|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Белорусский историк Валентин Голубев – первый лауреат премии имени Льва Сапеги 11:03, 23/01/2007 Зь першым ляўрэатам згаданай узнагароды размаўляе карэспандэнт “Польскага Радыё”. -- Па-першае, дазвольце Вас павіншаваць з прэстыжнай узнагародай і пажадаць посьпехаў на навуковай ніве і ў асабістым жыцьці. І першае пытаньне адносна Вашага сёньняшняга выкладу... Дык усё ж такі, ці беларусы як нацыя ўжо сфармаваліся, ці гэты працэс яшчэ адбываецца? -- Гэта вельмі складанае пытаньне. Я, як гісторык, бачу, што гэты працэс яшчэ йдзе. Калі б нацыя была сфармаваная, дык яна на сто працэнтаў адстойвала б свае нацыянальныя правы, і першае права – на ўласную мову, права на дзяржаўнасьць, права на парадак і дэмакратыю. Я думаю, што калі беларусамі можна маніпуляваць расейскім пытаньнем, гэта значыць, што большая частка людзей ня вызначылася, не самаідэнтыфікавалася. А калі абсалютная большасьць вызначыцца ў беларускім накірунку, тады мы можам сказаць, што нацыяфармавальны працэс завяршыўся. -- Вы згадалі расейскі аспэкт... Некаторыя спэцыялісты сьцьвярджаюць, што гучны нафта-газавы канфлікт, парадаксальна, пазытыўна паўплываў на Беларусь, на беларусаў у кантэксьце станаўленьня беларускай нацыі. Ці Вы падзяляеце такую думку? -- Як ні парадаксальна, я пагаджуся нават з больш шырокім сьцьверджаньнем – усе часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі максымальна паўплывалі на фармаваньне беларускасьці на тэрыторыі Беларусі. Як бы там не было, і хоць з расейскай мовай, аднак ён змог падтрымаць працэс пабудовы беларускай дзяржавы. Ён і сам зазначае, што найбольшае дасягненьне – гэта пабудова беларускай дзяржавы. Яна сапраўды ёсьць, і яе, хоць і са знакам “мінус”, многія ведаюць у сьвеце. І самае важнае: сёньняшняя моладзь успрымае сябе менавіта грамадзянамі Беларусі – не грамадзянамі Расеі ці асобамі без грамадзянства. Крыўдна тое, што ўсё адбываецца пад БССРаўскім гербам і чырвона-зялёным сьцягам, а не пад нацыянальнымі сымбалямі. Але калі беларусы гуляюць з расейскімі камандамі ці то ў футбол, ці ў хакей, нашыя заўзятары ідуць з тымі сьцягамі, якія лічаць сваімі дзяржаўнымі, з чырвона-зялёнымі. І змагаюцца, і балеюць за Беларусь! Тое ж самае можна сказаць і пра газавы канфлікт. Многія людзі разумелі, што па некаторых пазыцыях Расея была больш дакладная, больш юрыдычна адукаваная й падкаваная, аднак стаялі па баку Лукашэнкі, хоць бы за тое, што ён гаварыў “мы не прадамо сувэрэннасьць ні за які газ”. Разумееце, нават падпітым мужыкам – я гэта бачыў – падабалася, што мы – незалежная дзяржава. І толькі што прыгражалі ЗША, а зараз прыгразілі й Расеі. -- Ці ў такім выпадку можна сказаць, што гэты канфлікт у пэўнай ступені аб’яднаў беларусаў, для прыкладу, незалежна ад палітычных поглядаў? -- Я б не сказаў так, што аб’яднаў... -- Я маю на ўвазе тое, што нават апазыцыйныя лідэры падтрымлівалі афіцыйны Менск у гэтым канфлікце. -- Разумны палітык, каб не страціць нічога, ён не павінен крытыкаваць ніякай палітыкі, якая можа быць расцэнена народам як шкодная для яго, як быццам гэта антынародная палітыка. А калі ж па-разумнаму разважаць... Вы ж паглядзіце, Расея ўжо некалькі гадоў таму папярэдзіла, што будзе павышаць цэны на газ і нафту. І тады адразу ж Беларусь павінна была сказаць, што ў адказ мы зробім такія й такія крокі. Гэта звычайны прынцып паводзін у палітыцы й бізнэсе. А ўсё прывяло да таго, што Расея ўсё ж такі дамаглася свайго, і Беларусь была прымушаная ісьці на перамовы з тых пазыцый, якія паставіў Крэмль. Калі б гэта зрабіць па-іншаму, можна было б даўно размаўляць з Расеяй і дабіцца значна большага, чым пайсьці размаўляць з чыстага расейскага ліста. Я баюся, што зараз, калі Крэмль змог паказаць, што можа разбурыць эканоміку Беларусі сваімі дзеяньнямі, нашыя ўлады ў палітычных і ўнутраных пытаньнях могуць пайсьці на пэўныя саступкі. Я кажу, што баюся, я не ведаю, ці так будзе, і не хацеў бы, каб так было. -- Згаданы канфлікт, паводле Вас, мае палітычны, ці эканамічны падтэкст? -- Палітыка-эканамічны – гэта ўзаемазьвязана. Былы канцлер Нямеччыны рыхтаваў сабе пасаду ў газавым канцэрне – гэта палітыка ці эканоміка? Я ня ўпэўнены, ці тая палітыка, якую цяпер праводзіць кіраўнік Расеі, не зьяўляецца падрыхтоўкай яму пасады ў “Газпраме”, ці ўвогуле ў газавай сыстэме Эўропы. Справа ў тым, каб праз палітыку забраць сабе як мага больш эканамічных дэвідэндаў. Для прыкладу, пры дапамозе палітычных інструмэнтаў забраць “Белтрансгаз”, які празь нейкі час будзе прыносіць эканамічныя карысьці пэўнаму чалавеку ці дзяржаве.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|