Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Аляксандр Мілінкевіч: «25 сакавіка я прыйду на плошчу Каліноўскага»
16:55, 19/03/2007

Сёньня, 19 сакавіка, заяўнікі акцыі 25 сакавіка меліся сустрэцца з гарадзкімі ўладамі, каб абмеркаваць фармат акцыі на Дзень Волі. Сустрэча прайшла ў Менскім гарвыканкаме ў прысутнасьці намесьніка старшыні гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова, начальніка менскай міліцыі Анатоля Куляшова і пракурора гораду Мікалая Куліка.

Заяўнікам акцыі было абвешчана, што правядзеньне акцыі 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы "не магчымае". Быў "прапанаваны" альтэрнатыўны варыянт: збор удзельнікаў ля прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук, мірнае шэсьце па ходніках вуліцы Сурганава -- і мітынг на плошчы Бангалор. "У акцыі не павінны ўдзельнічаць больш за тысячу чалавек", - падкрэсьлілі ў гарвыканкаме. Таксама будучым арганізатарам чарговы раз нагадалі пра магчымую адказнасьць за парушэньне правілаў правядзеньня мітынгаў і сходаў.

Аляксандар Мілінкевіч заявіў “Нашай ніве”, што рашэньне гарвыканкаму пра зьмяненьне фармату шэсьця не прымальнае, яно пярэчыць Канстытуцы.

«Мы прапанавалі ўладзе кампраміс і засьведчылі, што самі настроены супраць канфрантацыі. Сваёй адмовай ўлада не ўсьведамляе рэальнай сытуацыі ў краіне», -- заявіў Мілінкевіч.

Мілінкевіч заявіў, што 25 сакавіка пойдзе на плошчу Каліноўскага (Кастрычніцкую).

На сустрэчы прысутнічалі супрацоўнікі тэлевізіі, таму, магчыма, вынікі сустрэчы пакажуць у вечаровых навінах.

Нагадаем, што меркаваны пачатак акцыі ў Дзень Волі – у 12.00 на плошчы Каліноўскага.





 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: