных дуброў. Навошта цяжкагрузная траса?” Прэзідэнцкі спраўнік горача запярэчыў: “Гэта вам не ХVIII-е стагоддзе!”

Блюзнерства, Аляксандр Міхайлавіч! Лепш ХVIII-е, калі хочам захаваць першавобразную прыроду, прыпяцкія нерушы. І менавіта на такі экалагічны турызм з’арыентаваны сёння цывілізаваны свет, а не на вышкі для адстрэлу “братоў меншых”, не на заводы паркетнай вытворчасці сярод пышных дуброў, не на цяжкія лесавозныя дарогі ў запаведных лясах...

А.Раманоўскі назваў тэрыторыю, па якой пралегла дарога, гаспадарчай зонай нацыянальнага парка. На факт самаўпраўнага вываду часткі запаведных дзялянак з зоны абсалютнай аховы і пераводу іх у гаспадарчы сектар (чытай, пад лесанарыхтоўкі) адрэагаваў не па сутнасці: маўляў, гэта ўжо дыскусія, едзьце ў нацыянальны парк і там задавайце пытанні.

Заказчыкам хлупінскай трасы з’яўляецца сам нацыянальны парк. У тэхнічным заданні пазначаны параметры і пэўныя характарыстыкі – пясчана-гравійная, 6,5 метра шырынёй (каб маглі размінуцца дзве машыны). Досыць канкрэтна зададзена і адно з прызначэнняў дарогі – лесанарыхтоўкі.

Праектавала экстра-будоўлю ў нацыянальным парку унітарнае прадпрыемства “Белгіпралес” – падведамнае прадпрыемства Міністэрства лясной гаспадаркі.

“Праходны бал” на рэалізацыю праекта быў атрыманы і з боку службаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, як раённых – у Петрыкаве і Жыткавічах, так і рэспубліканскіх, найперш у аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ў прамысловым будаўніцтве. Паказальна, што экспертная ацэнка міністэрства была зроблена без выезду спецыялістаў на месца.

Будавалі аб’ект ДРСУ-112 з Петрыкава, ДРСУ-116 з Акцябрскага і ДЭУ-111 з Турава -- дачэрнія прадпрыемствы “Гомельаблдарбуда”. Праца цягнулася шэсць месяцаў, з вясны да восені.

Грамадская актывістка з Турава біёлаг Іна Міхайлаўна Зеніна распавядае:

-- Планавалі пабудаваць тэрмінова, за 2 месяцы – не паспелі. Пясок для падсыпкі бралі адразу ў лесе. Выбіралі месца, капалі мікракар’ер, яму закідвалі каранямі дрэў і галлём (глядзіце на фота – В.Д.). Тыя вялізныя горы карэнняў і дрэў – месца, куды звозілі спілаваныя дрэвы, якія ішлі на дровы. Лепшая драўніна складвалася асобна ўздоўж будаванай дарогі, затым вывозілася. Зараз у чатырох кварталах – трэцім, чацьвёртым, дваццаць другім і дваццаць трэцім, якія па загаду Бамбізы выключаны з запаведнай зоны, -- можна пілаваць і вывозіць праз раку ў Ляскавічы, дзе паркетны завод. Ніхто нічога не ўбачыць. Гэта ціхае, досыць бязлюднае месца. А калі хто ўбачыць, сігналізаваць нікуды не будзе. Людзі баяцца. І змагацца за ідэалы, супрацьстаяць гвалту здольныя толькі адзінкі. Хоць усе разумеюць, што ідзе спусташэнне, бязбожнае рабаванне рэшткаў прыроды.

Як бачым, канстатуе сп.Зеніна, зона поймавых дуброў, якіх мала ўва ўсёй Еўропе, змяншаецца, дробіцца і радзее з-за актывізаванай гаспадарчай дзейнасці, камерцыйнага ўціску. Фактычна ў зоне запаведнасці (былой абсалютнай) застануцца тры кварталы: 10,11 і 12. Аднак дарога не пакідае ілюзіяў, іхні лёс ужо вырашаны. Калі нічога не прадпрыняць, нас чакае сумны вынік. Палова масіву ўнікальнай поймавай дубровы атрымала прысуд з боку тых, каму за яе захаванне дзяржава штомесяц выплочвае грошы.

Між тым, Перароўска-Снядзінскі абсяг пойменных дуброў, на думку вучоных-даследчыкаў, складае чвэрць ад усіх пойменных дуброў Прыпяці і з’яўляецца, паўтаруся, унікальным для ўсёй Еўропы. Знішчэнне гэтага лесу нічым не апраўданае. Калі такое здарыцца – вандалаў трэба аддаць пад суд, бо гэта будзе непапраўнай бядою для нацыянальнай прыроднай спадчыны, злачынствам супраць прыроды і людзей, падсумавала Іна Зеніна.

Хлупінская траса, дарэчы, не першая ў Прыпяцкіх нерушах. У 70-я гады паралельна Прыпяці быў пракладзены нафтаправод “Дружба”, які перагарадзіў сцёк талай і дажджавой вады ў напрамку ракі. У выніку забалочання пойменны лес пачаў зыначвацца ў балотна-лугавыя і кустарнікавыя фармацыі. Дарога, якую цяпер праклалі, прыўзнятая над мясцовасцю часам вышэй за нафтатрасу, да таго ж яна мае цвёрдае пакрыццё -- таму верагоднасць наступстваў і стратаў біялагічнай разнастайнасці не тое, што высокая, яна гарантаваная на ўсе сто адсоткаў.

Ёсць меркаванне, што аўтатрасу рыхтавалі спешным парадкам да пачатку зімы, і лесанарыхтоўкі маглі ўжо ісці поўным ходам, калі б усталяваліся халады. Адна з магчымых прычынаў паскораных тэмпаў -- выкарыстанне крэдытаў, адпушчаных на развіццё экалагічнага турызму ў Беларусі. Верагодна і тое, што блізкія змены ў законе Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (плануецца першае чытанне ў парламенце) ставілі пад сумнеў будаўніцтва дарогі, а яна вельмі патрэбная тым, хто нарэшце яе прычакаў.

Аднак не менш актуальнымі застаюцца і Крымінальны кодэкс Беларусі, якім прадугледжана адказнасць за ўрон, прычынены прыроднай спадчыне, яе унікальным эталонным багаццям, і шэраг міжнародных канвенцый, якія абавязваюць краіну-ўдзельніцу трымацца прыродаэтычных нормаў і прынцыпаў, ствараць прэцэдэнты новай этыкі беражлівага і адказнага стаўлення да прыроды, удзелу грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія датычаць навакольнага асяроддзя. Даволі ўзгадаць Канвенцыю пра Ўсясветную культурную і прыродную спадчыну, Канвенцыю пра біяразнастайнасць, Орхускую і Рамсарскую канвенцыі, Парыжскую хартыю для новай Еўропы, Дэкларацыю тысячагоддзя ААН ды іншыя міжнародныя дакументы, якія падпісала наша краіна. Тое, што сёння бачым у Беларусі, -- гэта этыка з дуляю ў кішэні, блюзнерскі выклік улады нормам узаемадачыненняў чалавека з прыродай.

З гэтым цяжка і нельга мірыцца. Трэба асланіць ад знішчэння прыпяцкія дубровы. На Хлупінскую дарогу мае выйсці грамадскасць. Каля парома і ля шлагбаўмаў будуць дзяжурыць актывісты зялёнага руху. На дрэвах з’явяцца ахоўныя знакі. На месца экалагічнага здарэння выедуць шматлікія журналісты, кіношнікі, брыгады зялёных. Грамадзянская экалагічная ініцыятыва “TERRA-Канвенцыя” заклікае ўсіх неабыякавых да кансалідацыі і дыялогу на абарону пойменнага лесу на Прыпяці і загадзя ўдзячная за любую ініцыятыву на ўратаванне запаведных дзялянак.

Прапановы, пытанні, кансультацыі, пажаданні -- праз тэлефоны і электронную пошту:

У Тураве (8 023 53) 76 051 (Іна Зеніна), электронная пошта redco@tut.by, а таксама:
(8 023 53) 75 597 (Міхал Козел), электронная пошта zausiody@mail.ru>.

У Мінску 80296 56 66 70 (Валеры Дранчук), электронная пошта bpushcha@tut.by.

Пытанні, запыты, патрабаванні:

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: міністр Лявонцій Харужык тэл. 200 66 20, аддзел інфармацыі Вераніка Вараўка, тэл. 200 45 45, эл.пошта info@minpriroda.tut.by.

Нацыянальны парк “Прыпяцкі”: намеснік дырэктара па навуцы Анатоль Углянец (8 023 53) 75 302.

У Петрыкаве, райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мікалай Юхневіч (8 023 50) 5 29 97, 8 – 029 - 131 49 91. У Жыткавічах, райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Павел Чарнышэвіч (8 02353) 2 41 61, 8 – 029 - 621 63 58.















 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: