Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Былога судзьдзю апраўдалі
18:26, 21/03/2007

Сёньня суд Савецкага раёну Гомелю спыніў крымінальную справу супраць былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча нібыта за абразу рагачоўскіх судзьдзяў. Нагадаем, што спадара Ярашэвіча са Жлобіна прыцягвалі да адказнасьці за запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў Рагачоўскага суду. Былы судзьдзя Ярашэвіч параўнаў тамтэйшых судзьдзяў Уладзімера Саламейчука й Мікалая Рубісава з судзьдзямі 1937 году, якія судзілі паводле прынцыпу “быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца”.

Лінгвістычная экспэртыза зрабіла выснову, што запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў нэгатыўна ацэньвае дзейнасьць рагачоўскіх судзьдзяў — аднак гэта не падпадае пад крымінальную адказнасьць, паведаміла “Радыё Свабода”.

Да такой высновы на падставе лінгвістычнай экспэртызы прыйшоў намесьнік старшыні суду Савецкага раёну Гомеля Віктар Купрацэвіч, які на патрабаваньне абласнога суду пераглядаў справу.

Цягам дзесяці дзён пракуратура можа яшчэ вынесьці пратэст на апраўдальны прысуд спадару Ярашэвічу.

Тым ня менш, Ярашэвіч ужо напісаў падзяку судзьдзю Віктару Купрацэвічу ў кнізе заўвагаў і прапановаў — за аб’ектыўны разгляд сумнеўнай крымінальнай справы.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: