Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнікі міліцыі зьнялі зь цягніка актывіста арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу, паведамила “Радыё Свабода”. Юнак ехаў з Салігорску ў Менск каб удзельнічаць у моладзевым флэш-мобе на Кастрычніцкай плошчы, прысьвечаным падзеям мінулай вясны.
Тым часам у Горадні быў затрыманы кіраўнік гарадзенскай філіі “Маладога фронту” Андрусь Фамін — студэнт чацьвертага курсу мэдычнага ўнівэрсытэту. Дзяжурны Ленінскага райаддзелу міліцыі капітан Стасюкевіч пацьвердзіў Радыё Свабода, што Андрусь Фамін знаходзіцца ў РАУС, куды дастаўлены “за адміністрацыйнае правапарушэньне”. Супрацоўнікі міліцыі таксама паведамілі, што ў хуткім часе ён будзе дастаўлены ў суд.
Моладзевыя актывісты лічаць гэта пачаткам прэвэнтыўных затрыманьняў напярэдадні першай вясновай вулічнай акцыі моладзі.