Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Беларусь против России» - статья под таким названием вышла сегодня в украинском англоязычном издании «Kyiv Post». Автор публикации Тарас Кузё напоминает, что еще в 2002 году предложение Владимира Путина Беларуси присоединиться к России в качестве губернии было встречено резким отказом Александр Лукашенко. «Лукашенко – самый влиятельный белорусский советский националист», - пишет газета. Тем временем Россия, по мнению автора, «стремится заменить просоветского Лукашенко пророссийским лидером».
Паводле аўтара артыкулу, ужо той крызіс у 2002 годзе прадэманстраваў поўную недзеяздольнасьць ідэі славянскага саюзу. Усе наступныя гады гэты беларускі кіраўнік захоўваў інтэграцыянісцкую рыторыку, каб забясьпечыць Беларусі танныя расейскія энэрганосьбіты, аднак усё болей схіляўся да абароны сувэрэнітэту сваёй краіны.
Аднак спробе спалучыць падтрымку саюзу і нацыяналізм нанесла моцны удар расейскае падвышэньне цэнаў на газ і нафту. Пры гэтым Беларусь, у адрозьненьне ад Украіны, ня здолела ў выніку захаваць за сабой свае газатранспартныя магутнасьці і пайшла на продаж Расеі паловы пакету акцыяў “Белтрансгазу”.
На думку аўтара “Kyiv Post”, мэтаю Расеі ня ёсьць зьмена рэжыму ў Беларусі: Расея, у адрозьненьне ад Захаду, прызнала вынікі несправядлівых выбараў 2006 году, і патрабаваньне аб падвышэньні цэнаў на газ прыйшло з Масквы толькі пасьля абвяшчэньня вынікаў гэтых выбараў.
Тарас Кузё мяркуе, што Крэмль аддаў бы перавагу замене Лукашэнкі на больш гнуткага аўтарытарнага лідэра, які быў бы саюзьнікам Расеі, але не імкнуўся абменьваць пустую рыторыку славянскага саюзу на эканамічныя прэфэрэнцыі.
Аўтар “Kyiv Post” лічыць, што Лукашэнка знаходзіцца ў больш складаным становішчы, чым былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, які балянсаваў паміж Захадам і Расеяй. Праўда, Лукашэнка зрабіў некаторыя прапановы ў бок Захаду пасьля энэргетычнага крызісу ў адносінах з Расеяй. Захад, мяркуе Тарас Кузё, мог бы зрабіць прапановы насустрач, але толькі ў абмен на пэўную лібэралізацыю рэжыму, чаго Лукашэнка ня хоча рабіць.
Разам з тым, адзначае дасьледчык, цяперашні канфлікт Крамля з Лукашэнкам не азначае, што Расея цяпер будзе падтрымліваць беларускую апазыцыю, якую яна па-ранейшаму лічыць занадта празаходняй. “Расея, – піша Кузё, – ужо цяпер вырошчвае іншых прарасейскіх лідэраў сярод беларускай эліты, у прыватнасьці ў шэрагах беларускага КДБ”.
“Расея імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам, які пачаў бы эканамічныя рэформы і прыватызацыю ў Беларусі, што дало б магчымасьць расейскім алігархам атрымаць вялікія кавалкі эканомікі гэтай краіны”, – піша амэрыканскі дасьледчык Тарас Кузё ў сёньняшнім нумары газэты “Kyiv Post”.