Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Удастся ли Лукашенко лететь на двух крыльях?
10:32, 15/02/2007

Как изменились геополитические позиции Беларуси в результате нефтегазовой войны с Кремлем? Насколько необратимы те пропагандистские и экономические шаги, которые сделали Москва и Минск во время этого конфликта? Действительно ли Александр Лукашенко выбирает модель самоизоляции (ни с Западом, ни с Востоком) и что это принесет белорусскому обществу? Эти и другие вопросы обсудят на «Радые Свабода» - из Вашингтона российский политолог, ведущий научный сотрудник Института системного анализа РАН Андрея Пиантковский, из Киева – политолог, ведущий научный сотрудник Института политических и этнонациональных исследований НАН Украины Александр Дергачев, и из Минска редактор аналитического бюллетеня кампании БелаПАН Александр Класковский.

П’янткоўскі: “Па-першае – гэта, канешне, “бывай Расея”. Ясна было, што Лукашэнка ўдаваў лепшага сябра Расеі, вялікага славяніна, аб’яднальніка народаў, дурыў расейскую палітычную эліту. А яна яму глядзела ў рот і чакала паглынаньня Беларусі ў склад Расеі. За гэта ён атрымліваў вялікія эканамічныя прэфэрэнцыі. Але так не магло працягвацца вечна, і нават самым рамантычным імпэрскім нацыяналістам у Маскве стала ясна, што ніякага аб’яднаньня з Беларусьсю ў тым сэнсе, як яны хацелі, ня будзе. І яны перайшлі да жорсткага прэсінгу Лукашэнкі...”

“Радыё Свабода”: Але, відаць ня ўсім стала ясна. І Зюганаў і Праханаў, якія наведалі Менск, і некаторыя дэпутаты ў Думе – яны відавочна на баку Лукашэнкі.

П’янткоўскі: “... Вы мяне апярэджваеце. Усё, што я сказаў, найперш тычыцца Пуціна, які распазнаў Лукашэнку даволі хутка. Але ў Крамлі – я гэта ведаю -- усё яшчэ хапае людзей, якія вераць у магчымасьць цяпер ужо зьвяржэньня Лукашэнкі, каб з дапамогай нейкага іншага, больш вернага лідэра зацягнуць Беларусь у Расею.

Лукашэнка трывала запісаны ў стан асабістых ворагаў Пуціна. Ён гэта разумее і тут яму нічога ня сьвеціць

І дадам яшчэ асабісты аспэкт. Мы бачым, якую вялікую ролю ў палітыцы Расеі адыгрываюць комплексы і эмоцыі першай асобы. Паглядзіце, што робіцца з небаракам Хадаркоўскім, палітыка з Грузіяй вызначалася стаўленьнем Пуціна да Саакашвілі. Лукашэнка трывала запісаны ў стан асабістых ворагаў Пуціна. Ён гэта разумее і тут яму нічога ня сьвеціць.

Адсюль яго натуральны крок. І я заўсёды прадказваў, што калі гэта гульня ў інтэграцыю скончыцца, ён будзе разыгрываць і нацыянальную і заходнюю карту. Ён гандлюецца, і пакуль ва ўзаемаадносінах з Захадам для яго самая выгадная пазыцыя – ніякіх саступак па ўнутрыпалітычных пытаньнях”.

“Радыё Свабода”: “Як з Кіева бачыцца барацьба Крамля і афіцыйнага Менску? Некаторыя беларускія палітыкі, напрыклад, Зянон Пазьняк, выказваюць меркаваньні, што ўсё гэта гульня і хутка бакі вернуцца да інтэграцыі. “Інтэграцыя” працягваецца. І будзе працягвацца. Гэта толькі эўфімізм імпэрскай палітыкі. Тут не мяняецца нічога,” – піша Пазьняк. На вашую думку, наколькі незваротныя крокі, якія зрабілі Беларусь і Расея?”

Дзергачоў: “У поўнай ступені назад шляху ўжо няма. Але ў новым фармаце можа аднавіцца больш прагматычная супраца, і матывы будуць тыя самыя – блізкія народы, адзіная гісторыя, адзіная пэрспэктыва. Пры Лукашэнка Беларусь не набыла альтэрнатыўных варыянтаў разьвіцьця. Думаю, скончыўся той пэрыяд, калі Лукашэнка толькі дзякуючы абяцанкамі і саступкамі у ідэйна-палітычнай галіне меў вялікую эканамічную падтрымку і забясьпечваў пэўным узровень жыцьця.

Зараз я думаю, Лукашэнка ня мае стратэгічных пэрспэктыў. Лукашэнка вымушаны рэагаваць на новыя крокі Расеі і абараняцца, каб не было зроблена нейкая апэрацыя па раскрутцы нейкага новага прамаскоўскага лідэра ў Беларусі. А пагроза з боку Расеі замены Лукашэнкі – яна больш істотная. Я пагаджуся з спадаром П’янткоўскім, што тут ёсьць і асабісты матыў паміж Лукашэнкам і Пуціным.

Але як лідэр краіны Лукашэнка страціў тую ўдалую для таго часу стратэгію, калі ён карыстаўся падтрымкаю Расеі і на гэтым базаваў усю беларускую сыстэму. Ён цяпер можа шантажаваць Захад тым, што адбудзецца дэстабілізацыя, і сотні тысячаў беларусаў кінуцца шукаць працу на Захадзе. Бо яны працуюць на тых вялікіх прадпрыемствах, якія існуюць дзякуючы таннай расейскай сыравіне і рынкам збыту ў Расеі. Пэрспэктыва руйнаваньня эканамічнай сыстэмы Беларусі, мяркую, палохае Эўропу, і думаю, што пэўныя саступкі і пэўныя праграмы дапамогі – гэта рэальна.

Але гэта не стратэгічна, гэта на адзін-два гады. Далей патрэбны будуць сур’ёзныя рашэньні”

“Радыё Свабода”: "Аляксандар Лукашэнка ўжо неаднаразова шантажаваў Захад тымі праблемамі, якія можа мець Захад у выніку дэстабілізацыі Беларусі. Спадар Класкоўскі, як вы адкажаце на тое ж пытаньне, што я задаю нашым удзельнікам – ці сапраўды кіраўнік Беларусі бярэ курс на самаізаляцыю, на пэўную палітычную аўтаркію? У яго няма іншых варыянтаў ці гэта часовы паварот?"

Класкоўскі: “Думаю, што Аляксандар Лукашэнка ня хоча поўнай аўтаркіі, бо для малой і адкрытай беларускай эканомікі гэта проста пагібель. Нас самім ня трэба столькі трактароў, тэлевізараў і лядоўняў, колькі мы вырабляем. Нам трэба усё гэта прадаваць на замежныя рынкі, -- найперш на расейскі, бо на заходнім канкурэнцыя больш жорсткая.

Цяпер сутнасьць новай ліні, якую імкнецца праводзіць афіцыйны Менск, як мэтафарычна кажа сам Лукашэнка – “ляцець на двух крылах”. У іншым месцы ў яго прагучала – мы стаялі на адной назе, а цяпер на двух. Калі ж казаць без прыгожых мэтафар, то гэта спроба лявіраваць, балянсаваць, гуляць на нейкіх супярэчнасьцях паміж Масквой і Захадам.

Стасункі паміж Крамлём і Захадам не ідылічныя, і гэта будзе доўжыцца ня год-два. Разьлік Лукашэнкі на тое, што для Захаду нейкія геапалітычныя інтарэсы акажуцца вышэйшымі за абстрактныя прыгожыя прынцыпы – дэмакратыі, правоў чалавека. Таму ён так і прапануе – давайце мы зробім нейкія паслабленьні, прыадкрыем дзьверы для капіталу, інвэстыцыях. Будзем супрацоўнічаць у нафтагазавай сфэры. Але – ня лезьце ў нашу ўнутрыпалітычную сыстэму!

На гэта зараз разьлік беларускага кіраўніцтва. Пытаньне ў тым, наколькі доўга так можна балянсаваць. Гэта залежыць ад некалькіх чыньнікаў, па-першае, наколькі сур’ёзна закусіла губу Масква, ці будзе яна фарсіраваць падзеі ў сэнсе замяшчэньня ўлады ў Беларусі. Там набягае хваля сваіх электаральных кампаніяў, і будзе не да Беларусі. Другі чыньнік – наколькі прынцыповым акажацца Захад, ці ён сапраўды будзе ціснуць і дамагацца зьменаў, ці нейкія прагматычныя інтарэсы выйдуць на першы плян. І трэці чыньнік – патэнцыял унутранай апазыцыі, - гэта асобная вялікая тэма. На жаль, на сёньня яе стан выглядае ня самым баяздольным, калі коратка”.

“Радыё Свабода”: “Калі мы кажам пра прынцыповасьць Захаду і пра тое, што Захад можа баяцца дэстабілізацыі Беларусі... Чаго канкрэтна можа баяцца Эўропа, якой нестабільнасьці ў Беларусі яны могуць баяцца?”

Класкоўскі: “Найхутчэй могуць быць засьцярогі такога кшталту, што калі тут пачнуцца нейкія забурэньні, то ў гульню можа ўключыцца Крэмль, нейкія зьнешнія і прарасейскія сілы. Потым Захаду важна, каб пампаваліся энэргарэсурсы, каб не было патоку нелегальнай міграцыі. Калі ж пачнецца хаос і безуладзьдзе, то тут для іх могуць быць пэўныя непрыемнасьці. І пытаньне ў тым, наколькі можа быць дальнабачным Захад, каб паставіць вышэй дэмакратычныя ідэалы, а не нейкія часовыя прагматычныя інтарэсы”.

“Радыё Свабода”: “Аляксандар Класкоўскі зьвярнуў увагу на такую карціну, якая дэ-факта існуе апошнія некалькі гадоў – аўтарытарны беларускі палітычны рэжым спалучаецца з даволі адкрытай для зьнешняга сьвету, экспартнаарыентаванай беларускай эканомікай. Экспарт Беларусі ў краіны Эўропы ўвесь час павялічваецца. У сьвеце існавала і існуе даволі шмат падобных прыкладаў, калі эканамічная адкрытасьць зьнешнім рынкам не абавязкова спалучаецца з дэмакратыяй. Калі гэтая схема працуе, чаму гэта ня можа працягвацца далей?”

П’янткоўскі: “Беларусь --гэта ўсё ж частка Эўропы, і тут патрабаваньне заходніх інстытуцыяў вышэй, чым для Пакістану ці Эгіпту. Я толькі што вярнуўся з лекцыі прэзыдэнта Літвы Адамкуса ў цэнтры Вудра Уільсана ў Вашынгтоне. Я якраз задаў пытаньне спадару прэзыдэнту, каб высьветліць ягоную рэакцыю наконт апошніх заяваў Лукашэнкі, -- спытаў яго, якой павінна быць стратэгія Эўразьвязу ў адказ на такія заляцаньні Лукашэнкі. Адчувалася, што гэтая тэма вельмі блізкая прэзыдэнту, ён доўга і падрабязна адказваў на маё пытаньне. Сутнасьць ягонага адказу была ў тым, што нават у самыя цяжкія дні адносінаў з Беларусьсю, у Літве, у адрозьненьні ад іншых эўрапейскіх дзяржаваў, ніколі не зачынялі каналы зносінаў і з беларускім народам і з кіраўніцтвам. Натуральна, казаў Адамкус, мы з вялікай зацікаўленасьцю паставімся да новых заяваў Лукашэнкі, але не коштам нашых прынцыпаў, якія мы падкрэсьліваем, -- і заўсёды будзем падтрымліваць дэмакратычныя сілы ў Беларусі”.

“Радыё Свабода”: “То бок больш перніка, а не бізуна?”

П’янткоўскі: “Я даўно заўважыў, што найбліжэйшыя суседзі, для якіх вельмі актуальныя тыя праблемы, пра якія мы казалі, -- і Польшча і Літва – маюць больш імкненьня выкарыстаць пернік, а не бізун.

Але ёсьць адна страшная праблема для Лукашэнкі. Ён як выдатны палітык зараз бы бліскуча разыграў і нацыянальную і эўрапейскую карту, каб не ягоныя зьніклыя палітычныя праціўнікі. Вось гэта яму ў Эўропе ніколі не забудуць і не даруюць”.

“Радыё Свабода”: “Наколькі беларуская тэма прысутнічае ва ўкраінскім грамадзтве? Пасьля апошніх скандалаў Беларусі з Расеяй ці зьмянілася стаўленьне ў Кіеве да Беларусі з геапалітычнага пункту гледжаньня? Ці лічаць ва Ўкраіне, што Беларусь – гэта ўжо не зусім разам з Расеяй, а гэта нешта новае, самастойнае? І калі гэта так, то як да гэтага новага трэба ставіцца?”

Дзергачоў: “Украіна мае своеасаблівы і багаты досьвед адносінаў з Расеяй, пошуку магчымасьцяў адстойваць уласныя інтарэсы, спробы збліжэньня з Эўропай. У цэлым з украінскай пазыцыі Беларусь яшчэ ня дужа цікава, цяжка спадзявацца на тое, што ў Беларусі пачнецца штосьці падобнае на памаранчавую рэвалюцыю.

Зь іншага боку, апошнім часам за Беларусьсю сталі больш сачыць -- паколькі зьяўляюцца новыя факты, якія варта аналізаваць. Былыя прыхільнікі экспарту памаранчавай рэвалюцыі апошнія месяцы абмяркоўваюць пытаньне ўзаемадзеяньне з Беларусьсю як двух краінаў-транзітэраў.

Калі сёньня ў Менску гатовыя больш уважліва слухаць Кіеў, то трэба вырашаць пытаньні, якія накапіліся ў двухбаковых адносінаў. Найперш гэта дэмаркацыя мяжы, лібэралізацыя сумеснага гандлю. Нейкія станоўчыя рухі тут ёсьць, але ніякіх матываў збліжэньня ў нейкім антырасейскім фармаце тут не разглядаецца”.

“Радыё Свабода”: “Дэлегацыя беларуская ўжо была ў Кіеве, абмяркоўваючы энэргетычныя праблемы. Калі сёньняшнія тэндэнцыі працягнуцца, калі прыцісьне, што называецца, можна будзе Менску і Кіеву даволі хутка рашыць пытаньні паміж сабой, каб выступіць адзіным фронтам?”

Дзергачоў: “Нармальна было б, каб нам ня трэба было чакаць, каб ціск Расеі прымушаў нас гэтыя пытаньні вырашаць. Беларусь дагэтуль у Кіеве ўспрымалася як краіна, якая азіраецца на Маскву ў сваіх стасунках з Украінай. І калі гэта зьнікне хаця б з тактычных меркаваньняў, хаця б у сувязі з той сытуацыяй, якую патрапіў Лукашэнка – то ў Кіеве гатовыя скарыстацца такой магчымасьцю.

Але стратэгічна штосьці зьмяніць можна будзе толькі тады, калі зьявіцца больш арганічная ўлада ў Беларусі, калі можна будзе весьці размову не з адной асобай, а калі дыялёг будуць весьці паміж сабой грамадзтвы. Украіна да гэтага абсалютна гатова. Беларусь у гэтым сэнсе чакае час нявызначанасьці, бо лукашэнкаўскі варыянт разьвіцьця вычэрпвае сябе, а новы ня можа ўзьнікнуць арганічна ў тым асяродзьдзе, якое склалася ў Беларусі”.

“Радыё Свабода”: "Лукашэнка насамрэч не імкнецца на Захад, а хоча яшчэ раз дамовіцца з Расеяй. А яго празаходнія рэвэрансы, хутчэй, трэба разглядаць як апошні пагражальны сыгнал Маскве" – такое меркаваньне ў інтэрвію "Российской газете" 9 лютага выказаў экспэрт Нямецкай рады ў вонкавай палітыцы Аляксандар Рар.

Але я назаву толькі некаторыя крокі апошніх дзён. Адбылося падвышэньне тарыфу за пракачку нафты праз тэрыторыю Беларусі, пра што, дарэчы, расейскія кампаніі даведаліся праз СМІ. Транснефть зацьвердзіла праект будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі. Аляксандар, ці можна казаць пасьля гэтых крокаў, што Беларусь ужо не настолькі азіраецца на Расеі, як гэта заўсёды бачылася з Кіеву, што яна ўжо гатовая весьці самастойную геапалітычную гульню?”


Класкоўскі: “Думаю, што вяртаньня да той ідыліі, да так званай “братняй інтэграцыі” ўжо ня будзе. Разам з тым, натуральна, у гэтых інтэрвію Лукашэнкі, якія вы ўзгадвалі, ёсьць момант гульні на імпэрскіх фобіях Масквы. І прыкметна, што гэта дзейнічае – калі паглядзець на рэакцыю расейскіх медыяў. Хаця ніякіх рэальных саступак Захаду Лукашэнкам не было зроблена, расейская прэса пярэсьціць загалоўкамі кшталту “Здрадзіў”, “Зьмяніў курс”, “Пайшоў на Захад”, “Кінуў Расею” і гэтак далей – на такой гістэрычнай ноце. То бок, гэтыя фобіі спрацоўваюць і гэта дае магчымасьць паспрабаваць выгандляваць нейкія прэфэрэнцыі, падоўжыць пэрыяд разьвітаньня з датацыямі.

Нагадаю, хутка ў Расеі пачнецца паласа выбараў, і тут гэта тэза Лукашэнкі, што беларусы і расейцы адзін народ (дарэчы, вельмі паказальныя словы, бо некаторыя беларускія нацыяналісты ўжо гатовыя пляскаць у ладкі гэтак рыторыцы). Гэта “мэсідж” Лукашэнкі расейскаму электарату, каб праз яго рабіць ціск на Крэмль.

Разам з тым няма ілюзіяў, што адбудзецца вяртаньне да “брацкай інтэграцыі”, хаця не выключаю, што ў Лукашэнкі яшчэ мільгае думка згуляць на расейскім палітычным поле. Выбары – гэта заўсёды пэрыяд пэўнай крызы, нестабільнасьці. Але па вялікім рахунку мне здаецца, што “кропка звароту” пройдзена, і зараз абставіны будуць прымушаць беларускі рэжым шукаць дыялёгу, агульныя кропкі з Захадам. І тут шмат залежыць ад таго, ці здольны гэты рэжым трансфармавацца, ісьці на пэўныя саступкі ў палітычнай сфэры. На гэты конт ёсьць вялікія сумневы”.

“Радыё Свабода”: “Калі мы ўжо пачалі гаварыць пра расейскія выбарчыя кампаніі, -- як на іх можа прагучаць беларуская тэма? Як Аляксандар Лукашэнка можа выкарыстаць выбарчую кампанію ў Расеі?”

П’янткоўскі: Ніяк яна ня будзе гучаць, і ніяк ён яе не выкарыстае. Бо ўвогуле ніякай кампаніі ня будзе, гэта не 1996, і нават не 2000 год. Уся інтрыга ў тым – ці сыдзе Пуцін (а яму вельмі хочацца пайсьці) ці атачэньне прымусіць яго застацца. Гэта вельмі востры канфлікт, і Лукашэнка тут ні пры чым.

У калег прагучаў матыў, што Масква будзе шукаць цяпер нейкага прарасейскага палітыка. Але праблемы ў тым, што ў разуменьні Масквы прарасейскі – гэта той, хто пагодзіцца прынесьці Беларусь у якасьці суб’екта расейскай Фэдэрацыі. Але у Беларусі такога палітыка Масква ня знойдзе. Такога можна было знайсьці 10-15 гадоў таму. Парадокс у тым, што Лукашэнка, гэты “Гома саветыкус” і апошні дыктатар у Эўропе, у пэўнай ступені стаў бацькам беларускай незалежнасьці. За гэтыя гады ў краіне вырасла беларуская самасьвядомасьць, якой яшчэ не было ў пачатку 90-х”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: