Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адзін прысуд да арышту ў Магілёве 18:32, 02/04/2007
Сёньня ўвечары адбыўся суд над актывістам моладзі БНФ, лідэрам дэмакратычнай моладзі Магілёва Яўгенам Суворавым. Хлопец быў затрыманы два дні таму назад і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Яўген Сувораў атрымаў сем сутак турэмнага зьняволеньня. Пяць сутак адведзена для абскарджваньня прысуду.
Нагадаем, што 2 красавіка ў судзе Ленінскага раёну разгледзілі справу актывіста Антона Ўсьцімчука, якога прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 24 сакавіка дый зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на двое сутак. Моладзевага актывіста арыштавалі на 7 сутак, таксама абвінаваціўшы з здзейсьненьні дробнага хуліганства.