Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Івонка Сурвіла: «Мяне ўразіла колькасьць дэманстрантаў у Дзень Волі» 18:40, 28/03/2007
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракаментавала падзеі, якія адбыліся ў Менску 25 сакавіка. “Пасьля пэўнага расчараваньня, што ўлады ўсё ж не дазволілі пачаць шэсьце з Плошчы Каліноўскага, дзялілі людзей і кантралявалі іх усімі спосабамі, пакрысе прыйшла да высновы, што ўсё ж рабілася гэта больш стрымана, чым у папярэднія гады. Асабліва мяне ўразіла колькасьць дэманстрантаў, і менавіта моладзі, якія не пабаяліся выйсьці на вуліцы. Вітаю дзяўчынку, якая апрануле белы жакецік, чырвоную спаднічку і белыя панчохі. Цудоўна. Гэта прыгадала мне Данію, дзе падчас нямецкай акупацыі вешалі чырвоныя фіранкі за белымі вокнамі з чатырма шыбамі… Уразіла мяне таксама колькасьць бел-чырвона-белых і сініх, эўрапейскіх сьцягоў ў Менску, і бел-чырвона-белых сымбаляў на маладых дэманстрантах”.
“Віншую ўсіх і хачу тут выказаць маё прызнаньне ўсім, хто спрычыніўся да гэтага прыгожага сьвяткаваньня. Таксама ўдзячная дыпляматам, якія падтрымалі змагароў за вольную і дэмакратычную Беларусь. Адначасна, спачуваю ўсім тым, хто быў зьбіты міліцыяй і затрыманы. Гэта, безумоўна, сьведчыць аб тым, што народ яшчэ далёка ад волі, і што правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца”, -- заявіла Івонка Сурвіла.
Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі з Івонкай Сурвілай на "Радыё Свабода” можно прачытаць ТУТ.