|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Кто за Лукашенко - тот в театре? 18:19, 17/01/2007 20 верасня загадам П. Харланчука адхілі ад спектакляў за фармулёўкай “в связи с нецелесообразностью дальнейшего участия в спектаклях текущего репертуара.” 26 снежня актор атрымаў загад аб сваім звальненні “в связи с несоответствием занимаемой должности”. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг захадаў кіраўніцтва Рускага тэатра накіраваных на цкаванне вядучага актора. У верасні адбылася сустрэча намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылатка з трупай. На сустрэчы, акрамя актораў, прысутнічалі таксама Барыс Луцэнка, мастацкі кіраўнік тэатру, Э. Герасімовіч, дырэктар і Расціслаў Янкоўскі. Менавіта на гэтай сустрэчы з вуснаў дзяржаўнага чыноўніка прагучала вядомая фраза: “Хто за прэзідэнта – той ў тэатры!”. Калектыў актораў сустрэў гэтае выказванне гучным свістам. Кіраўнік тэатру Барыс Луцэнка адкрыта выказаўся заявіўшы, што Павал сваім удзелам у акцыі на Плошчы “подвел театр” і што “искусство и политика - несовместимы”. “Калі я ў адказ заявіў, што маю права на сваю ўласную думку, калегі мяне падтрымалі апладысментамі,” – гаворыць П. Харланчук. 13 верасня адбылося паседжанне Мастацкага савета–дарадчага органа тэатру. На ім кіраўніцтва ізноў даводзіла актору, што ён “подвел театр”. “Я адказаў, што хадзіў на Плошчу ў непрацоўны час. Я быў пакараны за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і спытаўся, якія закон я яшчэ парушыў, каб мяне адхіляць ад працы? У адказ мне сказалі, што я працую ў дзяржаўным тэатры і не маю права не прытрымлівацца дзяржаўнай ідэалогіі,” – гаворыць Павал. Падчас галасавання адзін голас быў супраць таго, каб адхіліць актора ад удзелу у спектаклях, але гэты голас не залічылі. Мастацкі савет разгледзіў пытанне аб адхіленні Харланчука ад роляў. На гэтай падставе 20.09 2006 № 66 быў выдадзены загад “Аб удзелеле ў спектаклях Харланчука П.А.” за подпісам дырэкатар і Э. Герасімовіч і мастацкага кіраўніка Б. Луцэнка. Паводле гэтага загада “в связи с нецелесообразностью участия в спектаклях текущего репертуара театра” было загадана выключыць Харланчука з шэрагу спектакляў тэатра. Таксама мастацки Кіраўник Б. Луцэнка падрыхтаваў “Атэстацыйную характарыстыку” актору вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя М. Горкага” П. Харланчуку, - дакумент, які пасля стаў адной з прычынаў для звальнення. Вось некаторыя вытрымкі з гэтага дакумента (цалкам ён размешчаны на нашым сайце - http://www.spring96.org/by/news/5852/): “У сакавіку 2006 г. Харланчук П. прыняў удзел у акцыі накіраванай супраць дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. За свае дзеянні Харланчук П. быў прыцягнуты праваахоўнымі органамі да адміністратыўнай адказнасці. Харланчук П. парушыў “моральна-нравственные” падмуркі тэатру, замест прызнання дапушчанай памылкі на зборы трупы вёў сябе `крайне вызывающе` и неэтычна, не гледзячы на шматразовыя размовы з ім кіраўнікоў тэатра. Гэтым самым ён супрацьставіў свае асабістыя перакананні агульнапрынятым нормам захавання законнасці. Мастацкі Савет тэатру прызнаў ўчынак актора несумяшчальным са статусам актора НАДТ імя М. Горкага і прапанаваў дырэкцыі вывесці яго з бягучага рэпертуара тэатра. У дадзены час Харланчук П. не заняты у рэпертуары як актор. Такая сітуацыя выклікае нездаровую, нервовую, неадназначную рэакцыю калектыва, якая не судзейнічае пазітыўнаму творчаму працэсу.” Харланчук абскардзіў рашэнне аб сваім адхіленні ў Камісіі па працоўным спрэчкам – орган, які вырашае працоўныя спрэчкі ў дасудовым парадку. Актор папрасіў урэгуляваць сітуацыю і адмяніць загад аб яго адхіленні, паколькі падставы для гэтага не датычаць яго прафесійных якасцей. Просьба не была задаволеная. Актор планаваў звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць адхіленне ад спектакляў, але падзеі разгорваліся імкліва. Была праведзеная Атэстацыйная камісія якая разглядала адпаведнасць П. Харланчука кваліфікацыі актора вышэйшай катэгорыі. У склад Атэстацыйнай камісіі ўваходзіла ўсё кіраўніцтва Рускага тэатру: Яранкова В.Г. Яранкоў А.Н. Герасімовіч Э. І. Луцэнка Б.І. Янкоўскі Р.І. Масумян Б.А. Душачкін А. Прысутнічалі таксама намеснік міністра культуры Ул. Рылатка і юрыст. Па выніках паседжання Атэстацыйнай камісіі Павал Харланчук быў пазбаўлены вышэйшай працоўнай катэгорыі, што пацягнула за сабой растаржэнне працоўнай дамовы па п. 3 ст.42 ПК РБ - `у сувязі з неадпаведнасцю займаймай пасадзе`. 26 снежня Паўла Харланчука звольнілі. Больш таго, яму выставілі рахунак за страты, якія ён быццам бы нанёс тэатру, калі не ўдзельнічаў у спектаклях падчас свайго арышту. Cпектаклі з яго удзелам у гэтыя дні былі замененыя на іншыя. Харланчук іграў галоўныя ролі ў самых папулярных у сталічнага гледача спектаклях “Доходное место”, “Дядюшкин сон”, “Единственный наследник”. Таксама ён з’яўляўся рэжысёрам дзіцячых спектакляў “Крокодил”, “Царевна-лягушка”, “Джельсамино в стране лгунов” і пастаноўшчыкам спектакля для дарослых “Детектор лжи”. Увесну з П. Харланчуком тэатр заключыў кантракт на тры гады, а ў 2005 годзе яму надалі вышэйшую працоўную катэгорыю. Ён шматкоротны лаурэат тэатральных прэміяў і конкурсаў, у тым ліку за свае працы для дзіцячай публікі. У 2002 годзе П. Харланчук атрымаў стыпендыю для таленавітай моладзі за лепшыя рэжысёрскія працы.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|