Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Gazeta Wyborcza піша пра акцыі 25 сакавіка
18:54, 13/03/2007

“Музычны зварот за свабодную Беларусь”, “Польскія артысты салідарныя зь Беларуссю” - у публікацыяx пад такімі назвамі адпаведна варшаўскі ўкладыш у штодзёнку “Gazeta Wyborcza” і сталічная газэта “Życie Warszawy” паведамляюць пра канцэрт, які 25 сакавіка адбудзецца ў польскай сталіцы.

Як паведамляе Польскае радыё, падчас канцэрту “Салідарныя зь Беларусяй” польскія й беларускія музыкі засьпяваюць палымяныя гімны свабоды Боба Марлі. “Леташні канцэрт ў Варшаве сабраў 5 тыс. асобаў на плошчы, а 3 мільёны глядзелі канцэрт па тэлевізіі. На жаль, сёлета мы павінны ізноў ладзіць канцэрт, бо цягам году нічога ў Беларусі не памянялася – кажа адзін з арганізатараў Янэк Кэнцік зь ініцыятывы “Вольная Беларусь”.

Выступяць Kayah, Кася Насоўска, Мунек Сташчык, Лех Янэрка і Sydney Polak. Зь Беларусі прыедуць, між іншым, гурт Б.Н. і Лявон Вольскі з NRМ. Прозьвішчаў іншых удзельнікаў зь Беларусі арганізатары не выяўляюць з увагі на іх бясьпеку – паведамляе “Gazeta Wyborcza”. А “Życie Warszawy” дадае, што на канцэртнай сцэне польскіх музыкаў будуць суправаджаць вядомыя польскія акторы Мацей Штур, Мая Камароўска, Зьбігнеў Замахоўскі.

Арганізатары плянуюць наладзіць тэлемост з удзельнікамі падобнай імпрэзы ў Менску. Сёлетні канцэрт “Салідарныя зь Беларусяй” будзе трансляваць Першы канал Польскай тэлевізіі, ТV Polonia ды Эўрапейскае радыё для Беларусі”– чытаем у газэце “Życie Warszawy”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: